Архіў

Як расейцы абыходзяцца са сваякамі Аслана Масхадава

Было 7:20 раніцы 2 верасьня. Наступны дзень пасьля таго, як тэрарысты занялі школу ў Паўночнай Асетыі. Да дому Масхадавых на вул.Турбіннай, 62 пад Грозным пад’ехала калёна бронемашын, ГАЗікаў і пікапаў. Зь іх павыскоквалі людзі ў масках. Выламалі жалезныя весьніцы і выцягнулі ўсіх на вуліцу — кабет басанож і ў начных кашулях.

— Калі пабачыла ў тэлевізіі, што робіцца ў Беслане, адчула, што могуць прыехаць па нас кожную хвіліну. Але найгорш было, калі ўзялі 18-гадовага ўнука Рустама. Білі яго. З галавы цякла кроў, — на ламанай расейскай апавядае 70-гадовая Буча, старэйшая на 15 гадоў за роднага брата Аслана. Гэта яна вынасіла на руках былога прэзыдэнта Чачэніі, і таму ён заўсёды падтрымліваў зь ёю найцяплейшыя стасункі. Сама яна не вучылася ніводнай клясы. З усёй сям’і толькі Аслан атрымаў адукацыю. Пасьля войска трапіў у афіцэрскую школу, стаў артылерыстам. Пайшоў са службы ў званьні палкоўніка.

Буча кідалася на жаўнераў. Сварылася зь імі. Атрымала прыкладам па галаве, павалілася на жвір.

— Крычала, каб хаця ж не забралі ўнука, але гэта нічога не дало, — расказвае яна.

Суседзі Масхадавых кажуць, што гэта былі афіцэры ФСБ з Масквы ў эскорце камандас. Надзелі ўсім торбы на галовы і завезьлі на базу Ханкала каля Грознага. Там было ўжо шмат родных Масхадава — сям’я другога брата зь вёскі Першамайскае, далёкія й блізкія сваякі з раёну Надцерачнага і з-пад станіцы Асінаўская — агулам каля 50 мужчын і 100 старых з кабетамі і дзецьмі.

Аслане, братка!

— Пыталі, дзе Аслан і ці маем зь ім кантакт. Адказала, што ня бачыла яго пяць год, калі пачалася другая вайна, — кажа Буча.

Празь некалькі гадзін пасьля атакі на Беслан Масква паведаміла, што за гэтым стаіць Масхадаў, хаця ў той самы дзень ён зьвярнуўся да тэрарыстаў з заклікам вызваліць закладнікаў. Сьледчыя загадалі Бучы запісаць на відэа зварот да Масхадава, каб той дапамог у вызваленьні закладнікаў.

— Прымусілі мяне, — кажа Буча.

Але зварот паказалі толькі па мясцовым чачэнскім тэлебачаньні. У Расеі ніхто ня ведаў пра гэта. «Аслане, братка! — казала заплаканая Буча. — Ведаю, што нічога супольнага з тымі бруднымі справамі ты ня маеш. Але прасілі мяне, каб да цябе зьвярнулася. Забралі тут усіх нашых родных. Калі можаш, дапамажы вызваліць дзяцей з Беслану».

Поўны варыянт артукулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"

Руслан Равяка

паводле gazeta.pl

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі9

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

На слуханнях КР Пракоп'еў высвятляў, чаму Ціханоўская села там, дзе села63

У Японіі папулярны фестываль адмянілі з-за наплыву турыстаў

Ганна Каралёва фінішавала ў лыжным скіятлоне на 34‑м месцы3

Зяленскі: Беларусь уцягваюць у вайну. Гэта будзе вялікая трагедыя37

У расійскай Уфе невядомы з нажом напаў у інтэрнаце на студэнтаў, параненыя шэсць чалавек1

На пажары ў Гродне загінулі тры чалавекі

Ціханоўская: План «Перамога» быў памылкай57

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Швейцарыя выйграла першае золата Алімпіяды

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі9

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць