Архіў

Мэдычная рэформа ў Нямеччыне

Урад і апазыцыя ўзгаднілі плян рэформы сыстэмы аховы здароўя. Ці ёсьць вартае перайманьня для Беларусі?

Больш за 140 млрд эўра штогод ідзе ў Нямеччыне на сыстэму аховы здароўя. І ўсё ж з году ў год бракуе сродкаў на лячэньне хворых і разьвіцьцё галіны, а дактары скардзяцца на малыя заробкі. Бо часта грошы трацяцца не на тое, на што трэба, дый грамадзтва старэе і патрабуе ўсё большай мэдычнай дапамогі.

Высокія ж выдаткі на мэдыцыну павялічваюць... беспрацоўе, бо складкі плацяць напалам работнікі і працадаўцы. Апошнім робіцца нявыгадна ствараць новыя працоўныя месцы. А за лячэньне беспрацоўных плаціць дзяржава, што таксама пагаршае яе эканамічнае становішча.

Мэта рэформы, правядзеньне якой пасьля доўгіх перамоваў узгаднілі канцлер Шродэр і лідэрка апазыцыі Ангела Мэркель (варты перайманьня ў Беларусі прыклад), — зьнізіць да 2007 г. выдаткі на мэдыцыну зь цяперашніх 14,4% да 13% бюджэту. Будуць пераразьмеркаваныя долі крыніцаў, якія фінансуюць мэдыцыну. Зьменшыцца доля «касы хворых», куды цэнтралізавана паступаюць зборы з работнікаў і працадаўцаў, а самі хворыя будуць плаціць болей.

Будуць браць большыя грошы і за лекі, і за знаходжаньне ў больніцы; нават за саму магчымасьць пайсьці да доктара давядзецца штоквартал выкладваць 10 эўра. Але ўся сума не павінна перавышаць 2% даходаў пацыента (ці 1% для хранічна хворых). Толькі дзецям і моладзі нічога плаціць ня трэба будзе. А дзяржаўныя дапамогі на нараджэньне дзіцяці ці на пахаваньне наагул адыдуць у нябыт.

Таксама рэформа лібэралізуе гандаль лекамі (іх можна будзе прадаваць нават праз Інтэрнэт), што аслабіць цяперашнюю манаполію аптэкаў і тым самым зьнізіць цэны на лекі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі59

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

Страхавыя кампаніі незадаволеныя расцэнкамі на рамонт электрамабіляў1

Юрконіс пра закрыццё межаў: Давайце не думаць яшчэ пра Пецю з Баранавіч, які хоча зарабіць дзесьці там у Беластоку74

Сустрэчу Трампа і Пуціна ў Будапешце адмянілі з-за мемарандума МЗС Расіі3

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс24

«Гэты гук як катаванне вадой — спаць немагчыма». Мінчук скардзіцца на гул, які даносіцца з падвала

У Мінску расследуюць два выпадкі гібелі людзей за адзін дзень

У Свяцкім палацы раскрылі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў. Яны былі схаваныя ад вачэй больш за стагоддзе6

Сацсеткі ў захапленні ад метыленавага сіняга. Ён сапраўды дапамагае?8

Пакроўск і Мірнаград на мяжы падзення. Наколькі там крытычная сітуацыя для Украіны і што будзе далей?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі59

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць