Архіў

Культура ў Полацку

№ 25 (182), 19 — 26 чэрвеня 2000 г.


 

Культура ў Полацку

 

Паводле Камю

Акторы мясцовага народнага драматычнага тэатру «Час» пад кіраўніцтвам Барыса Лівіна 14 чэрвеня прэзэнтавалі п’есу «Непаразуменьне» паводле Альбэра Камю. Акторы-аматары сабралі поўную залю. Воклічы адной з галоўных гераіняў п’есы аб тым, як ёй надакучыла сярод шэрасьці ды хочацца «да мора», каб адчуць сапраўдную свабоду, гучалі вельмі надзённа.

Андрэй Аляксандраў

 

«Накірункі сьвету»

За апошні год восем пісьменьнікаў і журналістаў з Полацку й Наваполацку былі прынятыя ў Беларускі ПЭН-цэнтар. Свае пасьведчаньні яны атрымалі ў мінулую сераду ў полацкім музэі-бібліятэцы Сімяона Полацкага з рук віцэ-прэзыдэнта Беларускага ПЭН-цэнтру Карласа Шэрмана.

У другой частцы сустрэчы адбылася прэзэнтацыя новай кнігі Карласа Шэрмана «Накірункі сьвету». Кніга складаецца з аднайменнай паэмы, напісанай па-гішпанску, і яе перакладаў на беларускую, ангельскую й расейскую мовы. Спадар Шэрман чытаў сваю паэзію па-гішпанску і па-беларуску. Затым ён распавёў гісторыю свайго жыцьця, пра знаёмствы з Нэрудам, Амаду, Маркесам.

Васіль Кроква, Полацак

 

Полацак на здымках

16 чэрвеня ў Полацку адкрылася фотавыстава пад старасьвецкай назвай «Там, дзе Палата сустракаецца зь Дзьвіною…» У ёй узялі ўдзел дзевяць фотамайстроў, сярод іх Эрнст Цецярэўскі, Алег Елькін, Анатоль Дубатоўка. Выстава прысьвечана Полацку канца ХХ ст. Практычна ўсе кнігі пра Полацак, якія пабачылі сьвет у беларускіх выдавецтвах за апошнія дваццаць гадоў, ілюстраваліся здымкамі Цецярэўскага (у тым ліку й хрэстаматыйная кніга Уладзімера Арлова «Таямніцы полацкай гісторыі»). Цяпер гэты фотамастак працуе на замову выдавецтва «Беларусь» над новым фотаальбомам пра родны горад. Сярод аўтараў выставы і адзін з кіраўнікоў полацкага рыцарскага клюбу «Жалезны воўк» Андрэй Мікалаеў. На ягоных фотаздымках — ваярскія подзьвігі сяброў клюбу.

Васіль Кроква, Полацак


Каментары

Цяпер чытаюць

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову4

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў пра першую сустрэчу з сям'ёй пасля вызвалення2

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

Вырасла сума базавай адзінкі1

50 гадоў споўнілася культаваму беларусьфільмаўскаму «Бураціну»6

Яшчэ адна краіна перайшла на еўра7

Стала вядома імя аднаго з памілаваных 30 снежня

Агент беларускай разведкі прызнаўся, што мінулы год быў «проста п**дзяцовым»15

Заўтра будзе небяспечная завіруха, галалёдзіца на дарогах, будзьце асцярожныя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову4

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць