Усяго патроху11

«Крамбамбуля» адчыніла сьвяточны паштамт

Гурт «Крамбамбуля» адчыніў першы ў Беларусі паштамт новага, сьвяточнага тыпу.

Гурт «Крамбамбуля» адчыніў першы ў Беларусі паштамт новага, святочнага тыпу.

З яго дапамогай кожны жадаючы можа бесплатна даслаць электронную віншавальную паштоўку сваім родным, сябрам і знаёмым. Трапіць туды можна праз афіцыйны сайт krambambulya.com

«Што робіць кожны культурны чалавек, калі надыходзіць свята? Правільна, спачатку віншуе з ім сваіх сяброў і знаёмых, а потым ужо святкуе сам, — лічыць лідэр гурта Лявон Вольскі. — Менавіта таму нам падалося, што святочны паштамт — гэта цалкам лагічны і неабходны дадатак да нашага новага альбому «Крамбамбуля Святочная». Мы — за культурны лад жыцця».

Усе паштоўкі намаляваў вядомы беларускі мастак Міхал Анемпадыстаў. Сярод прадстаўленых на паштамце святаў ёсць персанальныя (дзень нараджэння, вяселле) і масавыя (Но

вы год, Купалле), модныя (дзень св. Валянціна, дзень св. Патрыка, Хэлаўін) і не вельмі (1 мая, 7 лістапада). Разам з кожнай паштоўкай адрэсат атрымлівае песню «Крамбамбулі», прымеркаваную да кожнага свята.

Між тым спецыяльна для жыхароў іншых рэгіёнаў свету, святочны паштамт мае таксама англійскую версію, у якой на паштоўках змешчаны спецыяльныя каментары да пэўных святаў ды узоры вымаўлення розных віншаванняў па‑беларуску.

Дарэчы, хутка (з 6 на 7 ліпеня) Купалле — час віншаваць!

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пасля канцэрта Каржа з Польшчы дэпартавалі трох беларусаў4

Пасля канцэрта Каржа з Польшчы дэпартавалі трох беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі плывец знік без вестак пры спробе пераплысці Басфор у Турцыі

У Беларусі расійскі амбудсмен сустрэлася з украінскім прадстаўніком2

Трамп так і не ўвёў санкцыі супраць Расіі і Пуціна. Ці варта верыць яго новым пагрозам?10

Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі аранжавую акулу-няньку ФОТА4

Рэвалюцыя ў бесправадной зарадцы: японцы прапануюць рашэнне, якое можа канчаткова замяніць кабелі5

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?13

У італьянскай Балонні беларусу забаранілі бываць у цэнтры горада1

Украінцы паведамілі пра вызваленне чатырох сёл на Данеччыне

Палкоўнік з Вайсковай акадэміі лічыць, што беларускае войска даспела да касмічнай групоўкі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля канцэрта Каржа з Польшчы дэпартавалі трох беларусаў4

Пасля канцэрта Каржа з Польшчы дэпартавалі трох беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць