Архіў

Андрэй Скурко. “Готыка”

№ 34 (155), 13 — 19 сьнежня 1999 г.


менскія нетры

“Готыка”

 

Нягледзячы на ўсе разбурэньні, у глыбінях Менску захаваліся яшчэ таямнічыя, амаль сярэднявечныя кварталы, прасякнутыя духам даўніны. Калі пайсьці па вуліцы Кастрычніцкай, ужо за віна-гарэлачным заводам “Крышталь” трапляеш у гэткага кшталту рамантычныя мясьціны: абадраныя чырвона-цагляныя сьцены, маладыя (і ня дужа) дрэўцы на дахах, цёмныя ваканіцы, сяк-так зацыраваныя дошкамі ды бляхай (шкло вылецела яшчэ пад час налётаў авіяцыі ў 44-м). І хоць гэта ніякая не старажытная фартэцыя, а ўсяго толькі закінутыя будынкі нейкага былога гіганту індустрыі, аднак ад іх патыхае такой змрочнай готыкай!.. Выдатна ўпісваецца ў архітэктурны кантэкст вуліцы і Менскі станкабудаўнічы завод, што месьціцца паблізу — толькі цэлыя шыбы да бюст Ільліча ля варотаў вылучаюць яго сярод навакольных руінаў. Складаецца ўражаньне, што літара “с” дададзеная да назвы гэтага заводу толькі для кансьпірацыі, і што гатовая прадукцыя час ад часу выяжджае цераз прахадную й кіруецца “на месца дысьлякацыі”. Пра гэта, прынамсі, сьведчыць стан дарогі. Пад час таяньня сьнегу, калі ўсе няроўнасьці паверхні вул.Кастрычніцкай ператвараюцца ў глыбокія калюгі, трэба быць асабліва пільным — каб ня трапіць пад халодны душ, які можа зрабіць вам любая сустрэчная машына. Што праўда, цяпер тут няма амаль ніякага руху — чыгуначны пераезд, што злучаў вуліцу Кастрычніцкую з Партызанскім праспэктам, закрылі на рамонт, ператварыўшы яе тым самым у тупік з аднайменнай назвай. Магчыма, гэта было зроблена спэцыяльна — такія месцы можна выкарыстоўваць з большай эканамічнай выгадай, скажам, для ажыўленьня турыстычнага бізнэсу: рамантыкаў, «завернутых» на фэнтэзі, сярод багатых эўрапейцаў хапае.

Андрэй Скурко


Каментары

Цяпер чытаюць

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю2

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Гібрыдныя аўто забруджваюць навакольнае асяроддзе амаль гэтак жа, як бензінавыя: вось факты24

«Укантакце» цалкам аднавіў працу1

Сёння падчас суботніка чакаюцца дажджы, часам моцныя1

ЗША адправілі да Венесуэлы найбуйнейшы авіяносец, Мадура абвінаваціў Вашынгтон у эскалацыі4

У гістарычных храмах Беларусі вешаюць прыборы з загадкавай тэхналогіяй. У Акадэміі навук кажуць, што яна немагчымая10

Азаронак пра «Укантакце»: Вы, буржуі, будзеце выконваць указанні беларускай улады21

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай18

БелДІЭ выдаліў «Укантакце» са спісу заблакаваных сайтаў3

Як праўладныя каналы тлумачаць блакіроўку «Укантакце»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю2

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць