Архіў

Пра ваўкоў і халву

№ 27 (289), 19 ліпеня 2002 г.


рэпліка

Пра ваўкоў і халву

Палітычная рыторыка апазыцыі

Усё цячэ ў Беларусі, усё зьмяняецца. Нязьменнаю застаецца толькі палітычная рыторыка апазыцыі. Быццам “дыктатура” і “акупацыя” – гэта канстанты, берагі той ракі, па якой сплываюць у нікуды нашы дэмакратыя і незалежнасьць.

Такая адваротная лёгіка адлюстроўвае перавернуты сьветапогляд апазыцыі, а яе гіпэрбалізаваная рыторыка даўно не кранае розуму паспалітага чалавека. Што толку крычаць “ваўкі!” – як у той гісторыі з пастушком, які палохаў вёску ваўкамі, а калі яны й сапраўды набеглі, ніхто зь сялянаў ня выйшаў бараніць статак: не паверылі клікушу. Так і ў нас зь мітынгамі, на якія – па вялікім рахунку – хадзіць перасталі. Так і зь незалежнасьцю, бараніць якую на практыцы будзе няведама хто. Тым ня менш, рыторыка засталася ранейшай.

Словы “дыктатура” і “акупацыя” – нібы грошы са сьцёртымі наміналамі: іх даўно ўжо “не бяруць” ані шараговы чалавек, ані начальнік, ані інтэлектуал, ані той, пра каго кажуць – чалавек прыродны. Гэтыя словы нічога не называюць. Таксама як і іхныя антыподы – дэмакратыя і незалежнасьць. Як той казаў, колькі ні кажы “халва” – саладзей у роце ня зробіцца.

Верагодна, лексычны “экстрым” неабходны ў зваротах партыйцаў да замежных партнэраў з Захаду і з Усходу, бо нейкім чынам апраўдвае бядотнае становішча партыяў ў краіне з аўтарытарным рэжымам. А інакш чым патлумачыш шматгадовую дзейнасьць пры адсутнасьці плёну? Вось, усё, што можам, – сядзім у турме. Што да ўнутрыпалітычнай сытуацыі, дык у зваротах да беларускага чалавека той “экстрым” выглядае аб’едкам з чужога стала. Не ўзбуджае, не бадзёрыць, не кранае. Хіба што раздражняе.

Ня дзіва, што ў практычных гаворках зь людзьмі неапазыцыйнымі ўжо міжволі пазьбягаеш словаў “дыктатура”, “акупацыя”, “рэжым”, “АБСЭ”… Апошнім часам у гэты шэраг табу патрапіла і слова “апазыцыя”. Ужываньне такой лексыкі адразу праводзіць між табой і чалавекам-гаспадаром псыхалягічны бар’ер. Ты – “мечаны”, далучаны да чагосьці надта спэцыфічнага, як, прыкладам, назваўся б грамадзянінам Аўстраліі, ці крышнаітам, ці кактусаводам. Тады што толку гаварыць з табой пра беларускі клопат, калі ў цябе нешта сваё, далёкае ў галаве. Затое калі такія словы ў гутарках не гучаць, тады і дырэктар саўгасу на Палесьсі распавядзе табе пра сваю візію зямельнай рэформы. Гаворым на адной мове, нас яднае і дзяржаўны, і незалежніцкі клопат, мы вычуваем адказнасьць за краіну. У выніку пра сваю гатовасьць дамагацца рэформаў і мацаваць сувэрэнітэт кажа ён. Але, натуральна, без “экстрыму”. Бо гаворыцца пра гэта як пра работу, а не як пра змаганьне. Тое самае – у гаворцы з начальнікам крымінальнага вышуку ў райцэнтры, тое ж – з дырэктарам менскага будаўнічага трэсту...

Гэтыя людзі – апазыцыянэры ў частцы незадаволенасьці тым, як арганізуюцца і заканадаўча афармляюцца “зьверху” іхная праца і жыцьцё, яны гатовыя дэлегаваць свае прапановы ў справе рэформаў, але разумеюць, што аўтарытарны характар улады ППРБ і поўная безуладнасьць парлямэнту – гэта той стопар, які давядзецца перажываць. На палітыкаў яны не спадзяюцца. Падкрэсьлю – на гэтых палітыкаў. Іхных палітыкаў у краіне пакуль няма.

Гаворкі гэткага кшталту – толькі індыкатар таго, як не ўспрымаецца шырокай публікай апазыцыйная рыторыка незалежных СМІ і мітынговых прамоўцаў. Дзіва што не расьце, а хутчэй звужаецца і ў тых, і ў тых аўдыторыя.

Ідэалы незалежнасьці і дэмакратыі (у спалучэньні з “акупацыяй” і “дыктатурай” апазыцыі) выглядаюць, мякка кажучы, няяснымі, калі іх дэкляруе цяперашні беларускі афіцыёз. Хто тут каго надурыў – нявартае пытаньне. Рэйтынгі падаюць ва ўсіх, толькі адныя застаюцца пры ўладзе, а другія простым шляхам ідуць кудысьці ў гісторыю.

Праблема неадэкватнай рыторыкі – гэта праблема трактовак цяперашняга стану краіны і нацыі. Краіна перажывае постсавецкі прастой (адсутнасьць рэформаў), пранікненьне расейскага капіталу і мае няясную візію будучыні, усю адказнасьць за якую нясе адзін чалавек – аўтарытарны кіраўнік, чые рашэньні – спантанныя. З такой трактоўкай пагодзіцца большасьць насельніцтва. Як і з тым, што не Масква павінна вырашаць беларускі лёс, мяняць гэтага кіраўніка і ўсталёўваць у нас расейскія парадкі. Заўважце, што на полі такой, зразумелай людзям рыторыкі сёньня гуляе менавіта афіцыёз, а не апазыцыя, якая баіцца гэтага поля, каб “не згубіць твар” перад сваімі партнэрамі з Захаду і Ўсходу.

Седзячы ў сваіх менскіх офісах, беларуская апазыцыя існуе за мяжой – хто ў Маскве, хто ў Брусэлі – і не знаходзіць адэкватных словаў для ўласнага народу. Акурат тых словаў, за якімі ішлі б адпаведныя справы. Боязь страціць накатанае гадамі паразуменьне з замежнымі партнэрамі па-ранейшаму большая за жаданьне выйсьці на адно поле з тутэйшым беларускім афіцыёзам і забіць у браму ўлады эфэктны гол.

Алесь Кебік


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі14

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заклікаў жыхароў Тэгерана неадкладна эвакуявацца

У Кіеве пасля расійскага ўдару абрынуўся пад'езд дома: 14 загінулых6

Беларусы ставяць адну зорку дзіцячаму цэнтру, які трапіў у скандал з беларускай мовай13

Нетаньяху выказаўся адносна магчымага забойства вярхоўнага лідара Ірана5

Трамп заявіў, што Пуцін не пачаў бы вайну, каб Расію не выключылі з «Вялікай васьмёркі»12

У Віцебску двухгадовы хлопчык упаў з дзясятага паверха

Паліна з Салігорска набрала 400 балаў на экзаменах. Вось куды яна будзе паступаць8

У Кіраўску брат забіў сястру, хочучы абараніць яе ад мужчын са сваіх галюцынацый

На Заслаўскім замку спрабуюць раскрыць таямніцу падземнага ходу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі14

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць