Архіў

Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

31 студзеня

Баравікова Р. Вячэра манэкенаў: Апавяданьні. — Менск: Мастацкая літаратура, 2002. — 186 с.

Кніга апавяданьняў былой галоўнай рэдактаркі часопісу «Алеся» й новай галоўнай рэдактаркі часопісу «Маладосць» Раісы Баравіковай напісаная ў жанры псыхалягічнай фантастыкі. У «Кнігарні пісьменьніка» прыдбаць зборнік можна за 2700 руб.

Бязьлепкіна А. Ляўша на тэнісным корце: Аповесьці і апавяданьні. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2002. — 352 с.

Аўтарка гэтай густоўна аформленай кнігі — студэнтка філялягічнага факультэту БДУ. Піша яна лёгкія ды займальныя па сюжэце тэксты, у тым ліку й дэтэктыўнага жанру. Галоўная гераіня зьмешчанай у зборніку аповесьці «Ўльляна, або Нарадзі ў сабе гейшу», таксама студэнтка філфаку й літаратарка-пачаткоўка, заўважыла: «Найвялікшая мара — каб мае творы чыталі ў мэтро». З такога гледзішча кніга Аксаны Бязьлепкінай — бясспрэчна ўдалая. У кнігарні «Веды» цана выданьня блізу 4000 руб. Наклад — 500 асобнікаў.

Гарэцкі Г. Выбранае. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2002. — 544 с.: іл.

22-я кніга з сэрыі «Беларускі кнігазбор» упершыню пад адною вокладкаю зьбірае навуковыя працы, публіцыстыку, успаміны ды эпісталярную спадчыну дзеяча нацыянальнага руху ХХ ст., геоляга, географа, эканаміста Гаўрылы Гарэцкага. У зборніку перадрукоўваецца «Маскоўска-беларускі слоўнік» братоў Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх, які пабачыў сьвет у 1918 г. у Смаленску і ад таго часу не перавыдаваўся. Кніга зьмяшчае таксама ўспаміны Гаўрылы Гарэцкага пра брата. У менскіх кнігарнях выданьне каштуе каля 5500 руб.

Зарэцкі М. Кветка пажоўклая: Апавяданьні, аповесьць / Уклад. Н.Семашкевіч. — Менск: Мастацкая літаратура, 2002. — 431 с.

У кнігу выбраных твораў аднаго з самых таленавітых беларускіх празаікаў 20—30-х ХХ ст., чыё жыцьцё абарвалі сталінскія рэпрэсіі, увайшлі апавяданьні, а таксама да сёньня належна не ацэненая нашым літаратуразнаўствам аповесьць «Голы зьвер». Знайсьці выданьне можна ў «Сьветачы», «Цэнтральнай кнігарні», «Кнігарні пісьменьніка». Цана — 4500 руб.

Іканапіс Заходняга Палесься ХVI—ХІХ ст. — Менск: Беларуская навука, 2002. — 349 с.: іл.

Багата ілюстраванае выданьне распавядае пра фармаваньне ў Заходнім Палесьсі самабытнай іканапіснай школы ды яе галоўныя мастацкія адзнакі. Матэрыялы для кнігі зьбіраліся цягам 25 гадоў: навуковыя экспэдыцыі адмыслова наведалі многія каталіцкія й праваслаўныя храмы Палесься. Шукайце ў «Цэнтральнай кнігарні» й «Акадэмкнізе».

Тэатральная Беларусь: Энцыкляпэдыя: У 2 т. Т. 1. — Менск: БелЭн, 2002. — 568 с.: іл.

Гэтая энцыкляпэдыя — першае галіновае навукова-даведачнае выданьне па тэатральным мастацтве Беларусі: драматычным, музычным, лялечным. Яна ахоплівае гісторыю беларускага тэатру ад старажытнасьці да сёньня. Асобныя артыкулы прысьвячаюцца самым значным пастаноўкам беларускіх тэатраў — п’есам, опэрам, балетам, апэрэтам. Набыць энцыкляпэдыю можна ў «Акадэмкнізе» ды «Сьветачы». Цана — каля 13 тыс. рублёў.

Аўтары разглядаюць умовы палітычнай і ўзброенай барацьбы, што разгортвалася ў Беларусі цягам 1919—25 г. — у вызначальны для станаўленьня дзяржаўнасьці пэрыяд. У кнізе шырока прадстаўленыя зьвесткі пра ідэі розных палітычных партыяў адносна беларускага дзяржавабудаўніцтва. Асобны разьдзел прысьвячаецца антыбальшавіцкім паўстаньням. Наклад выданьня — 200 ас., цана ў «Акадэмкнізе» — 3200 руб.

Падрыхтавала Тацяна Вабішчэвіч

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі9

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

На слуханнях КР Пракоп'еў высвятляў, чаму Ціханоўская села там, дзе села63

У Японіі папулярны фестываль адмянілі з-за наплыву турыстаў

Ганна Каралёва фінішавала ў лыжным скіятлоне на 34‑м месцы3

Зяленскі: Беларусь уцягваюць у вайну. Гэта будзе вялікая трагедыя37

У расійскай Уфе невядомы з нажом напаў у інтэрнаце на студэнтаў, параненыя шэсць чалавек1

На пажары ў Гродне загінулі тры чалавекі

Ціханоўская: План «Перамога» быў памылкай57

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Швейцарыя выйграла першае золата Алімпіяды

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі9

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць