Архіў

Чым даражэйшае кіно,тым менш свабоды

Добрае кіно — сьвята для кінаманаў. З 5 да 8 чэрвеня Беларусь наведаў Ян Труэль, сусьветна вядомы кінарэжысэр, апэратар і сцэнарыст.

73-гадовы швэдзкі клясык прэзэнтаваў беларускай аўдыторыі свае карціны, паўдзельнічаў у тэлепраграме «Час кіно», наведаў цырк і Музэй вялікай айчыннай, адказаў на пытаньні на прэс-канфэрэнцыі і сустрэўся са студэнтамі Акадэміі мастацтваў. Падаём увазе чытачоў гутарку зь Янам Труэлем.

— Як Вы трапілі ў такую сур’ёзную індустрыю, як кіно? Спачатку ж Вы займаліся аматарскімі здымкамі?

— Мне, мабыць, пашанцавала. Калі я пачаў рабіць свае першыя кароткамэтражныя фільмы, то ў іх якраз была патрэба на швэдзкай тэлевізіі. Тэлевізія іх хацела паказваць, прычым новыя фільмы яшчэ невядомых рэжысэраў. Я атрымаў замову ад тэлевізіі гораду Мальмэ, каб зрабіць сумесны кароткамэтражны фільм зь пісьменьнікам Бу Відэрбэргам. У 1961 г. мы зрабілі зь ім карціну. Відэрбэрг напісаў сцэнар і быў рэжысэрам. Я таксама займаўся рэжысурай і мантажом. Вынік нам спадабаўся, і Бу Відэрбэрг вырашыў стаць рэжысэрам. У ягоным поўнамэтражным фільме «Дзіцячы вагон» я быў апэратарам.

— Вас разам з Бу Відэрбэргам, Вільготам Шоманам называюць лідэрам «новага швэдзкага кіно», якое выступала супраць замкнёнага псыхалягічнага кіно Бэргмана. Што гэта было за супрацьстаяньне?

— Гэта перш-наперш Бу Відэрбэрг — пад уплывам «францускай новай хвалі» і так званага ангельскага «пасудамыйнага рэалізму» ён надрукаваў тры артыкулы ў швэдзкіх газэтах. Ён крытыкаваў Бэргмана й казаў, што мы мусім больш наблізіцца да рэальнасьці. Вільгота Шомана нельга назваць апазыцыянэрам Бэргману, ён хутчэй ягоны вучань. Для мяне Бэргман таксама вельмі шмат значыць. Бэргман абудзіў ува мне цікавасьць да псыхалёгіі, да пачуцьцяў людзей. З другога боку, было шмат маладых рэжысэраў, якія ішлі за Відэрбэргам, яны раней працавалі тэатральнымі рэжысэрамі, пісьменьнікамі. А я быў апэратарам. Але, як і Бу Відэрбэрг, я пакідаю павільёны і здымаю на адкрытым паветры.

— «Новае швэдзкае кіно» 60-х лічыцца бунтарскім. А Вы бунтар па прыродзе?

— Я не зьяўляюся бунтаром па прыродзе. Гэта ня значыць, што я ня маю крытычных поглядаў на рэчаіснасьць, але не, я не бунтар.

— А цікавіцеся палітыкай?

— Я ня маю вялікай зацікаўленасьці палітыкай. Але як грамадзянін я, зразумела, бяру на сябе адказнасьць і ўдзельнічаю ў палітычным жыцьці краіны.

— Чаму глыбінны, экзыстэнцыйны псыхалягізм уласьцівы кіно Швэцыі, дзе ўсё спакойна, стабільна?

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Занатаваў Андрэй Расінскі

Каментары

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!55

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Усе навіны →
Усе навіны

Мелоні паведаміла, што Трамп гатовы даць Украіне гарантыі бяспекі па мадэлі НАТА16

10-гадовая брытанка стала наймалодшай дзяўчынкай, якая перамагла шахматнага гросмайстра5

Мерц расказаў пра «вялікі прагрэс» пасля сустрэчы Трампа і Пуціна6

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку10

Кітай паабяцаў Трампу не нападаць на Тайвань, пакуль ён пры ўладзе4

Краіны Афрыкі патрабуюць адмовіцца ад праекцыі Меркатара17

На месцы швейнай фабрыкі «Алеся» ў Мінску пабудуюць жылыя дамы1

Мелказёраў у захапленні ад Насты Роўды: «Гэта прагрэс сезона»9

Франак Вячорка: Я б не разглядаў званок Трампа Лукашэнку як разварот ЗША ў бок Мінска8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!55

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць