Усяго патроху4343

Самыя папулярныя дзіцячыя імёны ў Мінску — Арцём і Марыя

Сярод рэдкіх імёнаў — Вітаўт, Марсэль, Кевін.

Мінчане ў 2012 годзе часцей за ўсё называлі дзяцей Арцёмам, Аляксеем, Марыяй і Ганнай.
Пра гэта паведаміла начальнік аддзела прававога абслугоўвання грамадзян, арганізацый і ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Алена Сушко.

Таксама сярод папулярных імёнаў — Дар’я, Сафія, Анастасія, Максім, Данііл, Уладзіслаў.

Рэдкія мужчынскія імёны — Вітаўт, Прохар, Марсэль, Кевін, жаночыя — Славяна, Любава, Агрыпіна, Селін.

Усяго ў 2012 годзе ў загсах зарэгістравана больш за 25,1 тыс. нараджэнняў, што на 1,5 тыс. больш, чым у 2011 годзе. Больш за ўсё дзяцей нарадзілася ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах, дзе актыўна вядзецца жыллёвае будаўніцтва. Самай маладой маці споўнілася 16 гадоў, самай сталай — 47, самому маладому бацьку было 18, самому сталаму — 58 гадоў.

Што тычыцца заключэння шлюбу, то ў Мінску

летась аформілі адносіны больш як 15,5 тыс. пар, у тым ліку 1 227 шлюбаў былі заключаны з замежнікамі, 70 — з непаўнагодавымі.

Каментары43

Цяпер чытаюць

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць