Грамадства44

Мэр Вільні патлумачыў, што зменіцца для беларускай гімназіі пасля ўвядзення абавязку дзецям іншаземцаў хадзіць у літоўскамоўныя школы

Мэр Вільні Валдас Бянкунскас на сваёй старонцы ў фэйсбуку патлумачыў, што зменіцца пасля таго, як 28 студзеня Віленская гарадская рады прыняла пастанову, паводле якой дзеці з краін, што не ўваходзяць у Еўрасаюз і прыбываюць у Літву ўпершыню, павінны ісці толькі ў літоўскамоўныя пачатковыя школы.

Беларуская гімназія імя Францыска Скарыны ў Вільні. Фота: «Наша Ніва»

«Дагэтуль сітуацыя была сапраўды неадэкватнай — большая частка такіх дзяцей накіроўвалася ў школы з рускай мовай навучання. Факты сведчаць, што такая сітуацыя праграмавала горшую будучыню для гэтых дзяцей у Літве: праводзячы пачатковае навучанне не ў літоўскамоўным асяроддзі, яны цяжэй інтэгруюцца ў жыццё Вільні.

Гэта азначае горшыя вынікі экзаменаў, абмежаваныя магчымасці для навучання, меншыя шанцы на рынку працы і большую сацыяльную ізаляцыю ад астатніх віленчукоў», — патлумачыў мэр Вільні неабходнасць прыняцця такой пастановы, адзначыўшы, што «сённяшнія рашэнні вызначаюць, якія сацыяльныя праблемы мы будзем мець (ці не будзем мець) праз 10 ці 20 гадоў».

У той жа час Бянкунскас згадаў і пра адзінае выключэнне з агульнага правіла:

«У Вільні здаўна існуе і адна дзяржаўная беларуская школа — імя Францыска Скарыны. На пасяджэнні рады было ўхвалена рашэнне аб змене статута гэтай школы: у ёй стане больш урокаў літоўскай мовы і з’явяцца класы для выраўноўвання ўзроўню літоўскай мовы, таму ў яе можна будзе паступаць як у de facto літоўскую школу».

Паводле новых правіл, за якія прагаласавалі дэпутаты Віленскай гарадской рады, дзеці іншаземцаў з дазволам на пастаяннае або часовае пражыванне, якія раней не вучыліся ў Літве і прэтэндуюць на атрыманне пачатковай адукацыі, змогуць падаць заяву праз электронную сістэму і выбраць да трох муніцыпальных школ з літоўскай мовай навучання. Прынамсі адна з выбраных школ павінна быць замацавана за дзіцём па месцы жыхарства, а ўсе школы ў спісе маюць быць пазначаны ў парадку прыярытэтнасці.

Змены будуць тычыцца толькі тых іншаземцаў, якія прыбудуць у Вільню пасля ўступлення рашэння ў сілу, і не будуць распаўсюджвацца на прыватныя школы.

Каментары4

  • Ну
    30.01.2026
    Мэр Вільні, чаму ў іншых школах (тых жа рускамоўных), нельга зрабіць гэтак жа? То-бок, проста павялічыць колькасць заняткаў па літоўскай мове. На рускую мову мне з высокай званарні. Я пра бедных дзяцей думаю. Ўявіце сябе на месцы 10-15 гадовага дзіцёнка, каторага не проста вырвалі з ягонага звыклага атачэння, дык яшчэ на новым месцы ён ідзе ў школу, дзе заняткі праходзяць на незразумелай мове! Зашліся ўжо ў захаванні і "папулярызацыі" сваёй летувіскай.. У хуткім часе чакаем моўныя патрулі з летувісаў-дабраахвотнікаў па адлову ўсіх, размаўляючых на вуліцы не на летувіскай. Спачатку штраф, потым турма, потым.. хто яго ведае, што будзе потым.
  • Адказ
    30.01.2026
    Ну, гэта не тычыцца дзяцей 10-15 гадоў, толькі пачатковыя класы.
  • Ну
    30.01.2026
    Адказ, у іх нешта адрозніваецца?

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай6

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Нягледзячы на маразы, пад Мінскам збіраюць ураджай спелых клубніц2

На пажары ў Гродне, дзе загінулі тры чалавекі, яшчэ пяцярых уратавалі

Украінка са Славянска перапахавала мужа, каб яго магіла не апынулася пад акупацыяй5

На слуханнях КР Пракоп'еў высвятляў, чаму Ціханоўская села там, дзе села63

У Японіі папулярны фестываль адмянілі з-за наплыву турыстаў

Ганна Каралёва фінішавала ў лыжным скіятлоне на 34‑м месцы3

Зяленскі: Беларусь уцягваюць у вайну. Гэта будзе вялікая трагедыя37

У расійскай Уфе невядомы з нажом напаў у інтэрнаце на студэнтаў, параненыя шэсць чалавек1

На пажары ў Гродне загінулі тры чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай6

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць