Архіў

Навіны культуры

Сабраць свой род

Выкладчык Віцебскага тэхналягічнага ўнівэрсытэту, былы ваенкам Ільля Кісьляк вырашыў зьдзівіць землякоў. У мястэчку Лявонпаль (Мёршчына) ён наладзіў вялікую сустрэчу — «Сьвята роду Кісьлякоў». Зьехалася больш за 80 чалавек з розных куткоў Беларусі, а таксама — Расеі і Ўкраіны.

Сустрэча была прызначаная каля мясцовай царквы, потым прайшло набажэнства аб здароўі Кісьлякоў ды іх родзічаў, паніхіда аб памерлых, наведаньне могілак, дзе пахаваныя іх дзяды й прадзеды. «Такой колькасьці людзей у царкве не было ад сьвяткаваньня тысячагодзьдзя мястэчка», — кажа сьвятар Лявонпальскай царквы а.Мікалай.

Радавод Ільля Кісьляк пачынае ад прадзеда, які жыў у Барсуках за тры кілямэтры ад мястэчка і насіў прозьвішча Бараноўскі.

Сабраць народ

Болей як тыдзень доўжыўся пленэр у Лявонпалі. Прыехалі маладыя мастакі з Полацку й Віцебску, Алесь Пушкін, паэтка Лера Сом. Ганаровым госьцем і — адначасова — гасьцінным гаспадаром быў паэт, перакладчык і краязнавец Сяргей Панізьнік. Ён пусьціў мастакоў колькі дзён пажыць у створаным ягонымі высілкамі музэі-сядзібе «Хата бабкі Ядзьвіньні».

Багатае на даўнія пабудовы мястэчка стала некалі непэрспэктыўнай вёскай, зь якой адны ехалі ў цэнтар калгасу ды сельсавету, другія — у райцэнтар, трэція — у Віцебск, Рыгу ці Ленінград. Але тут было на што паглядзець. Засталася ў мястэчку сьведка даўняй велічы драўляная царква 1774 г. — былая ўніяцкая, зь якой гадоў 60 таму сьпілавалі сьпічакі ды пасадзілі «цыбуліну». Вялікі палац графаў Лапацінскіх з рэшткамі шыкоўнага тэраснага парку, які каталікі пераабсталёўваюць пад касьцёл. Калёна на беразе Дзьвіны, прысьвечаная польскай Канстытуцыі, пабудаваная «на віду ў грознага праціўніка, каб ведалі, што тут ёсьць закон», як пісаў адзін з Лапацінскіх. Захавалася колькі жыдоўскіх дамоў з крамамі, былы папоўскі дом канца ХІХ ст. Да мастакоў прыходзілі людзі рознага веку, мясцовы люд і прыежджыя дачнікі зь беларускіх местаў, Піцеру, Масквы, Латвіі. Усе гаварылі пра ўнікальнасьць мястэчка, мінуўшчыну, разважалі пра дзень сёньняшні… У будучыню зазіраць не імкнуліся.

Уладзімер Пучынскі, Лявонпаль — Менск

Юбілей F.B.

165-я гадавіна з дня народзінаў Францішка Багушэвіча прайшла ў Менску непрыкметна. Хліпка адгукнуўся з нагоды гэтай падзеі наш друк, а то і зусім не адгукнуўся. Ніяк не адгукнулася з нагоды Багушэвічавага юбілею сёлета, як гэта ні дзіўна, і менская бібліятэка імя Багушэвіча, чаго раней ніколі не было. Затое на паэтавай радзіме ў падвіленскіх Сьвіранах дзень народзінаў F.B. адзначаны ўзьнёсла, са сьвятарамі, з малітвамі, з прэзэнтацыямі кніжкі «Сьвяты той куточак фальварак Сьвіраны».

Сёлета ў другой палове верасьня, як паведаміў Юрась Гіль, заснавальнік сьвіранскага народнага мэмарыялу ў гонар Багушэвіча, мяркуецца працяг ушанаваньня. У Вільні на вуліцы Коннай будзе ўсталявана мэмарыяльная дошка на гонар F.B. Менавіта тутака жыў Беларускі Прарок з 1884 году.

Уладзімер Содаль, Сьвіраны—Менск

Каментары

Цяпер чытаюць

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда19

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску школьнікі залезлі ў дэпо і разграмілі кабіну цягніка1

У Трампа «хутка заканчваецца» цярпенне, ён анансаваў новыя санкцыі супраць Расіі16

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі8

«Мянты забралі сабе яго пашпарт, сала і трусы»: беларусы дзеляцца ў сацсетках фота з вызваленымі палітвязнямі4

Амерыканскія сенатары рапрацавалі праект закона ад прызнанні Расіі і Беларусі дзяржавамі — спонсарамі тэрарызму7

Палітвязень расказаў, што цяпер з Фядутам і Паротнікавым у калоніі2

Перанакіраваць паток грузавікоў з закрытай польскай мяжы будзе складана. Вось у чым праблема5

ЗША прапанавалі краінам G7 пачаць канфіскацыю замарожаных рэзерваў Расіі4

Даведкі вызваленых палітвязняў сведчаць, што іх спіс складаўся не ў апошні момант1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда19

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць