Архіў

Усё хакей

Дзеля таго каб займець дакладнае ўяўленьне пра стан Беларусі, за апошнія два тыдні варта было абстрагавацца ад бягучкі — пагатоў сьвятаў — і проста паглядзець хакейны чэмпіянат сьвету. У фінскім лёдзе, быццам у люстры, адбіліся ўсе бледныя надзеі й відавочныя хібы сёньняшняй беларускай сьвядомасьці. Як вынік, нашая зборная зь сьвістам праляцела ў ніжэйшы дывізіён.

Зь першага ж матчу стала ясна, што беларусы падрыхтаваліся прайграваць і гуляць на выжываньне — клясычны нацыянальны настрой. Калі глядзіш такі хакей бязь веры ў перамогу — чыста фізычна не хапае паветра. Увесь час заміраеш з стоеным дыханьнем: абы не прапусьцілі, абы вытрымалі. Няўзброеным вокам відаць, наколькі апатыя скоўвае рухі і трымае беларусаў ля сваёй брамы: куды ўжо нам, усё роўна тыя мацнейшыя. Няма волі. Няма лідэра, які павядзе за сабой каманду.

А які шыкоўны быў геапалітычны кантэкст! Выйграем — і тады змагаемся з Расеяй за месца на п’едэстале. Прайграем — трапляем на месца ЗША ў турніры на выбываньне зь фінальнае лігі. Усё вырашыў матч з латышамі: там, дзе нам было дастаткова і нічыёй, бел-чырвона-белыя прыбалты разграмілі чырвона-зялёных беларусаў.

Прэзыдэнцкая адміністрацыя пацярпела буйную паразу. Аматары клянуць галоўнага хакеіста краіны, ягоны рэйтынг падае. Для апазыцыі гульня была бяспройгрышнай. Выйграюць нашыя — жыве Беларусь! Пралятаюць — жыве Беларусь без Лукашэнкі! Праўда, ніводная партыя шанцу сыграць на гэтым, як заўжды, не скарыстала.

Можна вінаваціць у правале і самога Аляксандра Рыгоравіча, і трэнэра, і савецкую школу. Але фундамэнтальная прычына крызысу што ў хакеі, што ў палітыцы, што ў грамадзтве агульная — разгубленасьць і бязьвер’е. Калі людзі не адчуваюць пад сабою краіны, маюць правінцыйную псыхалёгію, змагаюцца за прэміяльныя, а не за гонар — яны асуджаныя на пройгрыш.

Што рабіць? Ставіць на сьвежую моладзь, на зьмену пакаленьняў. Сіла нацыянальнае ідэі ўрэшце знойдзе сабе выйсьце скрозь апатыю, падаўленасьць і зьняверанасьць — і аднойчы на вачох ва ўсяго сьвету накідае шайбаў і швэдам, і расейцам, і Амэрыцы.

А эпоха Лукашэнкі ў народнае памяці так і застанецца адпаведнымі палацамі ды нашай паразай у хакеі — гульні для мацакоў на сьлізкім лёдзе. Як пішуць у Інтэрнэце, хакей — усё, кропка, бай.

Павал Севярынец

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю4

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр замежных спраў Літвы: Калі змена формы аховы перашкаджае дзейнасці Ціханоўскай — трэба пра гэта гаварыць11

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час5

Памерла маці-каралева Тайланда. Яе называлі іконай стылю

Былы спецназавец апынуўся ў інвалідным вазку — і стаў майстрам па манікюры13

Трамп спадзяецца на дапамогу Кітая для заканчэння вайны ва Украіне

Гібрыдныя аўто забруджваюць навакольнае асяроддзе амаль гэтак жа, як бензінавыя: вось факты24

«Укантакце» цалкам аднавіў працу1

Сёння падчас суботніка чакаюцца дажджы, часам моцныя1

ЗША адправілі да Венесуэлы найбуйнейшы авіяносец, Мадура абвінаваціў Вашынгтон у эскалацыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю4

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць