Архіў

Лічбы ўчорашняга дня

№ 33 (295), 6 верасьня 2002 г.

дзяржаўны інтэрас

Лічбы ўчорашняга дня

Наколькі вартыя ўвагі зьвесткі пра рост інтэграцыйных настрояў у Беларусі?

Апытаньне сацыялягічнай службы БелаПАН пацьвердзіла тэндэнцыю, выяўленую сацыёлягамі з “Новаку” і НІСЭПД. Колькасьць прыхільнікаў інтэграцыі з Расеяй па-ранейшаму большая, чым незалежнікаў. Пры гэтым пазыцыі дзьвюх групаў палярызуюцца. Калі раней беларусы адначасова хацелі і аднаўленьня саюзу, і захаваньня незалежнасьці (а таксама поўных сацыяльных гарантый пры рынкавых рэформах — гэткая постсавецкая шызафрэнія), цяпер усё выразьней акрэсьліваюцца дзьве групы: цьвёрдых прыхільнікаў незалежнасьці і непрыхаванага аб’яднаньня з Расеяй.

Адказнасьць за рост лічбы “далучэнцаў” нясуць як улады, так і апазыцыя. Цяперашняя тэндэнцыя — гэта інэрцыйны вынік тае інтэграцыйнае прапаганды, пік якое быў год-два таму. Гэта таксама наступства таго, што апазыцыя адмовілася ад антысаюзнае рыторыкі, якая раней аказвала моцны ўплыў на грамадзтва. Звужэньне грамадзкае базы незалежнікаў — плата за канфармізм перад прэзыдэнцкімі выбарамі.

У сярэдзіне 90-х рэйтынг Ельцына зьнізіўся ў Расеі да 4%, тады як у Беларусі ён ніколі ня падаў ніжэй за 30%. Беларусы любілі не палітыку Ельцына і не становішча ельцынскай Расеі, пра якія мелі вельмі аддаленае ўяўленьне. Яны аддавалі свае галасы за тэлевізійны вобраз Ельцына і тэлевэрсію Расеі — іншых ня ведалі. Тое самае адбываецца цяпер з вобразам Пуціна і тэлевэрсіяй “аб’яднаньня”.

Лічбы, выяўленыя сацыёлягамі, паказваюць перадусім ступень уплыву расейскіх тэлеканалаў на масавую сьвядомасьць беларусаў. Тэктанічны зрух чакае беларускую палітыку пасьля замены расейскіх тэлеканалаў на беларускія. А калі ўлічыць, што пры захаваньні дынамікі апошніх гадоў недзе ў 2004 г. доля беларускага экспарту, якая прыходзіцца на краіны Эўразьвязу, упершыню за два стагодзьдзі перавысіць долю Расеі, — займае дух.

Аднадушнае непрыманьне беларускімі палітыкамі і СМІ ідэяў Пуціна, выказаных 15 жніўня, знойдзе свой адбітак у інэрцыйнай грамадзкай сьвядомасьці хіба пазьней. Тым ня менш, перад наступнымі выбарамі і ўладзе, і апазыцыі зноў давядзецца ісьці на каньюнктурныя саступкі Расеі. А пакуль ёсьць час на зацісканьне гаек.

Толькі слабыя палітыкі заўжды падпарадкоўваюцца волі сацыялягічных лічбаў.

Барыс Тумар


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць31

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу сёлета1

Колькі можна зарабіць на высяканні кустоў у Швецыі? Малады беларус падзяліўся досведам19

Памёр Мікола Люцко

Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі56

Выйшаў на волю былы старшыня яўрэйскай абшчыны ў Гродне

Трамп сказаў, што ЗША давядзецца зноў пастаўляць зброю Украіне. Пентагон адразу ж абвясціў, што ўжо пачынае пастаўкі5

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад3

«Мне было 15». Былы студэнт абвінаваціў выкладчыка і кіраўніка ансамбля «Белая Русь» у дамаганнях, якія цягнуліся каля года14

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць31

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць