Архіў

Марыюш Машкевіч: Якая апазыцыя ў Беларусі

Журналістка радыё «Свабода» Вольга Караткевіч зьвярнулася да былога пасла Польшчы ў Беларусі Марыюша Машкевіча з пытаньнем: «Прадстаўнікі беларускіх апазыцыйных сілаў вырашылі зьвярнуцца да Аляксандра Лукашэнкі з просьбаю, каб ён даў памяшканьне для правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Што, на Вашую думку, значыць гэты крок?» Вось што адказаў польскі дыплямат-беларусіст.

ММ: «Апазыцыйныя палітыкі паказваюць, што гуляюць чыста, паводле тых правілаў, якія хацелі б мець у краіне, дзе ўжо будзе поўная дэмакратыя.

У 1999-м годзе я сутыкнуўся з такім на вуліцах Менску. Была апазыцыйная дэманстрацыя. Сабраліся 3—4 тысячы людзей. Яны ішлі праспэктам Скарыны і, як загарэлася чырвонае сьвятло сьвятлафора, уся дэманстрацыя спынілася.

Гэта мне дапамагло зразумець, якая апазыцыя ў Беларусі. Яны хочуць быць такімі прыстойнымі людзьмі, якія шануюць літаральна ўсе законы, прытрымліваюцца ўсіх правілаў гульні. У гэтым руху няма дынамікі, харызмы... Такое ўражаньне, быццам ёсьць вытаптаныя сьцежкі, па якіх толькі й можна хадзіць. Але, як будзе чырвонае сьвятло, трэба спыніцца. І яны спыняюцца...

Ва Ўкраіне такой праблемы не было. Людзі сабраліся на Майдане Незалежнасьці, сядзелі, стаялі, хаця ім гаварылі, што трэба разысьціся, што іхны сход нелегальны. Але яны легальнасьць фактычна самі ўстанаўлялі. У Беларусі такой сілы яшчэ няма.

Патрэбны харызматычны палітык... Раскіданая стружка ляжыць на стале. Але надараецца момант — і зьяўляецца магнэс. І аказваецца, што ўся куча ўкладаецца ў сэнсоўную канструкцыю. Патрэбны харызматычны палітык, які будзе ўлічваць усе беларускія каштоўнасьці. Праўда, я думаю, прыходу такога харызматыка нельга прадбачыць».

Каментары

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Прыём педыятра за 100 рублёў? Дактары тлумачаць, чаму такія грошы19

На патрэбы вызваленых палітвязняў сабралі 109 тысяч еўра5

Галоўчанка расказаў пра магчымыя змены ў прыёме даляраў2

Трамп: Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — непасцігальная11

Зяленскі: Найбольш эфектыўныя санкцыі — гэта агонь на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тэрміналах, нафтабазах3

Нарвежская афера Крамля: як ценявы флот Расіі атрымліваў фальшывыя страхоўкі9

Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца11

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць