Архіў

Не для Чаек і кікбаксёраў

№ 31 (293), 23 жніўня 2002 г.

“Гары Потэр” у Менску

Не для Чаек і кікбаксёраў

“Гары Потэр” зьявіўся на нашых экранах запозьнена — амаль праз год пасьля выхаду на экраны Лёндану. Затое яго наступную сэрыю беларусы ўбачаць адначасова з сусьветнай прэм’ераю.

Гісторыя пра адзіннаццацігадовага хлопчыка-сірату Гары Потэра, які вучыцца ў патаемнай Школе чарадзейства ды магіі й яшчэ дзіцем зьдзяйсьняе подзьвігі, зачаравала сьвет. Так, быццам аўтарка кнігі сама вучылася разам з Гары.

Кнігі Джоан Роўлінг пра Гары Потэра былі прызнаны найлепшай дзіцячай чытанкай. Таму індустрыя кіно зьвярнула на іх увагу. І не памылілася: сёньня зборы перавысілі 900 млн. даляраў.

Першая частка — “Гары Потэр і філязофскі камень” — была экранізаваная Крысам Каламбусам, які вядомы сваім камэдыйным гітом “Адзін дома”. Эпізоды, калі Гары Потэр знаходзіцца ў сваіх тупаватых цёткі й дзядзькі Дурсэль, якія ненавідзяць усялякае чарадзейства, крыху нагадваюць адпаведныя сцэнкі з папярэдняга фільму Каламбуса. Нават інтэр’еры амаль тыя самыя. А вось момант, калі пачынаюцца магічныя дзівосы й совы прыносяць Гары Потэру ліст з запрашэньнем у Школу чараўнікоў, стылізаваны пад эпізоды з Гічкокавых “Птушак” — хоць бы сцэна з канвэртамі, што атакуюць “дрэнных” пэрсанажаў.

Фільм вызначаецца файным падборам актораў і часам аж занадта ашчадным стаўленьнем да першакрыніцы. Ад гэтага карціна страціла ў дынаміцы. Зьнік чароўны й цёплы гумар, запаволіліся падзеі. Эпізоды ў Школе чараўнікоў не зьнітаваныя агульным напружаньнем (хоць у кнізе яно ёсьць) і хутчэй нагадваюць асобныя атракцыёны з магіяй, прывідамі й совамі-паштавікамі. Безумоўна, трэба аддаць належнае шыкоўным дэкарацыям, кампутарнай графіцы й масоўцы.

У галовах заходніх дзяцей сусьвет Гары Потэра зрабіўся такім жа рэальным, як сусьвет “Зоркавых войнаў” і “Ўладара пярсьцёнкаў”: існуюць цацкі, кампутарныя гульні, канструктары. Адна дзяўчынка нават пакалечылася, скочыўшы са стала, калі спрабавала палётаць на мятле, як рабілі гэта вучні Школы чараўнікоў.

Я раіў бы звадзіць на гэты фільм дзяцей. Фільм выкліча захапленьне ў іх — ня маю сумневу, што некаторыя папросяць, каб вы вадзілі іх у гэтае кіно яшчэ а яшчэ. Дарослым, якія кнігу чыталі, будзе прыемна ўзгадваць знаёмыя эпізоды. Тыя ж, хто не чытае анічога, акрамя тэлевізійнае праграмы, знойдуць ня меншую асалоду, асабліва ў дынамічных апошніх бойках.

Я ня раіў бы глядзець гэты фільм сталым слухачам перадачы “Размова па сутнасьці”, бо яны зразумеюць яго няправільна й будуць пісаць доўгія скаргі ў Камітэт па справах рэлігіі. Таксама я ня раіў бы глядзець гэты фільм заўзятарам кікбоксінгу й боек бяз правілаў, бо яны сваім храпам будуць перашкаджаць іншым гледачам.

Чаму “Гары Потэр” зьявіўся на нашых экранах запозьнена — амаль праз год пасьля сусьветнай прэм’еры? Прычына сама банальная — грошы. Кошт пракату новага фільму адначасова зь Лёнданам і Нью-Ёркам разьлічваецца кампаніямі, зыходзячы з цаны квіткоў у Лёндане й Нью-Ёрку. Для Беларусі гэта пакуль завялікія грошы. Зь цягам часу стартавая цана пракату зьніжаецца.

Адразу пасьля зьяўленьня “Гары Потэра” ішлі ўпартыя перамовы беларускага пракату з кінагандлёвымі арганізацыямі, але цана была для нас празьмернаю. Урэшце фільм атрымаць удалося. Пры гэтым была “падстрэленая” й наступная сэрыя “Гары Потэра” — беларусы яе ўбачаць адначасова з сусьветнай прэм’ераю.

Андрэй Расінскі


Каментары

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць