Архіў

Людка Сільнова. Добры дворык

№ 36 (298), 27 верасьня 2002 г.

Добры дворык

дні менскага жыцьця

Летам людзі адпачываюць і абнаўляюцца. Часам яны перажываюць незабыўныя прыгоды, якія цалкам пераварочваюць іхнае жыцьцё.

Гэтым летам перажыў такое наш звычайны менскі двор. Яго, як нечаканае каханьне, напаткала Вялікая хваля добраўпарадкаваньня, якая была захліснула наш мікрараён са сьціплай балотнай назвай — Камароўка. За год вакол абноўленага рынку зьявіліся кветкавыя клюмбы, дэкаратыўныя ліхтары, хвалюючыя фантаны. Прыплылі, нібы з будучыні, белыя параходы-паркінгі. І паўсюль пад нагамі непрывычных да вялікае ўвагі пешаходаў — плітка, плітка, а дзе-нідзе — круглыя сінія мазаічныя “хвалі” й “віры”...

Гэтая сіла затапіла і лапік нашага двара, утвораны паўтузінам пяціпавярховікаў.

Шум, крык, лямант, пярэпалах! Самаробныя ўлёткі, раскіданыя па паштовых скрынях: “Абаронім нашых дзяцей!.. Не аддамо двара!”

Няўмольнае штодзённае стракатаньне машынаў пад вокнамі. Чужыя людзі ў яркім спэцадзеньні, злыя да работы і вясёлыя да мясцовых прыгажунь і сабак. Прыезды начальства, рабочыя нарады ля самых беражкоў вытворчага працэсу.

Паступова недавер жыльцоў зьнікаў. А першапачатковыя слоганы кшталту “Няхай застаецца ўсё як ёсьць, бо можа стаць яшчэ горш!” нібы апускаліся на дно ракі Часу, якая нясе, варочае ў сваёй магутнай плыні нават валуны плянэтаў...

У канцы лета выявілася, што рабочыя нам пакінулі “добры дворык”. Зьявіліся выкладзеныя пліткай дарожкі, раней чамусьці адсутныя. Яны ідуць ад пад’ездавых дзьвярэй да цэнтру двара і далей, шматкроць перакрыжоўваючыся. Паўсюль стаяць лавачкі.

У двор прывезеная новая зямля, і на ёй хутка зязелянела пасеяная трава. Зялёныя лапікі травы чаргуюцца з шматкутнікамі, сэгмэнтамі сьвежага жоўтага пяску і расьцёртай чырвонай цэглы на дзіцячых пляцоўках. Усё покрыва двара сталася падобным да вялікага хатняга пэчварку з аблямовачнай стужкаю — роўнай дарогай для аўтамашынаў.

Дзіцячыя пляцоўкі ўпрыгожылі дзьве сьпіралі вінтавых горак, жоўтая і ружовая: нешта касьмічнае і вельмі сучаснае! (А мы ў дзяцінстве зьяжджалі ўніз па “хобатах” драўляных азіяцкіх “сланоў”.) Побач — арэлі, лесьвіцы...

...Каля рогу аднаго з будынкаў дарожка з пліткі звужалася ўдвая: жыхары дому не захацелі разьвітацца з кустом бэзу пад вокнамі.

Добры дворык.

Людка Сільнова


Каментары

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты27

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

Пад Мінскам хочуць пабудаваць царкву ў выглядзе велізарнага звона з цыбулінай10

У вадаёме мінскага парку знайшлі дзвюх чырванавухіх чарапах1

«Мы абавязкова будзем святкаваць гэты дзень дома». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Волі2

Іран выставіў ЗША максімалісцкія патрабаванні для вяртання да перамоў — WSJ9

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было21

У Ленінградскай вобласці адбылася масіраваная атака дронаў: пажары ў партах і калапс у Пулкаве5

У лабавым ДТЗ у Маладзечанскім раёне загінулі 25‑гадовая дзяўчына і яе 34‑гадовая пасажырка

Rzeczpospolita назвала ўмовы вызвалення Анджэя Пачобута1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты27

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць