Улада11

Арыштаваны кіраўнік Шклоўскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Аляксандр Фёдараў

Яму інкрымінуюць атрыманьне заработнай платы за «мёртвага» чалавека

Майстар кацельных Шклоўскай жыльлёва‑камунальнай гаспадаркі Аляксандр Фёдараў быў арыштаваны сёньня ў 14:20 14 чэрвеня. У 19:00 міліцыянты ўчынілі ператрус у хаце Аляксандра Фёдарава й яго жонкі.

У 21:00 кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў атрымаў тэлефонны званок ад арыштаванага. Аляксандр Фёдараў паведаміў, што яму інкрымінуюць атрыманьне заработнай платы за «мёртвага» чалавека, а таксама сказаў спадару Кастусёву, што абвінавачваньне беспадстаўнае.

Зараз Аляксандр Фёдараў знаходзіцца ў камэры часовага затрыманьня ў Шклове. Праз тры дні яму мусяць выставіць абвінавачваньне.

«Ужо была спроба звольніць Аляксандра ў 2003 годзе падчас кампаніі мясцовых выбараў, — кажа Рыгор Кастусёў. — Тады ён працаваў у маёй камандзе, і пасьля выбараў пачаліся сур’ёзныя праблемы на працы. Тым ня менш Аляксандр Фёдараў лічыцца вельмі прафэсійным працаўніком, і нядаўна пад яго нагляд было перададзена яшчэ дзьве кацельныя».

Рыгор Кастусёў некалькі год таму назад працаваў дырэктарам Шклоўскай Жыльлёва‑камунальнай гаспадаркі. У 2001 годзе на працягу двух месяцаў улады шукалі кампрамат на яго, каб звольніць з працы.

«Аляксандр Фёдараў — адзін з найбольш паважаных фронтаўцаў Магілёўшчыны, — кажа лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка. — Я не сумняюся ў тым, што гэты арышт — частка кампаніі перасьледу рэгіянальных лідэраў дэмакратыных сілаў. Перакананы, што справа Аляксандра Фёдарава — гэта справа палітычная. Мы будзем патрабаваць вызваленьня Аляксандра зь вязьніцы й празрыстасьці ўсіх сьледчых дзеяньняў над ім. Ён павінен быць на свабодзе. Знаходзячыся ў вязьніцы, чалавек ня можа рэальна бараніцца. Першае, што мусяць зрабіць улады зараз, — вызваліць усіх палітзьняволеных. І мы будзем патрабаваць вызваліць Аляксандра Фёдарава, як і астатніх палітычных вязьняў».

Прэс-група Партыі БНФ

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?30

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе37

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне6

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц5

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

У Віцебску і Мінску ўжо ставяць навагоднія ёлкі1

На гэтым тыдні ЗША правядуць выпрабаванне міжкантынентальнай балістычнай ракеты

Стаўбцоўскі майстар-самавук стварае шэдэўры з дрэва: ад плота да эксклюзіўнай мэблі3

Беларускаму футбольнаму трэнеру, які прайграў 8 з 9 апошніх матчаў, плацяць у Расіі па 60 тысяч еўра на месяц8

Каля турмы ў Ваўкавыску павесілі беларускі і ўкраінскі сцягі і запіску «Вінаград, трымайся!» Тых, хто гэта зрабіў, не знайшлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?30

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць