Грамадства11

Агульная сума ахвяраванняў ад замежных донараў на ЕГУ сёлета склала $3,85 млн

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні ўтрымліваецца за кошт датацый з розных краін.

Сёлета сума ахвяраванняў заходніх краін і фундацый у ягоныя фонды аказалася параўнальнай з бюджэтам Акадэміі кіравання пры прэзідэнце і на 15% меншай за бюджэт БРСМ.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт абвясціў, што свой шосты год знаходжання ў Вільні ён скончыць з немалым падарункам са Злучаных Штатаў. Сёння было абвешчана, што фундацыя Макартураў вылучыць беларускаму ўніверсітэту ў выгнанні $500 тыс. у ягоны дабрачынны фонд.

Агулам 2012 год аказаўся даволі паспяховым для ўніверсітэту, што пазіцыянуе сябе як адзіны беларускі, які здолеў захаваць сваю незалежнасць і адданасць ідэі акадэмічнай свабоды. Толькі на наступны год ЕГУ здолеў атрымаць дадатковых $3.15 млн.

Агульная сума ахвяраванняў ад замежных донараў сёлета склала $3.85 млн.
Гэта сума роўная бюджэту Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. І толькі на 15% меншая за аб’ем бюджэтнага фінансавання Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі.

Па колькасці студэнтаў Акадэмія кіравання падобная да ЕГУ. Вядома, што

каля двух трацінаў студэнтаў ЕГУ навучаецца на завочным аддзяленні.
Структура размеркавання студэнтаў Акадэміі кіравання па аддзяленнях невядомая.

ЕГУ «з’яўляецца універсітэтам, заснаваным на еўрапейскіх каштоўнасцях. Яго мэта — зніжаць бар’еры, якія падзяляюць Беларусь і Еўропу, і падтрымаць інтэграцыю Беларусі ў Еўропу», — заявіў новы старшыня кіруючай рады ЕГУ, прафесар-эмерыт палітычных навук і дзяржаўнага адміністравання Стакгольмскага ўніверсітэта Даніэль Таршыс на святкаванні 20-годдзя ўніверсітэту ў палацы ўраду Швецыі. У час урачыстасцяў Швецыя абвясціла аб вылучэнні дадатковых $1.45 на фінансаванне ЕГУ, што зрабіла гэту краіну буйнейшым донарам універсітэту ў гэтым годзе.

Цяпер да 70% сродкаў ўніверсітэт у выгнанні атрымлівае ад спонсараў, якія пераважна месцяцца ў краінах Паўночнай Еўропы і Амерыцы.

Акрамя Швецыі грошы на ўтрыманне ЕГУ сёлета вылучылі Нарвегія (па $900 тыс. цягам трох гадоў), ЗША ($1 млн. на тры гады), фундацыя Макартураў ($500 тыс.).

Акрамя гэтых краін і фундацыі, ЕГУ у розныя часы фінансавалі Грэцыя, Літва, Данія, Чэхія, Ірландыя, Open Society Institute Джорджа Сораса, фундацыя Робэрта Боша і іншыя донары, у тым ліку прыватныя.

Нядаўна было абвешчана, што ЕГУ збіраюцца пашырыць на расейскамоўнае насельніцтва Германіі.

Каментары1

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію6

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім Батанічным садзе правядуць фестываль агню

У Еўропе ўспрымаюць сустрэчу Пуціна і Трампа ў Будапешце як «палітычны кашмар»11

Прынц Эндру адмовіўся ад тытула герцага Ёркскага. Яму зноў вылезла бокам справа Эпштэйна

Арменія можа падаць заяўку на ўступленне ў Еўрасаюз ужо ў лістападзе1

Мерц: Візіт у ЗША прайшоў не так, як спадзяваўся Зяленскі6

Дзяржава просіць у беларусаў падзяліцца сваім бачаннем развіцця краіны на пяць год наперад — можна ананімна і без рэгістрацыі32

Выйшаў рэпартаж пра чатырох беларусаў, якія ваююць за Украіну ў мінамётным разліку на Харкаўшчыне5

Журналіста Паўла Дабравольскага абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве»6

У Лагойскім раёне прадаюць базу адпачынку за 3,2 мільёна даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію6

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць