Грамадства

Сэсія асамблеі АБСЭ з удзелам лідэраў апазыцыі

У Кіеве пачынае працаваць летняя сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. У яе праграме – два мерапрыемствы, якія маюць беспасярэдняе дачыненьне да Беларусі.

Сёньня ў Кіеве пачынае працаваць летняя сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. У яе праграме – два мерапрыемствы, якія маюць беспасярэдняе дачыненьне да Беларусі. 6 і 7 ліпеня тры парлямэнцкія камітэты разгледзяць праект спэцыяльнай рэзалюцыі «Становішча ў Беларусі». Калі камітэты ўхваляць гэты дакумэнт, яго ўнясуць на галасаваньне ўсёй асамблеі.

На 7 ліпеня заплянаваны і круглы стол у справах Беларусі. Яго правядзе кіраўніца рабочай групы ў пытаньнях Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, дэпутатка Бундэстагу Ута Цапф. Для ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве ў ПА АБСЭ запрошана афіцыйная дэлегацыя Нацыянальнага сходу на чале зь віцэ‑сьпікерам Палаты прадстаўнікоў Сяргеем Забалотцам. Таксама запрашэньні атрымалі ўсе чатыры сустаршыні Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі і былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Мілінкевіч.

Як паведаміў Радыё Свабода Анатоль Лябедзька, сёньня ўвечары сустаршыні Палітрады выяжджаюць у Кіеў.

А дарадца Аляксандра Мілінкевіча ў палітычных пытаньнях Андрэй Кусяльчук паведаміў, што Мілінкевіч знаходзіцца ў Страсбуры. Там ён выступіць з дакладам у Летнім паліталягічным унівэрсытэце. Заняткі гэтага ўнівэрсытэту арганізуе Рада Эўропы. Традыцыйна для выступу на занятках запрашаюць ляўрэатаў міжнароднай прэміі імя Андрэя Сахарава.

Андрэй Кусяльчук паведаміў таксама, што Аляксандар Мілінкевіч зьвярнуўся да кіраўніцтва Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ з просьбай, каб у Кіеве яго прадстаўляў Віктар Карняенка. Калі на гэта будзе згода, Карняенка тэрмінова накіруецца ў Кіеў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў33

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр фотажурналіст Яўген Коктыш. Ён здымаў Быкава і Мулявіна

Па вяртанні з Польшчы затрымалі заснавальніка школы музыкі Уладзіміра Патапенку3

Эйсмант апраўдвалася, чаму Лукашэнка праігнаруе чэмпіянат па колцы дроў10

Домік у сваім лесе. Мінчук купіў дабітае саўмінаўскае лецішча і зрабіў там грунтоўны і стыльны рамонт6

«Нарэшце!» Людзі на ўра ўспрынялі навіну аб увядзенні штрафаў за слабы інтэрнэт і прапануюць, з якога аператара пачаць9

Неабыякавыя апаненты Ціханоўскай збіраюцца на чарговы сход25

Забіваў пацыентаў, каб менш працаваць уначы. Гісторыя медбрата ў Германіі1

Пасол: Украіна вядзе пазітыўныя перамовы з ЗША аб набыцці ракет «Тамагаўк»6

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў33

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць