Архіў

Людка Сільнова. Казкі жыцьця

№ 13 (275), 5 красавіка 2002 г.


казкі жыцьця

Падсьветка

Падземны цягнік, вузкі і дакладны, як зьмяя, вязе мяне ў цэнтар гораду — на праспэкт Скарыны. Нібыта дасьведчаны мастак — эпізадычны герой аднаго з апавяданьняў О’Генры, я еду з адмысловаю мэтаю: паглядзець, як кладуцца цені на камяніцах праспэкту пасьля захаду сонца…

Падсьветка менскіх будынкаў — новаўвядзеньне апошняга часу. Архітэктурная мода, якая прыйшла з Захаду, што ня раз падкрэсьлівалася ў аптымістычных інтэрвію архітэктараў і ўлады. (І мінакі ў эпізодах падтаквалі: “Так, так! Вельмі падабаецца!..”)

Помню, як паступова, зь цягам месяцаў, гэтыя вялікія будынкі “выплывалі”, як караблі, з акіяну начной цемры. І, як караблі, яны былі цяпер упрыгожаныя ланцужкамі агнёў — жоўтымі, зь нейкім старадаўнім адценьнем, і халоднымі белымі, зьмярцьвела-блакітнымі…

Будынак, у “труме” першага паверху якога месьціцца кінатэатар “Цэнтральны”, нагадаў мне велічны сылюэт “Тытаніка”. І я, у маленькай лодцы-людцы, гайдаюся ўнізе каля яго на зыбкіх хвалях свайго суб’ектыўнага ўспрыманьня. На хвалях памяці — нашага першаснага акіяну…

Нехта ў захапленьні параўнаў гэтыя падсьвечаныя будынкі з тэатральнымі дэкарацыямі. У мяне яны выклікаюць пэсымістычны настрой. Падсьвет лямпамі зьнізу ўверх зрабіў будынак падобным да чалавека, які спусьціўся ў сутарэньні са сьвечкаю ў руках: трывожнае, гнятлівае ўражаньне ад скажонага полымем твару.

І чаму гэта Менск, у самім імені якога хаваецца слова “зьменшыць”, гэтак пасьлядоўна даводзіць сваім жыхарам, што яны ўсе — мізэрныя, малазначныя часьцінкі? І што ён — не на іх разьлічаны: шырачэзныя вуліцы, гіганцкія дэкаратыўныя васількі на плошчы Якуба Коласа, безьліч прыніжальных для людзей падземных пераходаў і, нарэшце, гэтая змрочная падсьветка…

(Цікавы факт: у першай кніжцы часопісу “Лучынка”, што выйшла ў Менску ў 1914 г., зьмешчаны матэрыял невядомага “Б-а” пад назваю “Тытаніка” — пра катастрофу стагодзьдзя. На тым караблі плылі й беларусы!)

…А з падсьвечаных будынкаў мне ўсё-такі падабаецца адзін — невялікі будынак Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, ахутаны стрыманым, пяшчотным фіялетам. Як фіялка ўначы.

Людка Сільнова

 


Каментары

Цяпер чытаюць

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка13

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка

Усе навіны →
Усе навіны

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі7

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх28

Найлепшы сярод падобных. Дзе можна знайсці копіі Мінскага планетарыя1

Трамп увёў удакладненыя пошліны ў дачыненні да дзясяткаў краін3

У абноўлены санкцыйны спіс трапіў шэраг тавараў бытавой хіміі. Што нельга будзе ўвозіць?24

Мінскае «Дынама» вылецела з еўракубкаў4

Памёр акадэмік Аляксей Мацвееў1

Беларуская спявачка Б'янка ў Крыме: «Хай цяпер усе даведаюцца, як адпачываюць рускія» ФОТАФАКТ46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка13

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць