Архіў

Сяргей Балахонаў

Па вайне на савецка-польскай мяжы надаралася ўсякае. Распавядаюць, што аднаго разу два савецкія памежнікі падчас вартаваньня згледзелі павешанага на дрэве мужчыну. Было пад абед, і хлапцы забаяліся, што фармальнасьці, зьвязаныя з трупам, перашкодзяць ім своечасова пад’есьці. Без разваг абодва пастанавілі нябожчыка зьняць, перанесьці на польскі бок і павесіць там на найбліжэйшым дрэве. Неўзабаве свой абход рабілі два польскіх памежнікі. Крочачы ўзбоч таго дрэва, яны заўважылі мерцьвяка, і адзін зь вялікім подзівам крыкнуў: «Ну ты бач! Ён зноў вісіць тутака».

Калі ўспомніць некаторыя чарадзейныя казкі з пасечанымі на кавалкі і зваранымі ў катлах ворагамі галоўнага героя, то гэтая сага зь ейным стаўленьнем да сьмерці ўявіцца проста дзіцячым лепятаньнем на палянцы.

Жлабяра for ever

Адзін менскі студэнт паехаў у Кітай, каб лепш спасьцігнуць тамтэйшую культуру. Насамрэч усё абмежавалася толькі жаданьнем зрабіць сабе на плячы татуяванку ў выглядзе дракона. Калі майстар зрабіў замоўленае, студэнт зразумеў, што татуяванкі яму недастаткова. Тады ён умалёгаў майстра вытатуяваць яшчэ якую-небудзь кітайскую мудрасьць. Па вяртаньні дадому хлапец стаў хва¬ліцца сваім набыткам перад ся¬брамі. Тыя выказвалі захапленьне. І толькі адзін, абазнаны ў кітайшчыне, расьсьмяяўся і ўголас пераклаў мудрасьць: «Гэта жлабяра, які ніколі не дае чаявых».

У пляне калізіі сага досыць экзатычная. А тое, што беларускае паспольства слаба знаецца ня столькі ў кітайскай, колькі ў эўрапейскіх мовах, гэта факт. Пра наша жлобства лішні раз казаць не выпадае.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Каментары

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада5

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі зарэгістравалі новы від птушак2

Ва Уруччы высекуць сквер пад праваслаўную царкву. Натхняліся раннехрысціянскай архітэктурай Рыма22

Трамп адмяніў сустрэчу з Пуціным у Будапешце1

ЗША абвясцілі пра санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»8

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска23

ЗША знялі ключавое абмежаванне на ўдары дальнабойнымі ракетамі па Расіі — WSJ5

Выбух адбыўся на абаронным заводзе ў Чалябінскай вобласці. Ёсць ахвяры6

Як Фядыніч адкрыў аўтобус Статкевічу на мяжы і як Вінярскі таксама выйшаў, каб застацца ў Беларусі. Новыя падрабязнасці3

Генеральны сакратар НАТА падтрымаў ідэю Трампа спыніць вайну ва Украіне па лініі фронту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада5

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць