Архіў

«Ён зрабіў з нас людзей»

Ужо год, як з намі няма патрыярха беларускай лёгкай атлетыкі Сяргея Хамчука.

Яго справядліва называлі мэтрам тэхнікі і найлепшым дзіцячым трэнэрам краіны, бо ён вучыў сваіх выхаванцаў ня толькі выдатна бегаць і скакаць, але і філязофіі жыцьця. Яго галоўнай мэтай было ўзгадаваць сапраўднага чалавека — інтэлігентнага і разважлівага, справядлівага, з шырокім жыцьцёвым кругаглядам. Гэткім быў сам. Нікому ніколі ня кланяўся, ішоў па жыцьці з выпрастанай сьпінай і высока ўзьнятай галавой.

Бацька й Хрушчоў

Сяргей Хамчук нарадзіўся 1 чэрвеня 1935 году ў падмаскоўным Царыцыне. Маці была хатняй гаспадыняй. Ягонага бацьку, кавалера ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцяга, ведаў шмат хто з крамлёўскіх тузоў, бо да вайны ён ачольваў буйную рыбную гаспадарку «Барысаўскія сажалкі» ў Маскве. Рыбу ў Хамчука заказвалі ад’ютанты Хрушчова, Мікаяна, Варашылава. Па вайне гаспадарніка разам зь сям’ёй перавялі ў Кіеў, дзе ён узначаліў Навукова-дасьледчы інстытут рыбнай гаспадаркі.

Хутка пасьля пераезду Андрэй Хамчук патрапіў у складанае становішча. У інстытуце вывелі новую пароду рыб, і Мікіта Хрушчоў, тагачасны першы сакратар ЦК КП Украіны, пажадаў асабіста ацаніць дасягненьні навукоўцаў. Некалькі разоў адборную рыбу прывозілі ў прызначаныя месца і час. Але Хрушчоў так ні разу і не зьявіўся. Заўсёднае тлумачэньне — «зьехаў па справах». Між тым каштоўная рыба падыхала.

Пасьля чарговай бескарыснай паездкі Хамчук абурыўся: «Больш не павязём — сам прыедзе!» Ультыматыўныя словы ў лічаныя гадзіны даляцелі куды трэба. Кіраўнік інстытуту атрымаў жорсткую вымову, і праца на былым месцы была для яго забаронена. Ведаючы аб праблемах Андрэя Хамчука, першы сакратар КПБ Мікалай Патолічаў запрасіў яго ў Беларусь на тую ж пасаду. Было гэта ў 1953 г. З тае пары сям’я Хамчукоў атабарылася ў Менску.

«Хай коні бегаюць!»

Вочнае знаёмства Сяргея Хамчука са спортам адбылося на пачатку 50-х. К таму часу, калі ён упершыню ступіў на бегавую дарожку, ён быў у цудоўнай фізычнай форме: праяжджаў па 70 кілямэтраў у дзень на ровары, пераплываў Дняпро ў самым шырокім месцы, па чатыры гадзіны лётаў на каньках.

Ужо значна пазьней, калі Хамчук стаўся вядомым трэнэрам, ён са сьмехам распавядаў сваім навучэнцам, як на першую прапанову заняцца лёгкай атлетыкай адрэзаў: «Хай коні бегаюць!» З часам, аднак, сваё рашэньне зьмяніў.

Яго першымі настаўнікамі сталіся вядомыя ў мінулым атлеты — чэмпіёны СССР Васіль Сідорка, Іван Анісімаў, Павал Савельеў. Заняткі яны праводзілі па чарзе, закладваючы моладзі ўнікальны фізычны падмурак.

Зь пераездам у Менск 18-гадовы хлапец з ладнай паставай і незвычайна лёгкай дый павольнай хадой прыйшоў на стадыён «Дынама». Выдатныя антрапамэтрычныя дадзеныя Хамчука адразу ацаніў заслужаны трэнэр Саюзу Барыс Левінсон: «Хлопчык, ты адкуль? Ці чуў пра Лунёва, Юліна (першыя беларускія алімпійцы ў складзе каманды СССР. — Аўт.)? Будзеш займацца ў мяне». Хутка настаўнік занёс дакумэнты новага вучня ў прыёмную камісію Інстытуту фізкультуры.

З тае пары жыцьцёвы шлях Сяргея Хамчука быў прадвызначаны. Хаця вялікім спартоўцам ён так і ня стаў. Левінсон быў засяроджаны на занятках з зоркамі, Хамчука пачалі турбаваць першыя траўмы. Падказаць не было каму. Ахіл балеў, а старанны пачатковец, заміж таго каб зьнізіць нагрузкі, падвышаў іх. Паралельна перамагаў у інфізкультаўскіх спаборніцтвах па плаваньні, легендарны трэнэр Герман Бокун цягнуў у фэхтаваньне. Але да апошніх дзён Сяргей Хамчук застаўся верным каралеве спорту.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Кастусь Лашкевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю4

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр замежных спраў Літвы: Калі змена формы аховы перашкаджае дзейнасці Ціханоўскай — трэба пра гэта гаварыць11

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час5

Памерла маці-каралева Тайланда. Яе называлі іконай стылю

Былы спецназавец апынуўся ў інвалідным вазку — і стаў майстрам па манікюры13

Трамп спадзяецца на дапамогу Кітая для заканчэння вайны ва Украіне

Гібрыдныя аўто забруджваюць навакольнае асяроддзе амаль гэтак жа, як бензінавыя: вось факты24

«Укантакце» цалкам аднавіў працу1

Сёння падчас суботніка чакаюцца дажджы, часам моцныя1

ЗША адправілі да Венесуэлы найбуйнейшы авіяносец, Мадура абвінаваціў Вашынгтон у эскалацыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю4

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць