Архіў

Савецкія палякі супраць беларускіх

«Лукашэнка даў палякам па руках» — такое пасланьне закідаюць у масавую сьвядомасьць гэтымі тыднямі. «НН» прагназавала сем месяцаў таму, што ўлады паспрабуюць згуляць на антыпольскіх настроях. Цяпер наш журналіст шукае адказу на пытаньне, ці прынясе такая гульня палітычныя дывідэнды.

Лукашэнка душыць беларускіх палякаў і падтрымлівае савецкіх палякаў. Тых, на чале з Кручкоўскім. Якія лічаць толькі расейцаў і палякаў «сапраўднымі народамі», а беларускую грамаду — сваім галоўным ворагам. Кручкоўскі зараз будзе, як Козік у прафсаюзах. Нават прызы для найлепшых камбайнёраў-палякаў, мусіць, установіць. Гэныя савецкія палякі нагадваюць мне савецкіх габрэяў, якія асуджалі сіяністаў.

Мы бачым, што канфлікт зусім ня ў тым, што «адны палякі супраць другіх», як кажа пасол Латушка. Адных арыштоўваюць, не даюць газэты надрукаваць. Другім АМОН нагамі адчыняе дзьверы ў Дамы Польскія.

Беларускім палякам, частцы шматэтнічнай беларускай нацыі, «Наша Ніва» пасылае словы вітаньня і салідарнасьці. Словы Крыштофа Радзівіла: радзіма — гэта ня межы, ня землі, а свабоды і правы.

Я жонкі ў бардэль не прадам!

Лукашэнкаўцы запэўніваюць, што гандаль сувэрэнітэтам не вядзецца. Гэта як калі б мужчына запэўніваў сваю жонку, што ён яе ў бардэль не прадасьць. Сама пастаноўка пытаньня выдае, што ў мужчыны ў галаве. Ці можаце ўявіць, каб прэзыдэнт Літвы, кароль Нарвэгіі ці султан Аману запэўнівалі, што сувэрэнітэту краіны не перапусьцяць? Такая дзяржаўная палітыка прыцягвае ўвагу сатырыкаў. Яны шчэ ёсьць! Чытайце пра LLL-мульты.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў1

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечне 13-гадовая дзяўчынка закахалася ў 16-гадовага старшакласніка. Усё скончылася сумна13

Самалёт з Мінска ў Дубай экстранна сеў у Баку

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту12

Каму з беларускіх дзяцей нельга вучыцца за мяжой? Мінадукацыі пракаментавала нашумелы закон3

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка19

Ціханоўская пра кейс Мельнікавай: Сітуацыя страшная32

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы. Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі3

Якія часы, такія і прэзенты: у беларускіх аптэках можна набыць падарункавыя сертыфікаты1

Ізраіль задзейнічаў для ўдараў па Іране 200 самалётаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў1

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць