Грамадства7070

«Мінсктранс» пераклаў праязныя на расейскую мову

Праязных на студзень не будзе. Толькі на январь.

У першы дзень 2013 года мінчукі паедуць па расейскамоўных праязных. У кіёсках «Мінсктранса» ўсе праязныя на студзень — і месячныя, і дэкадныя, і паўмесячныя — аформленыя па-расейску.

Як паведамілі «НН» у «Мінсктрансе», праязныя цяпер будуць друкавацца па-расейску, бо «нарматыўны дакумент, які рэгуляваў тарыфы на праезд у грамадскім транспарце, быў перакладзены на расейскую мову, і мова тэксту на праязных павінна адпавядаць мове гэтага акта». Чаму і хто пераклаў на расейскую мову сам акт, спецыяліст «Мінтранса» патлумачыць адмовілася, спаслаўшыся на занятасць.

У «Мінтрансе» раяць усе пытанні і заўвагі дасылаць у пісьмовай форме. Можна даслаць электронны ліст на [email protected] ці праз форму зваротнай сувязі для фізічных і юрыдычных асоб.

Адрас прадпрыемства для ліставання: 220007, г. Мінск, зав. Кааператыўны, 12.

Можна звяртацца ў КУП «Мінсктранс» і па тэлефоне (+37517) 219-86-01 ці па факсе (+37517) 222-98-84.

Журналіст Сяргей Будкін пранаваў наступны ўзор для ліста:

«Добры дзень! Мяне ўсхвалявала навіна пра тое, што праязныя з 2013 году аформленыя па-руску. Хацелася б выказаць пажаданне, каб засталося афармленне па-беларуску. Бо мы ж у Беларусі з Вамі жывем, а не ў Расіі…»

* * *

А вось такі варыянт сфармуляваў Андрусь Клікуноў:

Шаноўнае спадарства!

Мяне, бацьку сям'і, у якой выхаванне патрыятызму і любові да сваёй радзімы Беларусі аддаецца важнае месца, глыбока абурыла навіна пра тое, што праязныя білеты "Мінтранс" з 2013 года будуць афармляцца на рускай мове.

Як грамадзянін Рэспублікі Беларусь, прашу ўлічыць канстытуцыйнае права мяне і членаў маёй шматдзетнай сям'і на атрыманне інфармацыі ў Беларусі на роднай для нас беларускай мове. Мове нашых продкаў. Прашу вас не патураць гэтае ЗАКОННАЕ права, выпакутаванае пакаленнямі маіх бацькоў і дзядоў.

Адпаведна, ад імя маёй шматдзетнай сям'і прашу вас:

1. Працягнуць афармленне праязных білетаў на беларускай мове.

2. Распрацаваць беларускамоўную версію вашага Інтэрнэт-сайта, уключна з функцыяй пошуку і аргументавана патлумачыць, чаму дагэтуль гэта не было зроблена. Чаму парушаюцца лінгвістычныя правы мільёнаў беларускамоўных беларусаў? Мы спраўна аплочваем праезд у грамадскім транспарце. Чаму не ўлічваюцца інтарэсы спажыўца паслуг вашага прадпрыемства, ДЗЯРЖАЎНАГА манапаліста ў сваёй сферы?

Чакаем на ваш адказ па сутнасці ў вызначаны законам тэрмін.

* * *

Дапаўняйце шаблоны і лістуйце ў «Мінсктранс».

Каментары70

Цяпер чытаюць

«Кіберпартызаны» заявілі, што здабылі базу даных даносчыкаў КДБ28

«Кіберпартызаны» заявілі, што здабылі базу даных даносчыкаў КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію28

Працаваць у Расіі ці Еўропе? Параўноўваюць дальнабоі 10

ДАІ зацікавілася групай дзяўчат, якія сфатаграфаваліся на пешаходным пераходзе3

Школьнікаў, якія «праводзілі эксперымент» з порахам ад петардаў, даставілі ў бальніцу3

На Камароўскім рынку адкрылася новае месца з фастфудам: прапануюць бульбу па-бельгійску

Былы дыпламат і былы дэпутат Савіных пайшоў у бізнэс7

Дзед вядомага шпіёна Яна Марсалека таксама быў шпіёнам 

Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Крычаўскім раёне1

Мінск увайшоў у топ самых папулярных гарадоў для паездак расіян на лістападаўскія выхадныя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кіберпартызаны» заявілі, што здабылі базу даных даносчыкаў КДБ28

«Кіберпартызаны» заявілі, што здабылі базу даных даносчыкаў КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць