Грамадства11

Як КДБ зладзіла для банкаў маленькі «Чорны Аўторак»

Такога ў беларускай банкаўскай сыстэме не было даўно.

Такога ў беларускай банкаўскай сыстэме не было даўно: ў адзін дзень (у аўторак 19 чэрвеня) практычна сынхронна праваахоўнымі органамі была праведзена канфіскацыя дакумэнтаў адразу амаль у 20 менскіх аддзяленьнях банкаў. Дзе‑нідзе, па нашай інфармацыі, не абышлося без прымяненьня спэцпадразьдзяленьняў Камітэта дзяржаўнай бясьпекі, якія дзейнічалі ў лепшых традыцыях сучасных «баевікоў» і зрабілі незабыўнае ўражаньне на працаўнікоў і кліентаў банкаў аўтаматамі, маскамі і бронежылетамі.

Пра тое, якія дакумэнты і навошта раптам спатрэбіліся КДБ, невядома. Некаторыя дэталі спэцапэрацыі, праўда, «Ежедневник» здолеў высьветліць у дырэктара Дэпартамэнту фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Валерыя Ярашэўскага. Ён прызнаўся, што падставай апэратыўных мерапрыемстваў чэкістаў стала інфармацыя яго ведамства.

«Можна сказаць, што гэта дзеяньні па прыпыненьні расходных апэрацыяў у сувязі з наяўнасьцю падазрэньняў у тым, што некаторыя фірмы, якія адносяцца да банкаў, ажыцьцяўляюць незаконныя фінансавыя апэрацыі», — адзначыў у інтэрвію «Е» В.Ярашэўскі. Удакладняць падрабязнасьці прадстаўнік КДК ня стаў, заявіўшы толькі, што гэтыя апэрацыі тычацца «скажам так, гандлёвай сфэры».

Крыніцы пацьвярджаюць словы Ярашэўскага. Па іх інфармацыі, у дадзеным выпадку гаворка ідзе пра буйнамаштабную спэцапэрацыю чэкістаў супраць фінансавых кампаніяў, гэтак званых «фінок».

Як здолеў высьветліць «Е», выманьні дакумэнтаў па асобных кліентах выконваліся ў разьлікова‑касавых цэнтрах некалькіх банкаў. Супрацоўнік аднаго з банкаў, які пажадаў застацца невядомым, распавёў, што «ў нас праходзіў запыт інфармацыі пра апэрацыі кліентаў. Усе неабходныя матэрыялы былі прадстаўленыя, і, уласна кажучы, ніякіх далейшых прэтэнзіяў ці незадавальненьня ад працы банку ў гэтай сфэры не ўзьнікла».

Журналісты паспрабавалі высьветліць падрабязнасьці таго, што адбылося, у Нацыянальным банку Беларусі. Аднак кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня банкаўскага нагляду Нацыянальнага банку Сяргей Дубкоў быў катэгарычны ў сваім адказе: «Мы працу праваахоўных органаў не камэнтуем».

У старшыні Асацыяцыі беларускіх банкаў Фэлікса Чарняўскага, які ў сярэдзіне 1990‑х гг. працаваў у Нацбанку, на памяці толькі адзін эпізод, супастаўны зь цяперашняй спэцапэрацыяй сілавікоў у банкаўскім сэктары. Ён быў зьвязаны зь зьняцьцем з пасады ў 1996 годзе тагачаснага старшыні Нацбанку Станіслава Багданкевіча. Тады гэты працэс таксама суправаджаўся актыўнымі дзеяньнямі спэцпадразьдзяленьняў.

«Мне цяжка рабіць высновы пра дзеяньні органаў, — кажа Ф.Чарняўскі. — З пункту гледжаньня банкаўскай дзейнасьці гэта падрывае давер да сэктару. Зь іншага боку, можа, так і трэба было. Матывы, якімі кіраваліся органы пры вырашэньні гэтай задачы, невядомыя. Увогуле, калі праваахоўным органам патрэбныя нейкія дакумэнты, ня трэба гэтых «маскі‑шоў». Проста прыйшоў, паказаў пасьведчаньне і забраў, што трэба. Ніхто ў банку і слова ня скажа — там няма ўзброеных людзей, там дзяўчаткі сядзяць».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць