Грамадства33

Чупрыс пахвалілася, што Лукашэнка задавальняе 50% прашэнняў аб памілаванні. Але што насамрэч значыць гэта статыстыка?

Няўжо Лукашэнка стаў такім гуманным? Разбіраемся ў дэталях.

Вольга Чупрыс

Намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс агучыла вынікі працы камісіі па памілавання за апошнія гады.

«Работа камісіі па пытаннях памілавання за апошнія пару гадоў павялічылася ў сем разоў. Штогод цяпер разглядаецца ў межах паўтысячы матэрыялаў», — заявіла яна.

Паводле яе слоў, колькасць задаволеных хадайніцтваў аб памілаванні значна ўзрасла. «Калі да 2023 года Лукашэнка прымаў такія рашэнні па не больш чым па 10-10,5% ад агульных хадайніцтваў, то за мінулы год гэта лічба дасягнула 65%, а ў гэтым годзе (за пяць месяцаў) 50% хадайніцтваў задавальняецца кіраўніком дзяржавы», — тлумачыць Чупрыс.

Давайце разбірацца, што хаваецца за статыстычнай падборкай.

У Беларусі сапраўды дзейнічае камісія па памілаванні на чале з гэтай самай Вольгай Чупрыс. Яе не трэба блытаць з камісіяй па вяртанні эмігрантаў, гэта асобныя гісторыі.

Камісія Чупрыс існавала і да падзей 2020 года, яна спрадвеку працуе з заявамі зняволеных, якія просіць вызваліць іх ці скараціць пакаранне.

Па словах Чупрыс, цяпер за год разглядаецца каля 500 такіх хадайніцтваў, а раней было ў сем разоў меней. Атрымліваецца, раней было ўсяго па 70 ахвотных вызваліцца на ўсю краіну? Нерэальна. Бо трэба ўлічыць, што крымінальнікі могуць пісаць у камісію па памілаванні кожныя паўгода ці год у залежнасці ад цяжкасці свайго артыкула. І шмат хто насамрэч бясконца займаецца такой перапіскай.

Тлумачэнне хаваецца ў Палажэнні аб дзейнасці камісіі па памілаванні. У пункце 18 там гаворыцца, што калі адміністрацыі калоніі лічыць вызваленне чалавека немэтазгодным, то такія заявы выносяцца на разгляд камісіі «толькі пры наяўнасці выключных абставін».

Фактычна гаворка ідзе пра тое, што прашэнні аб памілаванні могуць і не разглядацца камісіяй у Мінску, калі іх зарубілі яшчэ на месцы.

Так звычайна адбываецца і з палітвязнямі, якія падаюць прашэнне аб памілаванні па сваёй ініцыятыве, а не пасля прапановы зверху. Большасць палітвязняў маюць статус «злосных парушальнікаў», таму адміністрацыі калоній ставяць пазнаку аб немэтазгоднасці вызвалення. 

У словах Чупрыс ёсць і яшчэ адзін момант для блытаніны. Паводле пункта 20 таго ж Палажэння, хадайніцтвы аддаюць на разгляд Лукашэнку, толькі калі камісія рэкамендуе памілаваць чалавека. Калі камісія не рэкамендуе мілаваць, то гэта толькі «даводзіцца да ведама» Лукашэнкі. Невядома, ці ўключае яна ў статыстыку лукашэнкаўскай гуманнасці такія выпадкі — калі камісія дала адмоўную візу, а ён проста азнаёміўся з дакументам.

Такім чынам, да 2023 года сітуацыя была наступная. Да камісіі Чупрыс насамрэч магло даходзіць усяго каля 70 заяў. І нават калі ўсе яны атрымлівалі станоўчую візу, а Лукашэнка падпісваў 10% ад агульнай колькасці, то гаворка ішла не больш чым пра 7 памілаваных за год. Сярод іх былі некалькі палітвязняў — згадаем Алега Груздзіловіча ці Наталлю Хершэ, — і адзінкі людзей, асуджаных па непалітычных артыкулах.

У 2024-м (і трохі ў 2025-м) лукашэнкаўцы вырашылі выпусціць частку палітвязняў — пакуль што агулам выйшла на свабоду каля 300 чалавек. Ім персанальна прапанавалі напісаць прашэнні аб памілаванні, а пасля фармальна прапусцілі гэтыя заявы праз камісію ў Мінску і аддалі на подпіс Лукашэнку. За кошт гэтага доля задаволеных хадайніцтваў насамрэч скокнула ўверх.

Аднак калі вынесці за дужкі гэтую арганізаваную зверху кампанію, то высветліцца, што доля задаволеных хадайніцтваў будзе прыкладна на тым жа ўзроўні, што і раней.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • King
    12.06.2025
    Ботокс на тонких губах это просто ахтунг. В профиль как плоскогубцы на барабане. Абсолютно непрофессиональный юрист. Стратегически не мыслит, тактики не имеет. Эмоционально не устойчива, глупа. Но считает себя вершиной мира. Много белы от нее было, и еще будет. АГЛ уже наелся национального собрания от этой псевдоюристки.
  • класік
    13.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Эгей
    13.06.2025
    Чуприс холуйка

Цяпер чытаюць

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»1

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць загінулых супрацоўнікаў расійскага вайсковага завода вырасла да 23 чалавек4

Міжзоркавая камета, якую параўноўвалі з кіраваным касмічным караблём, працягвае здзіўляць навукоўцаў3

Польскія пагранічнікі расказалі, колькі чалавек не пусцілі з Літвы ў Польшчу пасля аднаўлення памежнага кантролю паміж краінамі2

Былы ўладальнік «Трох цэн» судзіцца за сетку крам

Праз затрымкі на мяжы некаторыя рэйсы з Варшавы да Мінска пераносяцца на суткі2

У цэнтры Мінска пабудуюць некалькі жылых кварталаў. Дзе для іх знайшлі месца7

«Дык цяпер у Крупкі ехаць, ці што?» У райцэнтры знайшлі такі атмасферны бар, якога няма і ў сталіцы8

У Саратаве драўляная статуя «Ката вучонага» забіла гадавалае дзіця1

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»1

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць