Архіў

Канадзец у Беларусі

Агляд спартовых падзей тыдня

16 сакавіка Адкрыты чэмпіянат Беларусі па хакеі з шайбай выйшаў на фінішную прамую: пачаліся матчы 1/2 фіналу. У паўфінальных паядынках сышліся менскае «Юнацтва» і магілёўскае «Хімвалакно», «Сокал» (Кіеў) ды менскі «Керамін». Як мінімум адзін беларускі клюб дойдзе да фіналу.

Як і прагназавалася, стадыя чвэрцьфіналаў стала непераадольнай для латвійскіх клюбаў: ліепайскі «Мэталюрг» спатыкнуўся на менскім «Кераміне», «Рыга-2000» саступіла магілёўцам. Паўночна-заходнім суседзям цяжка змагацца адразу на два фронты. У адкрытым чэмпіянаце Латвіі — таксама стадыя плэй-оф, і карысьці ім ад беларускай фінальнай стадыі, апроч спартовай, аніякай. Паводле рэглямэнту, незалежна ад вынікаў плэй-оф, чэмпіёнам адкрытага першынства Беларусі становіцца айчынная каманда, якая зойме больш высокае месца ў турнірнай сетцы. На сёньня чэмпіён Беларусі будзе мець як мінімум «серабро».

Каму беларускі чэмпіянат падаецца малацікавым, магу парадзіць паглядзець на ўсход. 18 сакавіка пачынацца фінальная стадыя ў расейскай хакейнай супэрлізе. Пасьля лакаўту ў Нацыянальнай хакейнай лізе расейскі чэмпіянат стаў наймацнейшай лігай сьвету, куды перабраліся больш за шэсьцьдзесят гульцоў з-за акіяну. У плэй-оф безь беларусаў не абысьціся. За омскі «Авангард» выйдзе на лёд Аляксей Калюжны, за «Ак Барс» — Руслан Салей, браму новакузьнецкага «Мэталюргу» будзе абараняць Сяргей Шабанаў. Цікавым падаецца паядынак чвэрцьфіналу паміж маскоўскім «Дынама», што выйграла рэгулярны чэмпіянат, і ніжнякамскім «Нафтахімікам»: галоўны трэнэр масквічоў і экс-трэнэр зборнай Беларусі Ўладзімер Крыкуноў выступае супраць свайго былога клюбу, а таксама лідэра «Нафтахіміка» і форварда беларускай зборнай Міхаіла Грабоўскага.

А на мінулым тыдні «беларуская спартовая грамадзкасьць» вызначылася з галоўным трэнэрам нацыянальнай зборнай. Яшчэ пры канцы лютага здавалася, што пытаньне аб галоўным трэнэру нацыянальнай зборнай — справа ўчарашняга дня і Міхаіл Захараў будзе працаваць далей. Але кіраўнік Беларускай фэдэрацыі хакею міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў у інтэрвію «СБ» як адрэзаў: «Захараў мусіць сысьці». Пазьней ён яшчэ заявіць, што беларускія хакеісты на перадалімпійскай кваліфікацыі ў Рызе абразілі пачуцьці дзясяткаў тысяч заўзятараў. Амаль адразу ўзьнікла кандыдатура замежнага спэцыяліста — Глена Хенлана, які летась працаваў з клюбам НХЛ «Вашынгтон Кэпіталз». У мінулым сэзоне «сталічнікі» падзялілі 28—29 месцы з «Чыкага Блэк Хоўкс», набраўшы ў зводнай табліцы рэгулярнага чэмпіянату па 59 балаў. Горшы паказчык быў толькі ў «Пітсбургу» Кастанціна Кальцова. «Пінгвіны» летась набралі на адзін бал меней.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Алег Раявец

Каментары

Цяпер чытаюць

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Усе навіны →
Усе навіны

20-гадовай украінцы пагражае смяротнае пакаранне на Балі. Шукаюць яе і на радзіме5

«Не проста запальваем, а адраджаем традыцыю». Ліхтаршчык з Брэста расказаў пра магію святла, гузік на ўдачу і старадаўнюю музыку4

Сустрэчу Трампа, Пуціна і Зяленскага могуць правесці ўжо ў найбліжэйшую пятніцу5

У вёсцы пад Брэстам мясцовыя жыхары рэгулярна канфліктуюць з адпачывальнікамі. Дайшло да абстрэлу электрамабіля7

«Аня, выходзь за мяне». Гомельская дзяўчына атрымала прапанову з незвычайным шыкам ВІДЭА4

«Гарачых тураў сёлета няма і не будзе». Адпачынак на моры стаў для беларусаў даражэйшым, але попыт усё адно высокі1

У Партугаліі зафіксавалі вогненны смерч ВІДЭА

У гатэлі Анкорыджа амерыканцы забыліся дакументы, датычныя саміту Трампа і Пуціна10

Мелоні паведаміла, што Трамп гатовы даць Украіне гарантыі бяспекі па мадэлі НАТА16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць