Архіў

Для друку/не для друку

№ 04 (266), 25 студзеня 2002 г.


Для друку/не для друку

Ці можна чытаць чужы дзёньнік? Асабліва калі гэты дзёньнік інтымны і не разьлічаны на публікацыю. Адказ на гэтае пытаньне вядомы кожнаму зь дзяцінства. Чытаць чужыя занатоўкі амаральна. Гэтая ісьціна перастае гучаць пераканаўча, калі гаворка заходзіць пра інтымныя дзёньнікі вялікіх творцаў.

Ужо больш за дзесяць гадоў у Беларусі вядзецца палеміка пра тое, ці можна апублікаваць эратычныя занатоўкі Максіма Багдановіча, ці маральна гэта і ці не сапсуе цнатлівы вобраз улюбёнага творцы. Гэты дзёньнік першага раману, сэксуальнага сталеньня зьберагаецца ў музэі Багдановіча ў Менску і старанна ахоўваецца супрацоўнікамі ад чужога вока. Палеміка за сьценамі музэю працягваецца.

Што ж такога ўчыніў Багдановіч са сваёю каханкай, што быццам бы ажно непрыемна той дзёньнік у руках трымаць і што ўжо больш за 10 гадоў не дае спакою ягоным прыхільнікам? Чым кепскі скандал вакол імя паэта, які нібыта выкліча публікацыя гэтых дзёньнікаў? І няўжо пацерпіць велічыня творцы, здольнага праз сто гадоў даць нагоду для скандалу вакол свайго імя?

Што больш этычна — чытаць чужыя дзёньнікі ці культываваць непраўдзівы вобраз чалавека і творцы? Уявіце, што б сказалі творцы мінулых эпохаў, сутыкнуўшыся са сваімі падхарошанымі вобразамі. Найчасьцей яны пратэставалі б. У справе Багдановіча ягоны дзёньнік выглядае адчайнай спробаю выратаваць свой уласны пасьмяротны вобраз.

Дзёньнікі выдатных пісьменьнікаў усё ж урэшце друкуюцца заўсёды. Чалавецтва, імкнучыся зразумець прыроду таленту, дазваляе сабе не лічыцца з воляю творцы. Яно ня зьмірыцца з табу на дзёньнікі. Кажуць, калі б была выкананая перадсьмяротная воля Кафкі, сьвет папросту не пачуў бы пра такога пісьменьніка.

Дзёньнік пісаўся Багдановічам для іншых як сьведчаньне таго, што ён пражыў кароткае, але паўнавартаснае ў сэнсе пазнаньня жыцьцё. У гэтым мусіў пераканацца бацька, а разам зь ім і ўсе, хто неабыякавы да асобы творцы. Магчыма, публікацыя дзёньніка і зьменіць для кагосьці вобраз Багдановіча. Але ці ў горшы бок?

 


Каментары

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек16

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Імпарт аўто прыватнікамі расце, а ў дылераў — падзенне продажаў. Таму дылеры хочуць, каб было, як у Расіі1

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Болтуць. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону8

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм6

У Беларусь прыязджаў афіцыйны прадстаўнік Германіі6

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна9

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў4

Пентагон можа перанакіраваць пастаўкі зброі, прызначанай для Украіны, у Іран5

МАК забараніў жанчынам-трансгендарам выступаць у жаночых спаборніцтвах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек16

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць