Улада

Мілінкевіч і Казулін: плюсы і мінусы супрацы

У аўторак увечары стала вядома, што Аляксандар Казулін разрывае адносіны з Аляксандрам Мілінкевічам. Яны не сышліся ў поглядах на будучыню намётавага гарадка. Казулін прапануе зьняцца і сабрацца ізноў 25 сакавіка. «Гэта выбар моладзі — стаяць да канца. І я буду зь імі», — кажа Мілінкевіч. Чаго болей у супрацы палітыкаў — плюсоў ці мінусаў?

Фота Андрэя Лянкевіча

Алесь Анціпенка, філёзаф, культуроляг:

У гэтым супрацоўніцтве было мала пазытыўнага. Я не прыхільнік сп.Казуліна і на яго кампанію глядзеў зь вялікім скепсісам.

Віктар Карняенка, намесьнік кіраўніка штабу А.Мілінкевіча:

Для Казуліна было болей плюсоў, для Мілінкевіча — мінусаў. Казулін не пасьпеў стаць папулярным палітыкам і падчас кампаніі пачаў выкарыстоўваць аўтарытэт Мілінкевіча. Фактычна, ён проста заскочыў у апошні вагон цягніка, які ад яго сыходзіў.

Анатоль Сідарэвіч, гісторык:

Колькі сябе памятаю ў палітычнай сыстэме Беларусі, столькі сацыял-дэмакраты былі непажаданай партыяй і для БНФ, і для АГП. Сацыял-дэмакраты іх цешаць толькі слабыя, калі кладуцца пад іх. Таму тут ніякага плюсу быць ня можа.

Анатоль Шумчанка, прадпрымальнік:

Плюсоў я ня бачу, толькі адзін мінус, і пры гэтым вялікі. Я схіляюся перад мужнасьцю гэтых людзей, якія кінулі выклік уладам, але яны не атрымалі галоўнага для палітыка – выніку. Чаго дамагліся? Мілінкевіч і Казулін правялі палітычную піяр-кампанію, людзі іх пазнаюць. Але што далей? 19-га прыйшлі на плошчу, пастаялі — а зранку ўсе пайшлі на працу. І адзін, і другі кандыдат згулялі па правілах Лукашэнкі.

Міхал Пліска, юрыст, палітоляг:

Лепш, канечне, было б, каб быў адзін кандыдат ад апазыцыі. Але ў тых умовах, у якіх праводзілася перадвыбарчая кампанія, прысутнасьць другога кандыдата ня моцна нашкодзіла. Мінус, што няма дамоўленасьці пра адзіны падыход да далейшага супраціву на плошчы.

Каментары

Цяпер чытаюць

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда19

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда

Усе навіны →
Усе навіны

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

Для журналіста Ігара Ільяша пракурор запатрабаваў 4 гады зняволення

«Уяўляю раз'юшанасць Лукашэнкі ад учынку Міколы Статкевіча»16

У Мінску ўсё ж знайшлі танныя беларускія яблыкі ФОТАФАКТ4

У Мінску школьнікі залезлі ў дэпо і разграмілі кабіну цягніка1

У Трампа «хутка заканчваецца» цярпенне, ён анансаваў новыя санкцыі супраць Расіі16

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі8

«Мянты забралі сабе яго пашпарт, сала і трусы»: беларусы дзеляцца ў сацсетках фота з вызваленымі палітвязнямі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда19

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць