Архіў

Ня ўсё так добра ў аркестры Фінберга

Заслужаны артыст Беларусі Валеры Шчарыца сышоў з аркестру Фінберга, дзе працаваў амаль дваццаць год.

«Калі музыка не іграе тое, што хоча, гэта застой», — кажа Валеры. Знакаміты музыка бяз працы не застаўся — яго труба гучыць у аркестры Укрдзяржтэлерадыё. Валеры спадзяецца атрымаць кватэру ў Кіеве, бо ў Менску чаргі на новую кватэру не дачакацца. Дзеля падзаробку Шчарыца, першы зь беларускіх джазмэнаў, які атрымаў званьне заслужанага артыста, па-за аркестрам іграў з саксафаністам Паўлам Аракелянам у кавярнях. Фінберг да падобных падпрацовак музыкантаў ставіцца нэгатыўна. Музыкі знайшлі простае выйсьце: іх прозьвішчаў не пазначаюць на афішах.

Шчарыца ў музыцы больш за 35 год, іграў у аркестрах Канстанціна Арбаляна, Менскага цырку, а ў 1987 году — у Фінберга. Падыгрываў і рок-музыкантам — «Крамбамбулі» і «Ляпісу Трубяцкому». Разам са Шчарыцам з аркестру пайшоў і яшчэ адзін трубач — Уладзімер Семянюк.

Ігар Сацэвіч з групы «Apple Tea», якая сышла ад Фінберга сем год таму ў поўным складзе, кажа, што музыкаў прыгнятаюць бюракратычныя дробязі, таксама Фінберг раўніва ставіцца да выступленьняў на баку. Але, на думку І.Сацэвіча, ня трэба перажываць з прычыны сыходу музыкантаў: «Гэта праблема ўсіх вялікіх аркестраў. Фінберг гэтага не разумее і крыўдуе».

Новых музыкантаў у аркестар пастаўляе Растоўскае музычнае вучылішча, зь якім у беларусаў своеасаблівае пагадненьне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі13

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць