Культура55

На беларускім інтэрнэт-аўкцыёне — кукарда з Пагоняй і фота з Менску

Прадаецца кавалак кукарды Беларускай наваградскай гімназіі і цікавы здымак 1929 года.

Не толькі на замежных інтэрнэт-аўкцыёнах часам «выскокваюць» лоты, звязаныя з беларускай гісторыяй. Калі добра прыгледзецца, можна знайсці тое-сёе і ў нас.

Пад Новы год на беларускім інтэрнэт-аўкцыёне ay.by з’явіліся некалькі лотаў, якія могуць спадабацца беларускім калекцыянерам.

Найперш гэта кавалак кукарды Наваградскай беларускай гімназіі. На жаль, яна дрэнна захавалася, Пагоня амаль не бачная, але па літарах можна вызначыць яе прыналежнасць.

Наваградская беларуская гімназія была адкрытая 25 траўня 1919 і працавала да чэрвеня 1934 года, калі польскія ўлады яе закрылі, перарабіўшы на польскую гімназію імя Адама Міцкевіча. Каля 80% вучняў, працягнула навучанне ў Віленскай беларускай гімназіі. Сярод навучэнцаў наваградскай гімназіі — Барыс Кіт, Леў Гарошка, Язэп Сажыч, Уладзімір Сіўко, Барыс Рагуля, Уладзімір Набагез.

Аўкцыён заканчваецца 10 студзеня, таму кожны яшчэ можа ўзяць у ім удзел. Аднак ужо цяпер цана кавалку кукарды дасягнула 15,5 даляраў. На маю думку, такія грошы не варта плаціць за абломак. Хаця гэта справа кожнага калекцыянера — выкласці 100 і болей даляраў за вартую і добра захаваную рэч ці класці ў калекцыю розныя шмурдзякі. Зрэшты, вартая рэч можа ніколі не трапіцца, і тады давядзецца толькі згадваць пра магчымасць, якая некалі сплыла.

Другі цікавы лот звязаны з беларускім рухам — гэта фотаздымак Першай усебеларускай канферэнцыі жаночага кааператыўнага актыву спажыўкааперацыі БССР. На здымку, які аздоблены рамкаю, пазначаная па-беларуску назва канферэнцыі і дата — 24 сакавіка 1929 года.

Здымак выстаўлены да 27 студзеня па фіксаванай (на маю думку, таксама завышанай) цане — 20 даляраў. Першы, хто зробіць стаўку, адразу ж яго і купіць. Зрэшты, можна паспрабаваць і пагандлявацца з прадаўцом. Гэтае фота было б цікавае музею спажыўкааперацыі, але невядома, ці існуе ён і ці можа дазволіць сабе выдаткаваць такія грошы.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў26

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў47

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

Памёр Вячаслаў Рагойша2

Старшыня парламента Чэхіі выклаў відэа, як дапамагае здымаць украінскі сцяг з будынка6

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў26

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць