Меркаванні22

Чаму людзі баяцца паскардзіцца нават у «Звязду»?

Журналіст ва ўсім вінаваціць ананімшчыкаў.

Вось які артыкул зьявіўся ў газэце «Звязда» пад загалоўкам «Ня нам судзіць...».:

«У нумары газеты «Звязда» за 26 чэрвеня пад рубрыкай «Гарачы» тэлефон «Звязды» была змешчана публiкацыя «Чаму знiзiлiся заробкi работнiкаў фермы?». Днямi яна мела нечаканы працяг. Але напачатку коратка нагадаем сутнасць той скаргi i адказу на яе.

У работнiкаў цэнтральнай фермы Мiнскага абласнога ўнiтарнага прадпрыемства «Доктаравiчы» Капыльскага раёна за апошнi месяц, у параўнаннi з папярэднiмi, знiзiлiся заробкi. Зразумела, у вяскоўцаў узнiклi пытаннi: што ды як.

Каб разабрацца ў сiтуацыi, рэдакцыя мусiла прасiць дапамогi ў начальнiка ўпраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання райвыканкама Iрыны Кiсляк. Вынiкi праведзенай па сутнасцi скаргi праверкi праз некалькi дзён нам давёў начальнiк аддзела эканомiкi ўпраўлення Генадзь Мiсевiч. Калi зноў жа коратка, знiжэнне заробкаў у работнiкаў фермы тлумачылася шэрагам аб’ектыўных прычын. Гэта i пераход на расцэнкi летня‑пашавага перыяду, i знiжэнне надояў малака ў параўнаннi з леташнiм перыядам, i знiжэнне тлустасцi малака, i ўвогуле невялiкая колькасць статку на ферме. Паўторымся, гэта былi вынiкi праверкi, праведзенай па просьбе рэдакцыi i агучаныя Генадзем Мiсевiчам.

А што вы думаеце пра гэта?
Зьмясьціце свой камэнтар
да гэтага артыкулу.

Праблема ўзнiкла там, дзе, як кажуць, не чакалi. Жанчына, якая тэлефанавала ў рэдакцыю, прадставiлася (хоць i не адразу) Аксанай Аляксандраўнай Паранчук, чый муж у лiку iншых сямi работнiкаў працуе на ферме. Так, я звяртаюся ад iмя iх усiх, яны ведаюць пра скаргу ў газету, тройчы адказала жанчына на пытанне журналiста.

Але днямi рэдакцыя атрымала лiст з вёскi Новыя Доктаравiчы Капыльскага раёна ад... Паранчук Аксаны Бранiславаўны. Яна пiша, што нiкуды не звярталася, але, паколькi ў вёсцы больш няма людзей з такiм прозвiшчам (муж працуе на ферме, але таксама тут нi пры чым), аўтарства скаргi прыпiсваюць ёй.

Аксана Бранiславаўна — хатняя гаспадыня, як мне падалося, вельмi памяркоўны, разважлiвы чалавек. Да сiтуацыi, трэба аддаць ёй належнае, аднеслася з разуменнем. Сышлiся на тым, што Бог суддзя таму чалавеку, якi скарыстаў чужое прозвiшча.

Мушу заўважыць, што выпадкi, калi заяўнiкi просяць дапамогi, але не жадаюць называць прозвiшча, адрас не такiя ўжо рэдкiя...»

Далей журналіст ва ўсім вінаваціць ананімшчыкаў. А прычына ж у страху перад уладамі, страху адказнасьці, які апанаваў краіну ад верху да нізу.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі15

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Кныровіч выйшаў з Каардынацыйнай рады29

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю6

Апазіцыя Літвы вінаваціць улады ў няздольнасці супрацьстаяць пагрозам з Беларусі. Прэм’ер Літвы склікае Камісію нацыянальнай бяспекі12

Літва аднавіла працу аэрапорта і адкрыла памежныя пераходы з Беларуссю3

На спатканне ў музеі Петруся Броўкі такая чарга, што запісацца можна толькі на сакавік 2027 года3

Байкерскія боты вяртаюцца ў моду. Як іх насіць?2

Перамоўшчык Пуціна абвінаваціў ва ўдары па дзіцячым садку ў Харкаве ўкраінскую СПА8

Літва закрывае мяжу з Беларуссю на дзве з паловай гадзіны7

Прэзідэнткай Ірландыі выбраная Кэтрын Коналі, палітык левых поглядаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі15

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць