Архіў

Бігас

Яе назва паходзіць ад скажонага лацінскага выразу, які азначаў «два смакі».

Гэтая страва гатуецца як зборная з розных прадуктаў, і назва, відавочна, гаворыць пра тое, што ў ежы складаны смак ад злучэньня квашанай капусты са сьвежай. У бігас кладуць рознага роду мяса, дзічыну, грыбы і каўбаскі. Але дакладнае паходжаньне назвы стравы невядомае.

Гастранамічная міталёгія сьцьвярджае, што капуста зьявілася на нашай радзіме досыць позна, калі з прыездам зь Міляну Боны Сфорцы настаў пераварот у сьвеце мясцовай гародніны. Найбольш пашыранымі расьлінамі да таго часу былі боб, гарох, сачавіца і рэпа. Італьянская прынцэса прывезла з сабой ня толькі замежныя звычаі, але і замежныя расьліны. Да ліку іх належала і капуста.

Ад самага прыезду ў Польшчу ў 1518 годзе Бона мела шматлікае атачэньне з італьянцаў, адмыслоўцаў у розных галінах, у тым ліку кухараў, якія аказалі значны ўплыў на пашырэньне найноўшых заходнеэўрапейскіх культурных i тэхнiчных дасягненьняў, спажывецкіх прыхільнасьцяў эпохі Рэнэсансу, у тым ліку і на ўдасканаленьне мэню. Італія, якая раней за іншыя краіны стала на шлях раньнекапіталістычнага разьвіцьця і найбольш яскрава ўвасабляла ідэалы Рэнэсансу, у гэты час была заканадаўцай эўрапейскай моды, у тым ліку кулінарнай. Зь дзейнасьцю Боны Сфорцы зьвязваюць зьяўленьне або пашырэньне ў мэню арыстакратыі экзатычнай усходняй садавіны — апэльсінаў, лімонаў, гранатаў, фігаў; прыпраў — шафрану, фэнхелю, імбіру, цынамону, цукру, а таксама алівак, каштанаў, разынак, мігдалаў, марцыпанаў, рысу і г.д. Найбольш яскравым новаўвядзеньнем эпохі Боны лічыцца салата і іншая гародніна, шырокае распаўсюджаньне капусты, а таксама ўвядзеньне ў карыстаньне відэльца і г.д.

Аднак неўзабаве капуста ператварылася зь нязвыклага заморскага дзіва ў настолькі звычайную і пашыраную гародніну, што стала сінонімам нішчымніцы і жабрацтва. У свой час Пётар Скарга, жадаючы ўзвысіць селяніна ў вачах пана, нагадваў: «Не аднаго, што садзіў капусту, Бог пасадзіў на папскі прастол». Пра тых, хто быў нездаволены сваёй бядняцкай доляй, прымаўка сьцьвярджала: «Ім ужо капуста нясмачная». Сяляне гатавалі з капусты мноства розных страў. Бігас — гэта страва пераважна шляхецкага стала, бо для яе прыгатаваньня апрача капусты патрэбна было мяса і мноства розных далікатных прыпраў. Ускосна пра даволі шырокую пашыранасьць гэтай стравы на Беларусі сьведчыць назва вёскі Бігосава, разьмешчанай на тэрыторыі сучаснага Верхнядзьвінскага раёну.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Галіна Тычка

Бігас з грыбамі

Кіслая капуста — 500 г, сьвежая капуста — 500 г, сьвініна — 200 г, хатняя кілбаса — 200 г., вэнджаніна — 100 г, тамат-пюрэ альбо кетчуп — 60—80 г, сушаныя грыбы — 20 г, цыбуля — 40 г, цукар — 20 г, шпік, перац чорны, соль.

Сушаныя грыбы прамыць цёплай вадой, пакласьці ў посуд, заліць халоднай вадой і пакінуць на дзьве гадзіны. Затым адварыць, даць астыць і парэзаць на дробныя кавалкі. Кіслую капусту дробна пасекчы і тушыць у невялікай колькасьці вады. Сьвежую капусту парэзаць квадрацікамі, паставіць у духоўку і прагрэць да мяккасьці, пасаліць, папярчыць і зьмяшаць з кіслай капустай. Затым дадаць смажаны шпік, сьвініну, кілбасу, вэнджаніну, пасіраваную разам з тамат-пюрэ (альбо кетчупам) цыбулю, грыбы, цукар, перац, соль. Усё перамяшаць і паставіць тушыць на слабым агні да гатоўнасьці.

Для лепшага смаку можна дадаць чырвонае сухое віно, чарнасьліў, кмен, маяран.

Бігас зь яблыкамі

Ялавічына — 250 г, сьвініна — 250 г, шынка — 150 г, хатняя кілбаса (па жаданьні) — 150 г., маргарын — дзьве сталовыя лыжкі, капуста кіслая — 1 кг, цыбуля — 1 рэпка, яблыкі — 2—3 шт., булён — 1 шклянка, перац чорны, соль.

Мяса парэзаць, пасаліць, папярчыць; маргарын разагрэць. Выкласьці прадукты ў наступным парадку: мяса, парэзаная шынка, кілбаса, капуста, парэзаная цыбуля, яблыкі, ачышчаныя і парэзаныя на скрылькі. Заліць булёнам і тушыць да гатоўнасьці.

Пры падачы на стол пасыпаць зелянінай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд8

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць мікракватэру ў 18 квадратаў. Стартавая цана — 19 500 даляраў

Граўцоў купіў «Экономическую газету»

Прадпрымальніка з Мінска адправілі ў калонію па чатырох палітычных артыкулах

Бойфрэнд Арыны Сабаленкі стаў саўладальнікам французскага футбольнага клуба3

Шасцігадовы сын галкіпера «Баварыі» памёр пасля працяглай хваробы

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных5

Дадаў цыянід у пратэінавы напой. Стаматолаг атруціў жонку, а затым спрабаваў забіць следчага3

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд8

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць