Архіў

Сто беларускiх кнiг ХХ стагодзьдзя

№ 27 (184), 4 — 10 ліпеня 2000 г.


 Сто беларускiх кнiг ХХ стагодзьдзя

Багдановiч М. Вянок (54)
Караткевiч Ул. Дзiкае паляваньне караля Стаха (51)
Караткевiч Ул. Каласы пад сярпом тваiм (45)
Быкаў В. Знак бяды (43)
Колас Якуб. Новая Зямля (42)
Караткевiч Ул. Чорны замак Альшанскi (40)
Сагановiч Г. Невядомая вайна (40)
Ермаловiч М. Старажытная Беларусь (38)
Купала Янка. Спадчына (35)
Мележ I. Людзi на балоце (33)
Тарашкевiч Б. Беларуская граматыка для школаў (33)
Генiюш Л. Споведзь (32)
Ластоўскi В. Кароткая гiсторыя Беларусi (32)
Iгнатоўскi У. Кароткi нарыс гiсторыi Беларусi (31)
Колас Якуб. На ростанях (31)
Арлоў Ул. Таямнiцы полацкай гiсторыi (30)
Быкаў В. Сотнiкаў (30)
Караткевiч Ул. Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi (30)
Чаропка В. Iмя ў летапiсе (30)
Маўр Янка. Палескiя рабiнзоны (29)
Аляхновiч Ф. У кiпцюрох ГПУ (28)
Смолiч А. Геаграфiя Беларусi (28)
Тарасаў К. Памяць пра легенды (27)
Арсеньнева Н. Пад сiнiм небам (26)
Ермаловiч М. Па сьлядах аднаго мiту (26)
Караткевiч Ул. Зямля пад белымi крыламi (26)
Купала Янка. Жалейка (26)
Быкаў В. Альпiйская баляда (25)
Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй (25)
Энцыкляпэдыя гiсторыi Беларусi (25)
Быкаў В. Сьцяна (23)
Гарэцкi М. Рунь (2З)
Колас Якуб. Сымон-музыка (21)
Ластоўскi В. Падручны расейска-крыўскi (бел.) слоўнiк (21)
Архiтэктура Беларусi. Энцыкляпэдыя (19)
Вiцьбiч Юрка. Плыве з-пад сьвятое гары Нёман (19)
Гарэцкi М. Дзьве душы (18)
Генiюш Л. Ад родных нiў (18)
Гiлевiч Н. Родныя дзецi (18)
Акула К. Змагарныя дарогi (17)
Гарун Алесь. Матчын дар (17)
Дайнека Л. Сьлед ваўкалака (17)
Купала Янка. Тутэйшыя (17)
Тарасаў К. Пагоня на Грунвальд (17)
Ткачоў М. Замкi Беларусi (17)
Цётка. Хрэст на свабоду (17)
Алексiевiч С. У вайны не жаночае аблiчча (16)
Доўнар-Запольскi М. Гiсторыя Беларусi (16)
Кiпель В. Беларусы ў ЗША (16)
Мысьлiцелi й асьветнiкi Беларусi (16)
Разанаў А. Вастрыё стралы (16)
Беларусь. Энцыкляпэдычны даведнiк (15)
Быкаў В. Аблава (15)
Гарэцкi М. Гiсторыя беларускай лiтаратуры (15)
Калубовiч А. Крокi гiсторыi (15)
Ластоўскi В. Гiсторыя беларускай (крыўскай) кнiгi (15)
Адамовiч А., Брыль Я., Калесьнiк У. Я з вогненнай вёскi (14)
Дайнека Л. Меч князя Вячкi (14)
Найдзюк i Касяк. Беларусь учора i сяньня (14)
Сямашка Я. Армiя Краёва на Беларусi (14)
Цьвiкевiч А. «Западно-руссизм» (14)
Абдзiраловiч Iгнат. Адвечным шляхам (13)
Караткевiч Ул. Быў. Ёсьць. Буду (13)
Караткевiч Ул. Нельга забыць (13)
Мрый Андрэй. Запiскi Самсона Самасуя (13)
Карскi Я. Беларусы (12)
Чаропка В. Уладары Вялiкага княства (12)
Этнаграфiя Беларусi. Энцыкляпэдыя (12)
Вядзьмак Лысагорскi. Сказ пра Лысую гару (11)
Iлюстраваная храналёгiя гiсторыi Беларусi (11)
Станкевiч А. Родная мова ў сьвятынях (11)
Адамчык В. Чужая Бацькаўшчына (10)
Барадулiн Р. Эвангельле ад мамы (10)
Калiноўскi К. За нашую вольнасьць (10)
Скарына. Энцыкляпэдыя (10)
Сто пытаньняў i адказаў з гiсторыi Беларусi (10)

«Наша Ніва» працягвае друкаваць рэйтынг ста беларускіх кніг стагодзьдзя, складзены на падставе допісаў чытачоў (у дужках — колькасьць галасоў, пададзеных за кнігу).

 

«Мяне завуць Шахава Вольга, я жыву ў мястэчку Маларыта. Вы, мабыць, пра такое і ня чулі, бо нічога надзвычайнага ў нас няма. Хачу дадаць адну кнігу да «100 кнігаў ХХ ст.» Гэта кніга В.Вячоркі «Пра герб і сьцяг». Гэта зусім невялічкая кніжачка для дзетак, у ёй проста і даступна распавядаецца пра НАШУЮ сымболіку».

Сапраўды, гэтая кніжка яшчэ ні разу не называлася нашымі чытачамі. А яшчэ Вольга даслала нам паведамленьне, і добра было б, каб пісала такія паведамленьні часьцей. Тады б усе пачыталі пра тое, што робіцца ў Маларыце, а нехта даведаўся б, што такое мястэчка ўвогуле ёсьць.

 

Андрэй Саковіч з Наваполацку піша, што «Нашу Ніву» пачаў чытаць з 1998 году, калі за трэцяе месца на конкурсе Беларускага Гельсынскага Камітэту атрымаў бясплатную падпіску. Андрэй аддае перавагу сваім землякам і называе зусім нядаўнюю кнігу Алеся Аркуша «Выбранае».

 

Міхась Равяка зь Менску насупраць прозьвішча Караткевіча паставіў катэгарычнае «Усё».

 

Андрэй Новік зь Менску піша: «Мяне радуе, што сярод названых твораў сустракаюцца і мае любімыя. Але шкада, што шэраг кніг ня трапілі ў сьпіс». Трапілі амаль усе, але — у агульны рэдакцыйны сьпіс, у якім ужо каля дзевяці соцень назваў — цэлая бібліятэка, прычым найлепшай літаратуры. Назваў спадар Новік і некалькі раней не называных кніг, сярод якіх шмат зусім сьвежых: «Шалёная ноч» Андрэя Гуцава, «Зімовыя сны» Вінцэся Мудрова, «Аддай асалоду Богу» Ларысы Раманавай, «Ластаўка ляціць» Людкі Сільновай ды іншыя.

Свае сьпісы далучылі таксама Aleks і Сяргей Пацына зь Менску.

Нагадаю, што ўсе зьмены ў наш рэйтынг уносяцца толькі паводле чытачоўскага галасаваньня. Таму калі вы яшчэ не складалі свой сьпіс ста кніг стагодзьдзя, зрабеце гэта. Урэшце атрымаецца ня толькі паўнавартасная рэкамэндацыя — што варта чытаць, але й карціна густаў сьведамых беларусаў на мяжы стагодзьдзяў.

Крыт.


Каментары

Цяпер чытаюць

Пад ціскам мужа Святлана Ціханоўская адмяніла інтэрв'ю CNN і працягнула размову з беларусамі ў Нью-Ёрку28

Пад ціскам мужа Святлана Ціханоўская адмяніла інтэрв'ю CNN і працягнула размову з беларусамі ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаве збіраюцца выпякаць фіялетавы хлеб2

Тэхнабанк перастае вяртаць грошы па Tax Free. Як цяпер забіраць ваты?2

Трамп у ААН: Еўропа коціцца ў пекла, а глабальнае пацяпленне — найбуйнейшае махлярства35

Ціханоўская: Я вельмі радая, што пасажырскае злучэнне паміж Беларуссю і Польшчай адновіцца27

Міністр унутраных спраў Польшчы падпісаў распараджэнне аб адкрыцці мяжы2

У затрыманага ў Польшчы таксіста-шпіёна знайшлі спіс беларусаў, за якімі ён меў заданне сачыць2

«Мінсктранс» аднаўляе рэйсы ў Польшчу і Германію3

У Мінску двое рабочых упалі з вышыні, адзін загінуў

Анжаліцы Борыс дазволілі наведаць Анджэя Пачобута ў наваполацкай калоніі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад ціскам мужа Святлана Ціханоўская адмяніла інтэрв'ю CNN і працягнула размову з беларусамі ў Нью-Ёрку28

Пад ціскам мужа Святлана Ціханоўская адмяніла інтэрв'ю CNN і працягнула размову з беларусамі ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць