Архіў

Язапат Змысла. У Кішынэве камуністы, а ў Сафіі — цар

№ 15 (224), 9 — 16 красавіка 2001 г.


 У Кішынэве камуністы, а ў Сафіі — цар

Агляд падзеяў у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе

 

У Летуве асуджаны яшчэ адзін злачынца часоў савецкае акупацыі. Да пажыцьцёвага зьняволеньня ў працоўнай калёніі ўзмоцненага рэжыму прысудзіў раённы суд Шаўляў колішняга афіцэра НКВД Пэтраса Расланаса. На ягоным сумленьні — сьмерць 76 жыхароў вёскі Райняй. Забойцу ўжо 87 год, і ў калёнію ён, мабыць, ня трапіць, бо зьяўляецца грамадзянінам Расеі, якая адмовілася яго выдаць. Усяго ў Летуве цяпер разглядаецца каля 90 справаў, датычных генацыду летувісаў за часамі СССР.

У чацьвер падчас сустрэчы ў Бялградзе з адміністратарам ААН у Косаве Гансам Гакерупам В.Каштуніца паведаміў, што Югаславія згодная даць Косаву канстытуцыю. Гэта першы крок Югаславіі насустрач ААН у справе вызначэньня лёсу Косава. ААН кіруе краем ад вайны 1999 г., але праўны статус правінцыі застаўся ранейшы. Косаўскія палітыкі й міжнародныя экспэрты рыхтуюцца да выбараў, прызначаных на канец году. Нагадаем, косаўскі канфлікт і пачаўся з пазбаўленьня краю аўтаноміі ў 1989 г. Сяньня эўрапейцы схіляюцца да неабходнасьці захаваньня тэрытарыяльнай цэльнасьці Югаславіі. Пра гэта сьведчыць тон публікацыяў у нямецкім друку за часам нядаўніх падзеяў у Македоніі. На гэтым тле перадача Мілошавіча ў трыбунал у Гаагу выглядала б зусім лягічна.

Новым малдоўскім прэзыдэнтам стаў галава тамтэйшай Партыі Камуністаў У.Варонін. Функцыі прэзыдэнта ў Малдове зьведзеныя да мінімуму, і яго абірае парлямэнт. Новы прэзыдэнт абяцае перадаваць прадпрыемствы ва ўласнасьць калектываў. Адным зь лёзунгаў камуністаў напярэдадні выбараў было далучэньне краіны да Саюзу Беларусі й Расеі, але пазьней Варонін абвясьціў, што спачатку ў Беларусі й Расеі добра было б правесьці рэфэрэндумы — ці хочуць там, каб Малдова далучылася да іхнага саюзу. Малаверагодна, каб што зрушылася ў вырашэньні прыднястроўскай праблемы, хаця расейскі друк і дапускае, што Масква дзеля сяброўства з Кішынэвам можа адмовіцца ад падтрымкі Тыраспалю.

61-гадовы баўгарскі цар Сімяон ІІ вярнуўся з Мадрыду на Бацькаўшчыну, стварыў уласную партыю — “Нацыянальны Рух Сімяона ІІ” ды рыхтуецца да чэрвеньскіх парлямэнцкіх выбараў. Шэсьць год таму, калі ён прыяжджаў на Радзіму з выгнаньня, прывітаць яго выйшлі на вуліцы Сафіі сотні тысячаў чалавек. Ягоны рэйтынг сягае 40%. Сімяон хацеў узяць удзел у леташніх прэзыдэнцкіх выбарах, аднак Канстытуцыйны Суд пастанавіў, што гэта можа зрабіць толькі той, хто стала жыве ў краіне найменш 5 год. Але цар ня здаўся.

Жыхароў краінаў-кандыдатаў на ўступленьне ў ЭЗ чакаюць пэўныя абмежаваньні ў пошуку працы ў дзяржавах першапачатковай пятнаццаткі — пра тое абвясьціў у Бэрліне брусэльскі камісар Гюнтэр Вэргойгэн. Найбольш пытаньне абароны рынку працы абыходзіць Нямеччыну і Аўстрыю. Толькі кожны трэці немец пагаджаецца з пашырэньнем ЭЗ на Ўсход, баючыся, што прыхадні адтуль адбяруць у іх працу. Ратуючыся ад антыэўрапейскіх настрояў, Шродэр зьбіраецца праехаць па чэскім і польскім памежжы і пераканаць насельніцтва, што пашырэньне непазьбежнае і ў доўгатэрміновым пляне карыснае для немцаў. У Брусэлі абяцаюць даць усходнім раёнам Нямеччыны грошай на падвышэньне прафэсійнай кваліфікацыі тутэйшых жыхароў і паляпшэньне інфраструктуры.

Шродэр таксама паабяцаў, што кардоны на ўсходняй мяжы будуць зьнятыя толькі тады, калі будзе “абсалютная пэўнасьць”, што межы новых сяброў ЭЗ насамрэч шчыльныя. Гэта закране беларусаў ужо празь некалькі месяцаў: каб зьезьдзіць у Польшчу, давядзецца браць візу. Эўразьвяз дае 1 мільён 400 тысячаў эўра і на абсталяваньне беларуска-летувіскае мяжы. З нашага боку мяжу ўмацоўваюць таксама — палову грошай на гэта (каля 75 млн. расейскіх рублёў) дасьць Расея. Другую палову — мы.

Лукашэнку Крэмль узнагародзіў на пачатку тыдня ордэнам “За заслуги перед Отечеством” ІІ ступені, што, са словаў самога ўзнагароджанага, было ягонай першай дзяржаўнай узнагародай. Бацькаўшчына ня цэніць — дык няхай хоць Ацечаства ўзнагародзіць.

Язапат Змысла


Каментары

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу1

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

«Праз пакаленне ў Афрыцы будзе нараджацца палова ўсіх дзяцей свету». Чаму Паўднёвая Карэя вымірае і чым цікавы прыклад Ізраіля10

«Ён адказаў: Я ненавіджу хахлоў. І ўсё». Алексіевіч расказала, з якімі людзьмі ёй давялося гаварыць, збіраючы матэрыялы для новай кнігі18

«Дзесяцігадовае дзіця АМАП пакладзе ў падлогу?» Трэш-блогер Mellstroy адрэагаваў на прызнанне сябе экстрэмістам 11

Вайтоўская, Гапееў, Бахарэвіч і Папова. Названыя пераможцы прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады

Кіраўнік BBC пайшоў у адстаўку праз адрэдагаваную прамову Трампа16

На продаж выставілі дом, у якім у дзяцінстве жыў Дональд Трамп2

Беларуса некалькі месяцаў перакідалі ад доктара да доктара і не хацелі шпіталізаваць, пакуль нага не пачала гніць18

«Прыбраў — штраф. Не прыбраў — штраф». Людзі абураюцца загадамі наконт лісця7

«У турме я любіў выносіць смецце». Гісторыя Мандэлы, які разумеў, што немагчыма заманіць ворага ў засаду, калі не ведаеш, як мысляць яго генералы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу1

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць