Архіў

Ці пачуюць коні мяса

Нарада дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты 28 лістапада мусіць вызначыць новыя формы змаганьня за свабоду, лічаць дэмакратычныя актывісты на месцах.

Далейшая імітацыя эўрапейскіх узораў палітычнай барацьбы ва ўмовах адсутнасьці дэмакратыі вядзе да правалу ў 2006 г. І пара забыцца пра падзел на левых і правых, як у свой час па-прароцку заклікаў Васіль Быкаў.

Прайшоў месяц пасьля 17 кастрычніка. Палітолягі напісалі артыкулы, палітыкі правялі міжнародную канфэрэнцыю, партыйныя кіраўнікі пачалі агучваць пляны на будучыню з прыцэлам на 2006 г., але па-ранейшаму няўтульна пачуваюцца шараговыя сябры дэмакратычнага руху. Упершыню актывісты апазыцыі ўбачылі, што значыць поўнае выкарыстаньне адміністрацыйнага рэсурсу на ўсіх этапах выбарчай кампаніі, што значыць масавая фальсыфікацыя, чаго варта назіраньне ва ўмовах прававога бязьмежжа і поўнай падпарадкаванасьці выбарчых камісій выканаўчай уладзе.

Агучаная С.Шушкевічам думка, што выбары ў Беларусі нічога не вырашаюць, — адзінае, што нагадала ў гэтай кампаніі пра кіраўніка БСДГ. У асобе сп.Шушкевіча адлюстраваны ўсе недахопы, супярэчнасьці, праблемы сёньняшняга дэмакратычнага руху на Беларусі. Адарванасьць партыйнага кіраўніцтва ад нізавых арганізацый, няздольнасьць весьці партыйнай жыцьцё згодна з дэмакратычнымі прынцыпамі, ігнараваньне думкі партыйнай меншасьці, звышупэўненасьць лідэраў партый у сваёй беспамылковасьці сталі хранічнымі хваробамі сярод кіраўнікоў розных кааліцый і рухаў.

Вядома, што коней на пераправе не мяняюць, але на большасьці такіх партыйных конікаў пераправу і не адолець, а магчымасьць стаць тапельцамі найвялікшая. І таму, перш чым будаваць пляны на будучыню, нам трэба рэалістычна ацэньваць сытуацыю ў дэмакратычным асяродку. Я прачытаў дзясяткі камэнтароў партыйных лідэраў пасьля рэфэрэндуму і не адчуў іхнага клопату пра шараговых сяброў дэмакратычнага руху, якія сталі гарматным мясам у кампаніі 2004 г., у сытуацыі, калі ў краіне ўведзеная кантрактная сыстэма і ігнаруюцца нормы канстытуцыйнага, выбарчага права. Сярод маіх аднадумцаў самай моцнай рэакцыяй на масавыя фальсыфікацыі стала думка аб немэтазгоднасьці ўдзелу ў барацьбе бяз правілаў, аб неабходнасьці пошуку новых формаў супраціву.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Леанід Гаравы,

дэпутат Гарадоцкага райсавету

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях5

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях

Усе навіны →
Усе навіны

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты12

Лінгвістка і былая палітзняволеная Наталля Дуліна распавяла, як праходзіць яе адаптацыя пасля вызвалення3

Еўропа падтрымала адмову Украіны здаваць свае тэрыторыі Пуціну без ягоных саступак3

Полк Каліноўскага больш не бярэ ўдзелу ў штурмах. Чаму так?13

У Варшаве канцэрт Каржа пачынаецца са спазненнем ФОТЫ10

У Маладзечне на паркоўцы кіроўца «Лексуса» пераблытаў педалі і насмерць збіў жанчыну ВІДЭА2

«Прыйдзе час — лёд зноў трэсне, і нешта зноў будзе»5

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ14

Мілінкевіч: Калі ў 2020 годзе ў беларусаў яшчэ быў геапалітычны выбар, то цяпер яго няма7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях5

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць