Архіў

Пра выбары

Як толькi наблiжаецца апошнi тыдзень выбарчай кампанii, у iнтэрнатах пачынаюць ледзьве не паляваньне...

Зьяўляюся сталым чытачом «НН», а пiшу ў першы раз. Кожныя выбары ў нашай краiне пакiдаюць глыбокi адбiтак у сэрцы. Машына, запушчаная ППРБ, раніць альбо падмiнае пад сябе iншадумцаў ды штампуе новыя «кадры». Кадры, як вядома, вырашаюць, дакладней — выконваюць, усё. Яны ўжо даўно прызвычаiлiся жыць толькi па камандзе «фас» (няма нiчога лепшага, чым зьесьцi слабага). Гэта асаблiва відаць на менш за ўсё абароненых працаўнiках ды студэнтах. Першыя страцiлi сваю хоць нейкую абароненасьць, калi паставiлi свой подпiс у кантракце, другiя ўвогуле яе ня мелi. Гэта тычыцца ў вялiкай ступенi iншагароднiх студэнтаў.

Як толькi наблiжаецца апошнi тыдзень выбарчай кампанii, у iнтэрнатах пачынаюць ледзьве не паляваньне — датэрмiновыя выбары. Пра тых, хто «не пасьпеў» прагаласаваць учора, ужо клапоцiцца камiciя на чале з дэканам, якая з найвялікшым задавальненьнем выявiць у вашым пакойчыку безьлiч недахопаў, за якiя вам («як вам ня сорамна») ня месца ў iнтэрнаце. I вось, з болем у сэрцы, бо раней пастанавiў чакаць да апошняга, iдзеш. Iдзеш, бо ня хочаш выцягваць з бацькоўскай кiшэнi 300 «лiшнiх» даляраў у год на кватэру. Iдзеш з адчуваньнем таго, што ты для iх, нi больш нi менш, — быдла, ад колькасьцi якога залежыць моц гаспадара. Потым толькi застаюцца сапсаваныя бюлетэнi, у якiх застаецца ўвесь твой боль.

Але шмат знаходзiлася тых, хто чакаў (і будзе чакаць iзноў) да апошняга, адбiваў напады камэндантаў, намаў ды iншых агітатараў. Невядома, чаго чакаць гэтай восеньню, асаблiва ў сьвятле апошнiх заяў «яго вялiкасьцi». Гэта будуць адны з самых галоўных, а значыць, брудных выбараў, ад якiх будзе залежаць трэцi (пажыцьцёвы) тэрмiн. Насамрэч АР ня вельмi хочацца атрымаць гарбуз ад апазыцыi, якi можа сапсаваць усе яго пляны.

Людзi кажуць, што яны шрубкі ў сыстэме, — маўляў, што тут зробiш. Але добра вядома, што адбываецца з машынай, у якой бракуе тых шрубак. Будзем спадзявацца, што знойдуцца тыя, хто здолее «адкруцiць» гэтыя шрубкі ды пазбавіць нас ад чарговага болю.

Дзьмiтры Дзьмiтрычэнка (студэнт), Менск

Каментары

Цяпер чытаюць

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Усе навіны →
Усе навіны

У Клецку каля чыгункі знайшлі акрываўленыя трупы сабак. Што з імі здарылася?

Мерц: Расія загразла ў страшным варварстве, і гэта не зменіцца14

Марыя Калеснікава адказала, хто нясе адказнасць за падзеі 2020 года і чаму не абысціся без размовы з Лукашэнкам41

Інсульт у Статкевіча адбыўся 21 студзеня

На набярэжнай у Брэсце аж стракаціць ад качак ВІДЭА1

«Закон павінен ісці сваёй дарогай». Карл III пракаментаваў арышт свайго брата2

Вольга Карач усур’ёз занялася кліматычнымі праблемамі38

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

Сёлета беларусаў ужо два разы ўкусілі кляшчы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць