Архіў

Мяне пахрысьцілі ў праваслаўе, але я каталічка

Паважаны дыякан Андрэй Кураеў («Візыт папы ў Беларусь магчымы», №14), Вы бачыце ў чужым воку парушынку, а бервяна ў сваім не заўважаеце. Зірніце на гісторыю сваёй расейскай праваслаўнай царквы. Яна заўсёды была палітызаваная і шла поруч зь дзяржавай, і цяпер тое самае — пагадненьні, пасяджэньні, уручэньне ордэнаў. Навязваеце сябе, асабліва ў Беларусі. Баіцёся, каб у нас не было, як ва Ўкраіне, але гвалтам мілы ня будзеш. Трэба адкрыць сэрца Богу, каб зьявілася вера, а не бізуном заганяць, як пры Кацярыне.

Хто даў Вам права казаць, што, калі мяне пахрысьцілі ў праваслаўнай царкве, то я вашая? Мяне хрысьцілі перад Богам, а перад Богам усе роўныя і па нацыі, і па веры, і па чыне. Цяпер я сем гадоў хаджу ў касьцёл і гэтым ганаруся: я спасьцігнула тое, пра што раней ня ведала, я сьпяваю цудоўныя песьні-хвалы Богу на роднай беларускай мове. У касьцёл я хаджу не «пасядзець», як Вы выказаліся. Я ўсю Эўхарыстыю стаю на каленях перад Богам.

Я сустрэла абазнаных каталіцкіх сьвятароў, я сьпасьцігаю Біблію і гэтым набліжаюся да Бога. Пры тым шмат чытаю праваслаўных кніг, вельмі разумнага а.Меня, сьв.Феафана, адначасова слухаю казаньні пратэстанцкіх пастыраў па тэлебачаньні, бяру ўсё разумнае і сьветлае, каб спасьцігнуць лепш Бога. У некаторых кнігах Вашых выдавецтваў падкрэсьліваецца, што Ваша праваслаўная вера лепшая за іншыя, а вось каталіцкая — гэта кепска. Адкуль такая нянавісьць да каталікоў, дый хто даў Вам права судзіць?

Ды ў мяне ёсьць параўнаньні не на вашу карысьць. Пасьля царквы людзі выходзяць, нібы ім засталося тры дні да сьмерці, а ўсё праз тое, што ня ведаюць Сьвятога Пісаньня, а я пасьля касьцёлу радуюся жыцьцю. І ў вас чамусьці ўсе малітвы за праваслаўных хрысьціян, а ў касьцёле моляцца за ўсіх людзей, і ніколі ня чула, каб толькі за «каталіцкіх хрысьціян». І яшчэ не разумею, чаму ў царкве бяруць грошы за таемствы (хрост, споведзь і інш.). Так, людзі павінны самі даваць ахвяру, але ўсталёўваць таксу за таемствы — гэта не па-боску. Хрыстос сказаў: «Дарам даў Вам, дарам і аддавайце».

Я схіляю галаву перад Папам Янам Паўлам ІІ за ўсё, што ён зрабіў і робіць на сваім шляху. Ён за ўсе грахі сваёй царквы, за ўсе стагодзьдзі пакаяўся перад сьветам, а тое, што адбылося ва Ўкраіне, — гэта называецца аднаўленьнем справядлівасьці. Яны вярнулі сабе хаця б частку таго, што вы ў іх забралі, што ім належала. Вашай жа царкве ёсьць у чым каяцца перад людзьмі…

І ніколі не кажыце, што Беларусь — гэта вашы прасторы. Беларусь ніколі не была вашай і ня будзе. У Беларусі Расейскую праваслаўную царкву называюць беларускай, але гэта няпраўда. Ёсьць расейская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату ў Беларусі, а сапраўдную беларускую праваслаўную царкву душаць у зародку, як і ўвесь прагрэсіўны народ.

Вера Шульгоўская, Магілёў

Каментары

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала8

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Харошын з жонкай адкрылі бар на Мадэйры. Колькі гэта каштавала?12

«Гэта гучыць горда і статусна». Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў пра перайменаванне ВНУ8

«За 500 рублёў ляцеў у Мінск з Магілёва на самалёце». Мінчук па парадку аб’ехаў усе месцы з беларускіх купюр4

Фінансаванне Starlink для Украіны не спыняць: у Польшчы праяснілі сітуацыю3

Апублікаваны доўгі спіс прэміі імя Ежы Гедройця6

Вуліцы Віленскія: чаму іх не было на Палессі і Падзвінні, але былі пад Оршай?15

Сібіга: Кіеў гатовы да сустрэч у любых фарматах і геаграфічных рэгіёнах1

Трамп заявіў, што абмяркоўваў з Пуціным ядзернае раззбраенне

У Германіі настаўніца 16 гадоў знаходзілася на бальнічным і атрымлівала поўны заробак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала8

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць