Архіў

БНФ стварае шырокую кааліцыю

№ 15 (172), 10 — 16 красавіка 2000 г.


 

БНФ стварае шырокую кааліцыю

 

Выглядае, што дэклярацыі Вінцука Вячоркі на леташнім зьезьдзе БНФ пра захаваньне лідэрства Фронту і шырокую кааліцыю зь іншымі грамадзкімі сіламі ажыцьцяўляюцца ў рэальнасьці. Пра гэта ў мінулую суботу на Сойме БНФ гаварыў намесьнiк старшынi Фронту з Магiлёва Анатоль Фёдараў. Маўляў, фронтаўцы мусяць шчыльна кантактаваць з партыямі, прафсаюзамі, грамадзкiмi арганiзацыямi, незалежнай прэсай — тымi, хто стаiць на прынцыпах незалежнасьцi Беларусi. Варта нагадаць, што менавіта цураньне такога партнэрства, асабліва з прэсай, прывяло ў свой час да пэўнай ізаляцыі Фронту і, урэшце, да расколу гэтае арганізацыі на леташнім зьезьдзе.

Як вынікае з дакладу Фёдарава, кааліцыя патрэбная БНФ для фармаваньня новых рэгiянальных камандаў зь людзей, якiя пасьля падзеньня рэжыму здольныя будуць узяць на сябе ўвесь цяжар улады. Іншымі словамі, пасьля Лукашэнкі ня мусіць быць вакууму ўлады ані ў сталіцы, ані ў рэгіёнах.

Вiнцук Вячорка аналізаваў на Сойме «Вясну—2000», у прыватнасьцi, Дзень Волi 25 сакавiка: «Рэжым паказаў, як ён ставiцца да незалежнасьцi, паказаў свой твар i Пуцiн, якi, безумоўна, таксама стаяў за ўсiм, што адбывалася. Пасьля 25 сакавiка бальшыня мiжнародных арганiзацыяў прыйшла да высновы, што дэмакратычнай сытуацыi ў Беларусi не iснуе, ня будзе, адпаведна, i нiякiх дэмакратычных выбараў», — сказаў старшыня БНФ.

Выступоўцы на Сойме БНФ казалі пра тое, што Чарнобыльскі Шлях — 2000, які адбудзецца праз два тыдні, мусiць стаць адной з самых значных акцыяў веснавой кампанii i будзе насiць агульнанацыянальны характар. Акцыя пройдзе пад лёзунгам «Мы — народ!»

С.П.


Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны28

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі неўраджай яблыкаў8

«Таму без усялякай крыўды». Лукашэнка даручыў Галоўчанку сачыць за працаю Турчына3

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю70

Дроны над пляжам, груз 200 і не працуе GPS. Як беларусы сёлета адпачывалі ў Крыме6

Вікторыя Азаранка прыляцела ў Мінск. Яе з сынам заўважылі на трыбунах «Мінск-Арэны» ФОТАФАКТ4

Байсол: Сродкі з экстраннага збору будуць выплачаныя палітвязням цалкам9

У расійскай школе, што абвалілася на вачах у людзей, у той дзень павінны былі вучыцца разбіраць аўтамат, але ніхто не прыйшоў1

Як фаварыткі Лукашэнкі зарабляюць у б’юці-сферы12

Лукашэнка распытаў Турчына пра касякі ўрада19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны28

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць