Архіў

Дыскаграфія

№ 21 (230), 21 траўня 2001 г.


 Дыскаграфія

 

MORE КАХАНЬНЯ

Розныя выканаўцы.
(р) 2001, BMA group.

Ня буду разважаць пра мэтазгоднасьць уключэньня ў гэтае “мора” той ці іншай песьні, проста прабягуся па праграме. Па магчымасьці не пакідаючы сьлядоў.

Адкрываецца музычная “валянцінка” файным нумарам “Крыві” з удзелам групы пэркусістаў і Масуда Талібані. Курдзкая ды беларуская вакальныя партыі тут ніяк ня шкодзяць адна адной. Далей (плюс складальнікам) — песьня ў выкананьні Інны Афанасьевай. Рызыкоўны ход, бо ўзровень “папсовай” сьпявачкі сьведчыць, колькі яшчэ мусяць працаваць над сабой некаторыя рокеры. Напрыклад, гурт “Exist”, які выступае зь невыразным, такое ўражаньне, папросту недаробленым опусам. Ірына Курапаткіна прыгадвае адзін з самых удалых нумароў “Народнага альбому”, пасьля чаго “N.R.M.” сьпяваюць песеньку чамусьці пра Дзеда Мароза, а не пра сьвятога Валянціна. Яцэк Тэлус ды Жак дэ Лус выдаюць цікавы нумар, у якім прыцягвае ўвагу стыльная партыя фартэпіяна. Песьня “Вадаспад” беларускага гурту “Белы сон” з Польшчы сьведчыць пра прафэсійнасьць каманды: мінімум выяўленчых сродкаў і максымум эфэкту. Так што наступная песьня закаханых пад паэтычным назовам “Е!” ў выкананьні “Безь Білета” на ейным фоне выглядае як чарнавы варыянт шлягера, што
наўрад ці калі патрапіць у гіт-парады.

Бок “Бэ” адкрываюць дзяўчаты-“лонгплэеўкі”. Калі не павыходзяць замуж, мо й дасягнуць з часам годнага выканальніцкага ўзроўню. Ён і зараз неблагі, але ўсё ж аматарскі. Група “Харлі” страсае шоў-бізнэс песьняй “Іван ды Маня”, з тэкстам надзвычайнае паэтычнае глыбіні. Аўтар музыкі Раман Арлоў выглядае на фоне вершаў калі не Бэтховэнам, дык “магучай кучкай” — дакладна. “Палац” не пашкадаваў для зборніка ўласнае “Канюшні”, якая ацалела нават пасьля таго, як па ёй прайшліся чулыя рукі ды-джэя Ray Хвісевіча. Нават конь жывы застаўся. “Крама” а шостай гадзіне прэзэнтуе ня лепшую са сваіх песень, пасьля чаго надыходзіць “Цудоўны вечар” ад “Новага Неба” — прыгожы, прыемны, у вытанчаных гукавых убраньнях, які дазваляе спадзявацца, што Кася Камоцкая нарэшце верне мне адзін кампакт-дыск і набудзе другое творчае дыханьне. Па гэтым настае чарга айчыннага панку. “Мальчики” — даволі тыповая для “Нейра Дзюбеля” песьня. А потым “Цмокі” сьпяваюць, здаецца, пра цешчу. Бо каго ж яшчэ можна ласкава называць “Бензапіла”? Такі вось ён, наш панк — рахманы, млявы і талерантны. Гэтая тупаватая песьня з дэбютнага альбому гурту, які, спадзяюся, сёньня піша нешта больш вартае слова “музыка”. І завяршаецца альбом яшчэ адным нумарам “Крыві” — рэміксам “Агу, вясна!”, які, трэба думаць, сымбалізуе хуткае пацяпленьне і надыход шчасьлівага заўтра.

Падчас прэзэнтацыі касэту можна было набыць зь бясплатным прэзэрватывам. Зрэшты, калі б выдаўцы закаталі яе не ў цэляфан, а ў гумку, было б куды больш канцэптуальна і кантрацэпцыйна.

Аглаблёвая заўвага: цалкам слушна ўсе песьні змантаваныя нон-стоп. З гэтае прычыны праграма гучыць карацей, чым магла б.

Заmoreны СЛУХАЧ


Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Фантазёр» і «Зачарованая мая»4

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Фантазёр» і «Зачарованая мая»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп астыў да ідэі арганізаваць сустрэчу Пуціна і Зяленскага3

«Савушкаў» выпусціў сыркі «Дубай», а цяпер здымае іх з продажу1

Уіткаф перадаў ордэн ад Пуціна намесніцы дырэктара ЦРУ — яе сын ваяваў за Расію і загінуў7

У Санкт-Пецярбургу беларуса пырнулі нажом у букмекерскай канторы

28-гадовая беларуска купляе ўжо пятую кватэру для здачы ў арэнду — прычым у розных гарадах і краінах8

У Гродне затрымалі маладую пару на інвалідных вазках. Высветлілася, што яны здаровыя4

У Ізраілі выкрылі міжнародную сетку, якая займалася гандлем жанчынамі. Дапамагла агентка з Беларусі1

«Залез да яе ў акно». Што гавораць суседзі дзяўчыны, на якую ўчора напаў хлопец з нажом2

«Пішуць, што вінаватая ўлада». Сілавікі кашмараць гродзенцаў, незадаволеных забаронай канцэртаў у цэнтральных дворыках10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Фантазёр» і «Зачарованая мая»4

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Фантазёр» і «Зачарованая мая»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць