Архіў

Замест Бондар — Адамчык

№ 31 (293), 23 жніўня 2002 г.

Замест Бондар — Адамчык

Міраслаў Адамчык прызначаны в.а. галоўнага рэдактара часопісу “Всемирная литература”. Сам часопіс пераходзіць на беларускую мову і будзе называцца “Сусветная літаратура”. Таіса Бондар і Ніна Чайка — у адстаўцы. Холдынг даў расколіну.

Вядомы пісьменьнік Міраслаў Адамчык, сын Вячаслава Адамчыка, зьмяніў на чале часопіса замежнае літаратуры Таісу Бондар. Былая рэдактарка, нягледзячы на свой пэнсійны век, таксама не застаецца бяз працы. Паводле нашай інфармацыі, разам з блізкімі ёй па духу людзьмі яна працуе над стварэньнем новае славянафільскае газэты, якая можа атрымаць назву “Славянскі свет”.

Міраслаў Адамчык, які ўсе мінулыя гады займаўся выдавецкім бізнэсам, прывёў у часопіс новую каманду. Ягоным намесьнікам, хутчэй за ўсё, стане доўгачасовы суаўтар Максім Клімковіч — да нядаўняга часу рэдактар на БТ.

За рэдактарствам Т.Бондар часопіс выходзіў па-расейску і даваў прытулак ціхім славянафілам. Яшчэ некалькі нумароў, падрыхтаваных старой камандай, выйдуць па-расейску. Найперш гэта кітайскі нумар, плён візыту рэдактаркі ў КНР. У ім будуць вершы Мао Цзэдуна і творы Лао Шэ, ахвяры Мао. Спыніць выхад нумару немагчыма: гэта выклікала б дыпляматычны скандал, бо частка накладу загадзя выкупленая кітайскім пасольствам у Беларусі.

Гэтыя тыдні Міраслаў Адамчык працуе ў Маскве і ад кантактаў з прэсай ухіляецца. Нам толькі стала вядома, часопіс “Сусветная літаратура” будзе друкаваць найперш хрэстаматыйныя творы і арыентавацца на патрэбы навучальных установаў Беларусі.

Рэдактарства М.Адамчыка — шырокі жэст у бок незалежніцкай інтэлігенцыі. Адначасовая адстаўка Н.Чайкі зь “Нёману” (меркаваны наступнік — В.Праўдзін) і А.Пісьмянкова зь “ЛіМу” (замест яго прыйдзе, мусіць, В.Шніп), абяцаньні ад імя Аляксандра Рыгоравіча даць на літаратурныя выданьні столькі грошай, колькі яны запатрабуюць, і сустрэча кіраўнікоў холдынгавых выданьняў з кіраўніком дзяржавы, прызначаная на верасень, — відавочны флірт уладаў зь літаратарамі. Ня выключана, што такія шчодрыя абяцанкі раздаюцца выключна перад зьездам Саюзу пісьменьнікаў. Ёсьць інфармацыя, што ідэалягічная вэртыкаль згодная бачыць у крэсьле старшыні арганізацыі былога міністра культуры і пасла Анатоля Бутэвіча або паэта Леаніда Дранька-Майсюка. Мяркуючы па тым, што два аргкамітэты — на чале зь дзейнай старшынёй Вольгай Іпатавай і альтэрнатыўны на чале з акадэмікам Гніламёдавым — рыхтуюць два асобныя зьезды, яны гатовыя нават да расколу арганізацыі.

Некаторыя назіральнікі пасьпяшаліся абвясьціць пра зьмену дзяржаўнага курсу — паварот да беларусізацыі. Праявы гэтых зьменаў невялікія, нягледзячы на пагрозьлівы для беларускай незалежнасьці тон заяваў Пуціна. З пэўнасьцю пра паварот у беларускай палітыцы можна будзе казаць толькі ў выпадку, калі ва ўладных структурах адбудуцца хоць нейкія кадравыя зьмены на карысьць незалежнікаў. Скандал вакол злачыннай групоўкі работнікаў КДБ і МУС у Берасьці можа даць нагоду для кадравых пераменаў у сілавых структурах. Прызначэньне М. Адамчыка стварае пляцоўку для апрабацыі новых падыходаў да культурнай палітыкі.

Прызначэньне М.Адамчыка — гэта палітычны крок. Але нельга скідваць з рахункаў і простае імкненьне лукашэнкаўцаў да збліжэньня зь дзелавымі людзьмі Беларусі ва ўсіх сфэрах. М.Адамчык, як вядома, зьяўляецца прафэсійным мэнэджэрам выдавецкае справы.

Мікола Бугай

Рэдакцыя віншуе М.Адамчыка з прызначэньнем на адказную пасаду.


Каментары

Цяпер чытаюць

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ10

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

У Дрыбінскім раёне вынеслі пакаранне за чырвона-зялёны сцяг

З'явілася ВІДЭА зніклага ў Пінску Багдана Юнчыка2

«Белавія» накрыў маштабны збой у расійскай сістэме браніравання авіяквіткоў

У мінскім метро патлумачылі, для чаго адлічваюць на гадзінніках час ад адпраўлення цягніка, а не да яго прыбыцця1

Стала вядома, як цяпер жыве былы аўтагоншчык Міхаэль Шумахер1

Цягніковаму дыспетчару, арыштаванаму за карупцыю, дадалі абвінавачанне ў «здрадзе дзяржаве»

Еўрасаюз цалкам забароніць пастаўкі газу з Расіі14

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы1

Японцы са слязьмі на вачах развітваюцца з пандамі — жывёлін забірае Кітай праз пагаршэнне адносін паміж краінамі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ10

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць