Архіў

«Полацкі сшытак» аказаўся Астрамечаўскім

Пры франтальным прачэсваньні замежных архіваў можна будзе адкапаць яшчэ нямала сэнсацый, мяркуе Адам Мальдзіс.

Славуты зборнік старой беларускай музыкі «Полацкі сшытак» ніякі ня полацкі. Ён астрамечаўскі ці, прынамсі, берасьцейскі. Знойдзены ў бібліятэцы Ягелёнскага ўнівэрсытэту ў Кракаве ў 1960-х уніяцкі трэбнік быў пазначаны Астрамечавам. Вёскі з такой назвай ёсьць на Полаччыне і Берасьцейшчыне. Выбар зроблены на карысьць полацкай вэрсіі. Але яшчэ ў 1973 г. польскі дасьледчык Ежы Голас абгрунтаваў слушнасьць берасьцейскай вэрсіі.

Чаму ж сталася так, што музыка стала вядома як полацкая? У тыднёвіку «Літаратура і мастацтва» гэты парадокс тлумачыць Адам Мальдзіс. Назву «Полацкі» прапанавалі першыя выканаўцы — музыкі з «Кантабіле». Зроблена гэта было дзеля «брэндавай раскруткі»: маўляў, ніхто ня ведае гэтага Астрамечава. Пра «берасьцейскую» ж вэрсію Е.Голаса ў Беларусі ня чулі.

У гутарцы з карэспандэнтам «НН» сп.Мальдзіс дадаў, што ў савецкія часы не прызнавалі, што ў Беларусі магла быць свая музыка эпохі барока. Як прыклад тагачаснае «зашоранасьці» дасьледчык прыгадаў гісторыю з адшуканым у Леніградзе зборнікам XVIII ст.: «Гэты зборнік быў укладзены ў Маскве, але там былі запісаны і беларускія, і ўкраінскія творы. Я прынёс у «ЛіМ» публікацыю, але яна ляжала там год, пасьля чаго выйшла ў абрэзаным выглядзе — бяз тэкстаў». Новае жыцьцё «Курантам» даў Арнолд Макмілін, які нядаўна «пераадкрыў» іх. «Ён апублікаваў гэта ў зборніку славістычных дасьледаваньняў як сэнсацыю стагодзьдзя. А я цяпер вымушаны пры публікацыях спасылацца на яго, хоць і знайшоў зборнік раней», — зазначае праф.Мальдзіс.

На думку навукоўца, адкрыцьці такога кшталту яшчэ ня скончыліся, музычныя й літаратурныя скарбы нашае спадчыны будуць знойдзены, «калі заняцца франтальным прачэсваньнем замежных архіваў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі17

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

З раскошным катафалкам і жалобнай працэсіяй. Каго з беларусаў хавалі ў Вільні з найбольшай помпай?36

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго8

Беларуска знайшла ў марожаным «Каштан» нечаканы прадмет2

Афрыканскі Лукашэнка прысудзіў свайму сыну шэсць гадоў турмы4

У Казахстане раптам адмянілі канцэрт Макса Каржа. Гэта ўжо другі раз12

Трамп заклікаў прыцягнуць да адказнасці Джорджа Сораса11

Імпарт казахскай фанеры ў Польшчы ўпаў на 95%. Насамрэч яна была беларускай і расійскай3

«Задзел праедзены». Прадпрыемства, якое распрацавала ўсе касмічныя ракеты СССР, знаходзіцца ў крытычным стане4

У чвэрці еўрапейскіх сем'яў дома ёсць сабака. А ёсць краіны, дзе такіх сем'яў палова6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі17

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць