Архіў

Барыс Тумар. Сындром двух беларусаў

№ 10 (219), 5 — 12 сакавіка 2001 г.


Малдова

 Сындром двух беларусаў

Дзе два беларусы – там тры партыі. Гэты горкі жарт прыходзіць у галаву пры думцы пра нашых бэсарабскіх братоў па нядолі.

 

На датэрміновых парлямэнцкіх выбарах у Малдове камуністы ўзялі 50% галасоў і... 70% месцаў у парлямэнце. Патрыятычныя і дэмакратычныя партыі разам сабралі на гэтых выбарах 40% галасоў і... 30% месцаў у парлямэнце. Нават прайграўшы, яны маглі захаваць частковы кантроль над парлямэнтам. Але ішлі яны на галасаваньне аж 14 партыямі і блёкамі. Зь якіх пераадолелі 6%-ны бар’ер толькі 2 – лібэральны блёк Думітру Брагіша (13% галасоў) і Хрысьціянска-Дэмакратычная Народная Партыя былога малдоўскага Народнага Фронту (8%). Астатнія расьцярушылі сілы. Вобраз перасвараных між сабой “дэмакратаў” і “нацыяналістаў”, загрузлых у ганебных змовах з карумпаванымі, але грашавітымі чыноўнікамі, быў непапраўна кепскі. Змарнаваныя галасы і надзеі выбарцаў. І, магчыма, Малдова зноў на дзесяцігодзьдзі адкінутая назад у Эўразію. Ці ня тая ж бяда й беларускіх дэмакратаў? Ці ж і ў нас таксама кожны апальны намэнклятурнік не выстаўляе сябе лідэрам апазыцыі?

Малдова — рэспубліка парлямэнцкая, таму лёс краіны на наступныя гады прадвызначаны, калі толькі не ўмяшаецца армія і нейкі малдоўскі Піначэт не разгоніць новаабранага “савету” і не правядзе жалезнай рукой рынкавых рэформаў, гэтак патрэбных найбяднейшай краіне Сярэдняй Эўропы. Бо інакш камуністы будуць мець у заканадаўчым сходзе канстытуцыйную большасьць, што дазволіць ім правесьці “рэформы” лукашэнкаўскага тыпу законным шляхам.

Праўда, аб лідэрах кішынэўскіх камуністаў кажуць, што яны – стаўленікі ў большай ступені Парыжу, чым Масквы. Што, аднак, мала мяняе справу.

У Малдовы яшчэ менш выгоднае геапалітычнае становішча, чым у Беларусі. Яна ня мае выхаду да мора і запасаў каштоўнай сыравіны, празь яе не праходзяць значныя камунікацыі. Сельская гаспадарка, аснова яе эканомікі, па меры ўзмацненьня кліматычных катаклізмаў, зьвязаных з пацяпленьнем клімату, робіцца ўсё больш рызыкоўнай. Прамысловыя прадпрыемствы сканцэнтраваныя ў зрусіфікаваным і этнічна ўкраінскім Заднястроўі.

Камуністам карціць хоць цаною васальнай залежнасьці ад Масквы і русіфікацыі атрымоўваць газ і нафту па дэмпінгавых цэнах. “Лукашэнкаўская камбінацыя” набывае папулярнасьці ў былых расейскіх калёніях. Такая капітуляцыя непазьбежна выкліча раскол у грамадзтве, пратэсты інтэлігенцыі, нарастаньне спажывецкіх настрояў у грамадзтве. Але за межамі Малдовы зь яе мізэрнай геапалітычнай і эканамічнай вагою гэтага ніхто не адчуе. Затое адпадзеньне Кішынэва стане яшчэ адным ударам па ўкраінскай незалежнасьці, што й без таго хістаецца. Калі “лукашэнкаўскім шляхам” пойдзе Ўкраіна, гэта можа закружыць галаву Маскве. Але ці далёка прывядзе “лукашэнкаўскі шлях”? Сёлета Расея добра жыве, дзякуючы выгаднай каньюнктуры цэнаў на нафту. А заўтра? Ці не атрымаюць малдоўскія жаніхі ад крамлёўскай маладзіцы падводу гарбузоў? Ужо сам факт, што Масква, якая шчэ пяць гадоў таму змагалася за ўплывы ў Славаччыне, Баўгарыі і Сэрбіі, цяпер змушаная задаволіцца Малдовай і Беларусяй, сьведчыць пра абмежаванасьць імпэрскага патэнцыялу. На Радзіме “Одзі-рыдзі-дзіны” і “Фэцяскі” гэтага ня хочуць заўважаць.

Малдова — брыдкае дзіця каляніяльных падзелаў Эўропы, адарванае царскай Расеяй ад маці-Румыніі. Расея здаўна прывязала малдоўскую эканоміку да далёкай мэтраполіі і пазбавіла яе тым самым лёгікі і пэрспэктываў. Усё ж хочацца верыць, што не сама гісторыя выракла Малдову на паўзуновае існаваньне, а проста справа ў фатальнай няздольнасьці нацыянал-дэмакратаў у постсавецкіх краінах дабіцца адзінства шэрагаў і абысьціся без гешэфтаў з упэцканымі ў напаўзаконныя апэрацыі чыноўнікамі.

Барыс Тумар


Каментары

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць