Архіў

Алесь Міхалевіч: “Трэба самім быць моцнымі”

№ 26 (235), 25 чэрвеня 2001 г.


 Алесь Міхалевіч:
“Трэба самім быць моцнымі”

На пытаньні “НН” адказвае Алесь Міхалевіч, кіраўнік Моладзевага інфармацыйнага цэнтру – адзін зь лідэраў моладзевага руху Беларусі

“НН”: Як Вы ацэньваеце перадвыбарны расклад сілаў у беларускім грамадзтве?

Алесь Міхалевіч: Сапраўдны расклад сілаў выявіць збор подпісаў, аднак відавочна, што Лукашэнка і прамаскоўскія сілы зацікаўленыя ў якнайбольшай колькасьці кандыдатаў, якія будуць расьцягваць дэмакратычны й нацыянальна арыентаваны электарат. Вядзецца праца, каб першае і другое месцы занялі кандыдаты зь яскрава выяўленымі прамаскоўскімі перакананьнямі.

“НН”: Якія посьпехі й паразы незалежнага грамадзтва на этапе падрыхтоўкі да выбараў цяпер зрабіліся відавочнымі?

А.М.: Сталася відавочным, што, калі няма адзінага кандыдата ад дэмакратычнай апазыцыі, БНФ мусіў вылучаць свайго. Як мінімум, гэта была б праца на свой рух, на ягонае ўзмацненьне, на пэрспэктыву. Або адзіны, або свой. Звычка значнай часткі электарату галасаваць за кандыдата ад БНФ можа зьнікнуць. Нічога добрага ў будучыні гэта нам не прынясе.

Няздольнасьць вылучыць адзінага кандыдата ад апазыцыі засьведчыла непадрыхтаванасьць лідэраў апазыцыйных палітычных партыяў. Вядомае пагадненьне пяці апазыцыйных кандыдатаў увогуле зьвяло ролю палітычных партыяў у працэсе вылучэньня адзінага кандыдата да нуля. Калі мы хочам, каб БНФ як незалежніцкая палітычная сіла адрадзіў свой былы ўплыў, трэба вылучаць свайго кандыдата ў кожнай выбарчай акрузе – незалежна, на выбарах прэзыдэнта, парлямэнту ці мясцовых саветаў. Зразумела, калі гэта будзе палітычна неабходна, можна зьняць свайго кандыдата на карысьць кагосьці іншага. БНФ зьяўляецца найбуйнейшай у Беларусі палітычнай партыяй, для якой сабраць 100 000 подпісаў дастаткова проста. Незалежнікі павінны паважаць сябе, і тады пачнуць паважаць нас.

“НН”: Галоўнай задачай беларускага грамадзтва ўяўляецца гуртаваньне сілаў вакол нейкага аднаго рэальна апазыцыйнага кандыдата. Вакол каго і як гэтага дабіцца?

А.М.: Было спадзяваньне, што прэзыдэнцкая кампанія спрацуе на карысьць папулярызацыі 2—3 апазыцыйных імёнаў, на якія стануць арыентавацца людзі. Напрыклад, прапрацоўваўся такі варыянт: кандыдат у прэзыдэнты Домаш і ягоныя паплечнікі – партыйныя лідэры Вячорка й Лябедзька. Гэтае спадзяваньне ня спраўдзілася. Гуртавацца можна было б вакол кандыдата, вызначанага КРДС або, у крайнім выпадку, Кангрэсам Дэмакратычных Сілаў. Вядома, што кангрэс своечасова – пры канцы 2000-га — пачатку 2001 г. – праведзены ня быў і кандыдата ня вылучыў. Размовы пра тое, што большасьць удзельнікаў Каардынацыйнай Рады падтрымалі Домаша, зьяўляюцца толькі размовамі. КРДС, што была створаная для вылучэньня адзінага кандыдата, сваёй задачы ня выканала. Сямён Домаш, падпісваючы пагадненьне з Чыгіром, Ганчарыкам, Калякіным і Казлоўскім, засьведчыў тым самым, што ён адзін зь пяці, а не адзіны. Ва ўсіх дэмакратычных і незалежніцкіх партыях сябры працуюць на некалькіх кандыдатаў. Насуперак распаўсюджанаму меркаваньню, БНФ не выключэньне. Частка сяброў Фронту падтрымала вылучэньне Зянона Пазьняка, дапамагае зьбіраць за яго подпісы.

Мне здаецца, трэба аб’яднацца вакол таго кандыдата, які будзе мець шанцы ў змаганьні супраць Лукашэнкі й пры гэтым будзе стаяць на незалежніцкіх пазыцыях.

Увогуле ж, мы чакаем кандыдата, які нас прывядзе да ўлады, тады як трэба самім быць моцнымі, разбудоўваць свае структуры, уплываць на гэтае грамадзтва. Калі будзем мець сілу – рана ці позна атрымаем уладу.

“НН”: Ведаю, што Вы толькі што з Варшавы. Як там успрымаюцца нашы посьпехі і няўдачы?

А.М.: Як палітычныя рэалісты, палякі разумеюць, што шанцы на перамогу ў нас вельмі малыя. Аднак працэсы, якія ідуць у Беларусі, яны ацэньваюць вельмі пазытыўна. На іх думку, апазыцыя пачала выходзіць да людзей, перастала хавацца. Створаныя ўмовы для ангажаваньня новых сяброў у незалежныя структуры. І ўсе адназначна пагаджаюцца, што гэтыя выбары засьведчаць, чаго вартыя беларускія палітыкі.

“НН”: У пятніцу быў апячатаны офіс Вашага Моладзевага інфармацыйнага цэнтру. Што гэта, на Вашу думку, азначае?

А.М.: Гэта азначае новы наступ уладных структураў на незалежнае беларускае грамадзтва. Думаю, мы не зьяўляемся тут арганізацыяй унікальнай, і гэткая сытуацыя чакае большасьць незалежніцкіх арганізацыяў – будуць прыходзіць, будуць “наяжджаць”, будуць апячатваць – усё гэта будзе ад уладаў.

“НН”: А што ў Вас там такое ляжала, што Вас апячаталі?

А.М.: Можа быць, гэта зьвязана з тым, што Моладзевы інфармацыйны цэнтар знаходзіцца ў гэтым памяшканьні не зусім легальна – гэта прыватная кватэра. Бо разам з афармленьнем патрэбных дамоваў узьнікае шэраг складанасьцяў.

Гутарыў Мікола


Каментары

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

«Казахстанскі квартал» і новабудоўлі ў Чыжоўцы, Масюкоўшчыне, Лошыцы. Як будзе забудоўвацца Мінск3

Галоўны трэнер «Нёмана» выканаў дзіўны танец пасля перамогі ў матчы Лігі канферэнцый

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»15

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны11

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць