Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1515

Склад злачынства: пісаў прэзыдэнта з малой літары!

Памятаеце, кпілі з вэртыкальніка, які сказаў на сэлектары, што наш прэзыдэнт трошкі вышэйшы ад бога? А між тым яго словы сталіся прарочымі:) Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

"Мужык піша пра старасту: яны, і кожнае слова пачынае зь вялікай літары".

(З нататнікаў А.Чэхава)

Памятаеце, кпілі з вэртыкальніка, які сказаў на сэлектары, што наш прэзыдэнт трошкі вышэйшы ад бога? А між тым яго словы сталіся прарочымі:)

Прамоўтары новага закону аб беларускай артаграфіі, які ўчора рэкамэндаваны да першага чытаньня, з усіх навацыяў асабліва пэдалююць адну: слова "прэзыдэнт" зараз заўжды будзе пісацца зь вялікай літары!

Вось цытата зь інтэрвію Аляксандра Лукашанца, дырэктара Iнстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусi і аднаго з галоўных распрацоўшчыкаў новых афіцыйных правілаў: "Упарадкавана напiсаньне вялiкай лiтары. Так, слова "прэзыдэнт" у сэнсе: кiраўнiк дзяржавы, прапануецца пiсаць зь вялiкай лiтары ў любым кантэксце. Гэта тычыцца i словаў "прэм'ер-мiнiстар", "мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi"... Слова "Бог" будзе пiсацца зь вялiкай лiтары толькi калi азначае вышэйшую сiлу. У прымаўках, застылых выразах кшталту "не дай бог" рэкамендуецца пiсаць з малой".

Вось так: "бог" зь вялікай — не заўсёды, а "прэзыдэнт" — заўсёды:) Увасобілася крылатая фраза берасьцейскага вэртыкальніка!:)

Калі ж сур'ёзна, то мноства вялікіх літараў ёсьць прыкметай правінцыйнасьці, малапісьменнасьці, халопскага мысьленьня (гл. эпіграф). Той, хто адчувае мову, разумее, што калі тут перагнуць кій — дойдзе да анэкдоту. Напрыклад, у практыцы расейскай мовы акурат улічваецца кантэкст. У афіцыйных тэкстах пішуць — "Указ Прэзыдэнта…". Але калі, напрыклад, Андрэй Калесьнікаў ў "Коммерсанте" разьняволена апавядае, як іхні прэзыдэнт на адпачынку ў "Бачаравым ручаі" гладзіць свайго лабрадора Коні, то зь вялікай будзе толькі мянушка сабакі, а вось "прэзыдэнт" — з малой:) Карацей, крытэрам мусіць быць элемэнтарны моўны густ. Іначай непазьбежны камічны эфэкт.

У нас жа гэтыя нюансы, здаецца, ніхто не зьбіраецца браць пад увагу. Матыў адзін: каб усе мусілі выказваць татальную павагу найвышэйшаму начальству — у тым ліку і праз абавязковае ужываньне "Caps Lock":) І няма чаго вырабляцца, кампаставаць мазгі нейкім кантэкстам!

Дарэчы, немцы ў 1998 годзе на сваю галаву мадыфікавалі правапіс. Цяпер локці кусаюць, бо заблыталіся. Аднак — nota bene! — навацыі там абавязковыя толькі для дзяржаўных устаноў. Для мэдыяў (а яны ў ФРН, як і ў любой цывілізаванай краіне, практычна цалкам недзяржаўныя) новы правапіс мае факультатыўны характар. І вось — уявеце сабе! — празь пяць гадоў дзеяньня новых правілаў найбуйнейшы выдавецкі дом Axel Springer AG абвесьціў, што экспэрымэнт праваліўся і ягоныя выданьні вяртаюцца да старой артаграфіі.

У нас, канешне, такога гнілога лібэралізму ня будзе. Іначай за што змагаліся?

Учора ў Палаце наўпрост заяўлялі, што незалежныя выданьні "беспакарана зьдзекуюцца з мовы". Нават ня ўтойвалі, што ім муляе, у прыватнасьці, правапіс "Нашай нівы".

Так што дручок напагатове. Нягнуткае, дубовае правіла плюс падхалімскі імпэт ці проста тупасьць выканаўцаў ніжэйшага зьвяна — і вы ўяўляеце, што пачнецца!

P.S. Дзеля плюралізму — спасылкі на інтэрвію яшчэ двух прамоўтараў новых правілаў — сп.сп. Іўчанкава і Здановіча.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава1

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

З тыктока знік відэаролік са зваротам бацькоў дашкольнікаў да Лукашэнкі. Як выглядае, нічога яны не дабіліся2

Зяленскі прапанаваў Пуціну перайсці «да ўзроўню размовы лідараў»

Пашыраюцца кібератакі пад выглядам анімэ. З пачатку года ў Беларусі больш за тысячу выпадкаў3

На мяжы затрымалі актывіста з Рэчыцы Алеся Здаравеннава, а ў Мінску ягонага брата Вадзіма

У Мінску мужчына заснуў у аўтобусе і атрымаў дзявятую судзімасць1

Мірсалімава назвала Умку «сабакам, які рохкае ў кадры» і «прыніжае прамоўленыя Пуціным словы і сэнсы»30

Пуцін заявіў Лукашэнку, што ва Украіне Расія не захоплівае тэрыторыі, а вяртае свае. Той засмяяўся12

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка25

Дзяржаўныя прапагандысты абвясцілі Бондараву «шкоднай змагаркай»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава1

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць