Вайна33

Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне

У ноч на 21 жніўня расіяне нанеслі маштабны ўдар па тэрыторыі Украіны з выкарыстаннем розных тыпаў узбраення, уключаючы гіпергукавыя ракеты і беспілотнікі. Пра гэта паведамляюць расійскія ваенкары і ўкраінскія афіцыйныя крыніцы.

У Паўлаградзе (Днепрапятроўская вобласць) пацярпела газаразмеркавальная станцыя — меркавана, удар быў нанесены «шахедамі».

Расійскія паблікі паведамляюць пра выкарыстанне ў Сумах гіпергукавой ракеты «Цыркон», якая была запушчана з акваторыі Чорнага мора.

У Мукачава выбухі гучалі ў раёнах, дзе знаходзяцца аэрадром і завод электронікі. Паводле мясцовых уладаў, дзесяць чалавек там шпіталізаваны, яшчэ двое звярнуліся да лекараў самастойна.

У Запарожжы выбухамі пашкоджаны некалькі аб’ектаў прамысловай інфраструктуры, выбіты вокны ў жылых дамах, але пацярпелых няма, паведамляе мясцовая адміністрацыя.

Харкаўская вобласць: знішчаны аб’ект газавай інфраструктуры — паведамляюць як з украінскага, так і з расійскага боку.

Львоў расійне атакавалі ракетамі і «шахедамі». «Папярэдне ёсць пацярпелыя. Выбухной хваляй пашкоджаны дзясяткі дамоў: вокны і дахі. Усе службы працуюць на месцы», — напісаў мэр горада Андрэй Садавы.

Чаркаская і Кіеўская вобласці — там гучалі моцныя выбухі, наступствы невядомыя.

Паводле паведамленняў з украінскіх паблікаў, магчыма, пашкоджаны аб’ект крытычнай інфраструктуры ў Днепрапятроўскай вобласці.

На фоне атак у шэрагу рэгіёнаў узніклі пажары.

Паводле расійскіх паблікаў, расіяне пусцілі дзясяткі ракет: Х-101, «Калібр», «Кінжал» і беспілотнікі.

Каментары3

  • Спадар
    21.08.2025
    Кляты "руzкі мір".....
  • Ёсік
    21.08.2025
    І якую, лаўроў, бясьпеку ты можаш прапанаваць Украіне, ды шчэ зь Кітаем, які таксама зубамі шчоўкае на Тайвань?
  • Кралала
    21.08.2025
    Мірныя перамовы? ;)

Цяпер чытаюць

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі6

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Усе навіны →
Усе навіны

Лявончык пра ўцечку «Байхэлп»: Гэта не было пытанне ўзлому нашай базы. Гэта быў чалавечы фактар2

У Беларусі ёсць чатыры вёскі з насельніцтвам больш за 20 тысяч чалавек. Вось яны17

Памёр расійскі прапагандыст Вышынскі, якога Масква выменяла ва Украіны3

Ціманоўская стала чэмпіёнкай Польшчы20

Расійская альпіністка, якая тыдзень была на вышыні 7000 метраў са зламанай нагой і без ежы, загінула40

Прапагандыстка з пула Лукашэнкі пачала працаваць яшчэ і псіхолагам23

Цэннік на вугра на рынках здзіўляе5

Разбіўся пілот украінскага знішчальніка МіГ-29

Вось як выглядаюць новыя падручнікі па замежных мовах для школ — з кадэтамі і піянерамі28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі6

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць