Архіў

Навіны спорту

Каня засьпелі на допінгу

Міжнародная фэдэрацыя коннага спорту пазбавіла залатога мэдаля Атэнскай алімпіяды ірляндца Шона О’Конара. У крыві каня спартоўца Ўотэфарда Крыстала былі знойдзены сьляды забароненых прэпаратаў — флюфазаніну і цыкляпэнтыксолу. Ірляндыя пазбавілася адзінага «золата» Алімпіяды, а О’Конар прапусьціць тры месяцы праз накладзеную дыскваліфікацыю. Ці будуць накладзены санкцыі на каня, не паведамляецца.

Менскі фінал

У фінале Адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі сышліся сталічныя «Юнацтва» і «Керамін». Першыя абыгралі ў паўфінале магілёўскае «Хімвалакно», другія — кіеўскі «Сокал». Фінальная сэрыя — да чатырох перамог. Матчы 31 сакавіка, 3, 4, 6, 8, 10 красавіка. Першы матч прайшоў у сераду. Як паведамілі «НН» у фэдэрацыі хакею, усе гульні сэрыі пройдуць у Палацы спорту на Машэрава. Пачатак у будныя дні ў 18.30, у выходныя — у 13.00.

Летась менскія клюбы таксама гулялі ў фінале, тады «Юнацтва» выйграла зь лікам 3:0.

Дзюдо па-беларуску

У мінулы ўік-энд у Менску і Таліне прайшлі этапы Кубку сьвету па дзюдо. У горадзе над Сьвіслаччу сабраліся спартоўкі з 12 краін. Два залатыя мэдалі заваявалі беларускі — Тацяна Масквіна (вагавая катэгорыя да 48 кг) і Юлія Барысік (звыш 78 кг). У Таліне прайшоў мужчынскі міжнародны турнір. Беларусы таксама прывезьлі адтуль два першыя месцы — «золата» здабылі Сяргей Шундзікаў (да 81 кг) і Аляксандар Шлык (да 66 кг).

Шляхам Эрнста Рэма

Міністэрства спорту Нямеччыны пакарала сваіх футбольных фанатаў, якія літаральна разьнесьлі ў мінулую суботу горад Цэле, дзе праходзіў таварыскі (!) матч між зборнымі Славеніі й Нямеччыны, які скончыўся перамогай гасьцей — 0:1. «Учынкі гэтых хуліганаў — ганьба для нашай краіны. Сапраўдныя заўзятары міралюбныя і атрымліваюць задавальненьне ад футболу», — заявіў міністар спорту Ота Шылі.

АР

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка хоча паставіць на «Паланэзы» ядзерныя боегалоўкі18

Лукашэнка хоча паставіць на «Паланэзы» ядзерныя боегалоўкі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі добраахвотнік не можа звольніцца з УСУ праз памылкова складзены кантракт1

У школе ў «Мінск-Свет» з'явілася клетка як у баях без правіл. Чыноўнікі растлумачылі, што гэта такое

Гомельская прапагандысцкая праграма з праслаўленнем Лукашэнкі набірае літаральна адзінкі праглядаў8

У Шчучынскім раёне жанчына папрасіла прыбраць смецце з участка, а ёй знеслі дом11

Былая кіраўніца штаба Ціханоўскай у захапленні ад круізу па нарвежскіх фіёрдах. Колькі каштуе такі адпачынак?30

Альпіністка з Расіі ўжо тыдзень знаходзіцца на вышыні 7000 метраў: выратаваць яе не могуць, ежа ў яе скончылася3

«Магчыма, я з забабонамі». Туск супраць правядзення перамоў Зяленскага і Пуціна ў Венгрыі4

Пасля зацішша ў Гомельскай вобласці зноў пачулі дроны: што вядома1

Ці можна вярнуць разбуранае 100 год таму? Дубавец — пра «Дом» Горвата9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка хоча паставіць на «Паланэзы» ядзерныя боегалоўкі18

Лукашэнка хоча паставіць на «Паланэзы» ядзерныя боегалоўкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць