Грамадства3333

«300 тыс. даляраў на сайт Лукашэнкі? Гэта не так і шмат»

Праект новага сайта прэзідэнта Рэспублікі Беларусь распрацаваны і прадстаўлены на разгляд замоўцу.
Пра гэта паведаміў Уладзімір Стрыхарчук, дырэктар навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут прыкладных праграмных сістэм», які выйграў тэндар на стварэнне сайта.

Як паведамлялася раней, указам кіраўніка дзяржавы № 577 аб удакладненні асобных паказчыкаў рэспубліканскага бюджэту на 2012 год на стварэнне новага інтэрнэт-сайта прэзідэнта Беларусі выдзелена 2,6 млрд. рублёў, што складае прыкладна 300 тысяч долараў.

Стрыхарчук лічыць гэту суму не такой ужо вялікай. «Бо гаворка не ідзе пра нейкі сайцік, які за 100 долараў можна стварыць, гэта ж партал прэзідэнта — сістэма, якая патрабуе шмат умоў.
У тым ліку па бяспецы, каб не ўзламалі, каб ён не спыняў працу», — адзначыў дырэктар інстытута.

Ён не стаў канкрэтызаваць, чым новы партал будзе адрознівацца ад цяперашняга, а таксама адзначыў, што не нясе адказнасці за яго змест. «Заказчык праекта — Адміністрацыя прэзідэнта», — дадаў Стрыхарчук.

Інстытут прыкладных праграмных сістэм заснаваны ў 1992 годзе з мэтай распрацоўкі праграмнага забеспячэння і інфармацыйных тэхналогій для арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў адукацыі, аховы здароўя, культуры, органаў дзяржаўнага кіравання, сілавых структур, фондаў і асобных прадпрыемстваў. Як вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце інстытута, прадпрыемства складаецца з пяці функцыянальных аддзелаў, у якіх працуюць 110 чалавек.

Сярод распрацовак інстытута — аўтаматызаваная сістэма Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях, сістэма кіравання індывідуальным улікам застрахаваных асоб у сістэме сацыяльнага страхавання Беларусі, сістэма ўліку функцыянавання рынку каштоўных папер, інфармацыйная сістэма Міністэрства юстыцыі і іншыя праекты.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі13

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць