Прынц Эндру адмовіўся ад тытула герцага Ёркскага. Яму зноў вылезла бокам справа Эпштэйна
Прынц Эндру, брат караля Вялікабрытаніі Карла III, адмовіўся ад тытулу герцага Ёркскага і іншых каралеўскіх знакаў ушанавання пасля таго, як яго сувязь з асуджаным сексуальным злачынцам Джэфры Эпштэйнам зноў трапіла ў цэнтр увагі грамадскасці. Пра гэта рашэнне Эндру абвясціў 17 кастрычніка, і яно было зроблена з дазволу караля.

У заяве, размешчанай на сайце Букінгемскага палаца, прынц Эндру адзначыў, што пастаянныя абвінавачванні супраць яго «адцягваюць увагу ад працы Яго Вялікасці і каралеўскай сям’і».
Прынц падкрэсліў, што катэгарычна адмаўляе ўсе абвінавачванні, але адчувае неабходнасць зрабіць крок назад і больш не карыстацца сваім тытуламі і знакамі пашаны.
Гэта абвяшчэнне з’явілася перад публікацыяй паслясмяротных успамінаў Вірджыніі Робертс Джуфрэ, якая скончыла жыццё самагубствам у красавіку. Джуфрэ сцвярджала, што Эпштэйн выкарыстаў яе, калі ёй было 17 гадоў, і што яна мела сэксуальныя кантакты з прынцым Эндру. У 2021 годзе яна падала на яго ў суд, а ў 2022 годзе справа была ўрэгуляваная за нераскрытую суму.
У 2019 годзе Эндру ўжо сутыкнуўся з шырокай крытыкай за інтэрв’ю Бі-бі-сі, у якім прынц спрабаваў апраўдацца, але пры гэтым не выглядала, што ён спачувае ахвярам Эпштэйна. Праз некалькі дзён ён адмовіўся ад сваіх публічных абавязкаў у каралеўскай сям’і.
Нягледзячы на тое, што прынц адмовіўся ад тытулу герцага Ёркскага і іншых ушанаванняў, прынцам ён застаецца. Ягоная былая жонка Сара Фергюсан таксама перастане карыстацца тытулам княгіні Ёркскай, але дочкі Беатрыс і Юджынія працягваюць быць прынцэсамі.
Улады ЗША прызналі, што «спісу кліентаў» Джэфры Эпштэйна не існуе
Стывен Хокінг браў удзел у сэксуальных оргіях? Што за «спісы Эпштэйна» і хто ў іх трапіў
Карл ІІІ выгнаў прынца Эндру з Букінгемскага палаца
Брытанскі прынц Эндру выблытаўся са справы аб сэксуальным гвалце. Ён зрабіў пазоўніцы «істотнае ахвяраванне»
Лізавета ІІ пазбавіла свайго сына Эндру чыноў і тытулаў. Яго вінавацяць у згвалтаванні
Каментары