Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю
Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып.20: Невагаючийся — Никогда / Скл. А.Булыка ды інш.; Пад рэд. А.Булыкі. — Менск: Беларуская навука, 2001. — 402 с. — Наклад 500 ас. ISBN 985-08-0374-6
2000 словаў, даецца характарыстыка лексыкі беларускае літаратурнае мовы XIV—XVIII ст.
М.Ермаловіч. Старажытная Беларусь: Полацкі й новагародзкі пэрыяды / Прадм. М.Ткачова; 2-е выд. — Менск: Мастацкая літаратура, 2001. — 366 с.: іл. — Наклад 4200 ас. ISBN 985-02-0503-2
Праз 11 гадоў «Мастацкая літаратура» выдала факсыміле славутае кнігі М.Ермаловіча «Старажытная Беларусь». Наклад першага выданьня (1990 г.) быў 20000 ас., цяпер — толькі 4200 ас. Каштуе 2,1 т.р.
А.Адамовіч, Я.Брыль, У.Калесьнік. Я з вогненнай вёскі... / Для ст. шк. веку. — Менск: Мастацкая літаратура, 2001. — 446 с. — (Школьная бібліятэка). — Наклад 23284 ас. ISBN 985-02-0498-2
Гэта кніга-дакумэнт: у ёй сабраныя запісаныя ў 1970—73 г. А.Адамовічам, Я.Брылём і Ў.Калесьнікам сьведчаньні ацалелых жыхароў спаленых фашыстамі беларускіх вёсак. Цана кнігі 650 р.
Падрыхтаваў Віктар Мухін
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары